Сараева
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сара́ева (па-басьнійску: Sarajevo, Сараjево) — сталіца Босьніі і Герцагавіны, а таксама кожнай з дзьвюх адміністрацыйных адзінак — Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Сараева зьяўляецца таксама і сталіцай аднайменнага кантона.
Насельніцтва Сараева паводле ацэнак 2002 года складае 297 399 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 1991 годзе (да пачатку баявых дзеяньняў) у горадзе жылі 429 672 чалавекі.
Горад быў заснаваны ў 1461 годзе, калі тэрыторыя сучаснай Босьніі і Герцагавіны ўваходзіла ў склад Асманскай Імпэрыі.
28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстра-вугорскага стальца Франца Фэрдынанда. Гэтая падзея сталася падставай для пачатку Першай сусьветнай вайны. У Каралеўстве Югаславіі Сараева быў сталіцай Дрынскай банавіны, а ў СФРЮ — сталіцай Сацыялістычнай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны.
У 1984 годзе ў Сараеве праходзілі XIV Зімнія Алімпійскія гульні.
Сараева стаіць на рацэ Міляццы.