Від (біялогія)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Біялагічны від (ад лац. species) з'яўляецца асноўнай катэгорыяй біялагічнай таксаноміі. Агульнапрынятае, дакладнае і ўніверсальнае фармуляванне гэтай гэтай катэгорыі на сённяшні дзень не існуе. Існуюць шматлікія камплементарныя, ўзаемадакладняючыя відавыя канцэпты, якія аднак не вядуць да ідэнтычнай класіфікацыі. Традыцыйныя канцэпты сучаснай біялогіі прытрымліваюцца прымату "гістарычна-племяннога радства": звычайна, паняцце біялагічнага віда абагульняе групу жывых істот, якія ў выніку наследвання вызначаюцца агульнай колькасцю сваеасаблівых марфалагічных альбо фізіялагічных асаблівасцяў, сукупнасць якіх дазваляе аб'яднанне гэтай групы жывых істот у асабістую і яе абмежаванне ад любой іншай групы.