ISO 639
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ISO 639 — адзін з міжнародных стандартаў, які зьмяшчае сьпіс кодаў для моў. Стандарт ISO 639 складаецца зь некалькіх частак, дзьве зь іх апублікаваныя, астатнія яшчэ распрацоўваюцца.
- ISO 639-1:2002 Частка першая — дзьвухлітарныя коды, Alpha-2
- ISO 639-2:1998 Частка другая — трохлітарныя коды, Alpha-3
У стандарце ISO 639-2 зьмешчаны ўсе мовы, пералічаныя ў ISO 639-1, але дададзены коды для моўных варыянтаў. Напрыклад, ISO 839-1 для францускай мовы мае толькі адзін код — fr, але ISO 639-2 мае тры кода: fre/fra для сучаснага францускага, frm для сярэднявечнага францускага (1400–1800), і fro для старажытнага францускага (842–1400).
Для 22 моў стандарт ISO 639-2 зьмяшчае два коды — бібліяграфічны (ISO 639-2/B) і лексікаграфічны/тэрміналягічны (ISO 639-2/T).
Прыклад кодаў:
- eng : en : ангельская
- ido : io : іда
- fra/fre : fr : француская
- epo : eo : эспэранта
- jav : jv : ява
[рэдагаваць] Табліцы кодаў
Гэтыя табліцы зьмяшчаюць пералік кодаў ISO 639-2, ISO 639-3, і назву мовы па-беларуску. (Сьпіс магчыма ня поўны, таму што стандарт можа пашырацца, новыя коды дадавацца).
[рэдагаваць] Глядзі таксама
- Сьпіс моў паводле альфабэту
- Сьпіс краінаў і тэрыторыяў паводле альфабэту
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
- Галоўная старонка стандарту ISO 639-2 (па-ангельску)