Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Арлан-белахвост - Вікіпэдыя

Арлан-белахвост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

?
Арлан-белахвост
Арлан-белахвост
Арлан-белахвост
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Птушкі (Aves)
Атрад: Сокалападобныя (Falconiformes)
Сямейства: Ястрабіныя (Accipitridae)
Від: Арлан-белахвост
Лацінская назва: Haliaeetus albicilla

 Арлан-белахвост на ВікіВідах

Арлан-белахвост (па-лацінску: Haliaeetus albicilla) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes), сямейства ястрабіных (Accipitridae).

Зьмест

[рэдагаваць] Апісанне

Даўжыня цела арлана-белахвоста — ад 70 да 90 сантыметраў, размах крылаў — ад 200 да 240 сантыметраў, маса — ад 4 да 7 кілаграм. Хвост кароткі, клінавіднай формы. Пер'е дарослай птушкі бурага колеру, галава і шыя з жаўтаватым, колеру ахры асвятленнем, хвост белы. Дзюб у параўнанні да іншых драпежных птушак вельмі вялікі і моцны, светла-жоўтага колеру, таксама як і васкавая скура. Ірыс вока таксама светла-жоўты. У адрозненні ад беркута (Aquila chrysaetos) лапы арлана-белахвоста не пакрыты пер'ем да самых пальцаў. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюб і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай лінькай маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. Самкі арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за самцоў. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя крылы гарызантальна. Пасля чорнага грыфа (Aegypius monachus), барадача (Gypaetus barbatus) і белагаловага сіпа (Gyps fulvus) арлан-белахвост з'яўляецца чацвёртай па велічыні птушкай Еўропы.

[рэдагаваць] Сістэматыка

Падвіды арлана-белахвоста на сённяшні час невядомы. Раней арланаў-белахвостаў Грэнландыі адрознівалі ад намінатнай формы як асобны падвід, але сёння гэты падзел не вытрымлівае крытыкі. Па свайму знешняму выгляду, паводзінам і экалогіі арлан-белахвост вельмі падобны на амерыканскага белагаловага арла (Haliaeetus leucocephalus), што для некаторых аўтараў стала падставай дзеля аб'яднання двух відаў у супервід.

[рэдагаваць] Голас

Такавальная "песня" арлана-белахвоста мае аднасна высокія і крыху хрыплаватыя ноткі, якія напрыканцы становяцца ўсё вышэй, пераважна дуэтам і нагадваючы "клю, клю, клю, клю, клю"; пры гэтым птушка закідвае галаву ўверх. З адносна вялікай адлегласці крык арлана-белахвоста чымсці нагадвае голас чорнага дзятла (Dryocopus martius). Птушка падае голас амаль што выключна каля непасрэднай блізасці гнязда, пераважна на досвітку альбо з надыходам цемнаты. Калі нешта здараецца з гняздом, дарослыя птушкі несупынна выкрыкваюць хрыплае і абрубленае "ак, ак, ак, ак, ак", такі ж голас падаюць маладыя арланы-белахвосты ў гняздзе пры набліжэнні.

[рэдагаваць] Распаўсюджанасць і жыццёвы арэал

зялёны=круглы год, сіні=толькі зімой
Павялічыць
зялёны=круглы год, сіні=толькі зімой

Жыццёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па памераных, таёжных і арктычных зонах Еўропы і Азіі ад Ісландыі да Камчаткі. Распаўсюджаны таксама і ў Грэнландыі. У Еўропе тэрыторыі гнездавання арлана-белахвоста прасціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня Нарвегіі да поўдня Грэцыі. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездавання праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы тайгі, на поўначы мяжа жыццёвага арэалу праходзіць па Ізраілі, Турцыі, Іране, Іраку і Казахстане. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзбярэжжах, непадалёку ад вялікіх азёр і рэк. У Цэнтральнай Еўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу "леса-азёрныя ландшафты". У Германіі, напрыклад, самыя высокая шчыльнасць засялення тэрыторый арланам-белахвостам у асяроддзі Мюрытца на зямлі Мекленбург-Фарпомерн, а таксама ў рэгіёне Оберлаузіц у Саксоніі.

[рэдагаваць] Харчаванне

У час вывядзення птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна рыбай і вадаплаўнымі птушкамі, млекакормчыя маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыццёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама і ў харчавальным спектруме птушкі.

У зямлі Шлезвіг-Гольштайн, напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы і вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на трусоў і палявых зайцаў.

Лічыцца, што выява на польскім гербе — стылізаваны арлан-белахвост.

[рэдагаваць] Вандроўніцтвы

Дарослы арлан-белахвост - асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Еўропы і застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com