Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Траска - Вікіпэдыя

Траска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

?
Траска
Атлантычная траска
Атлантычная траска
Навуковая класіфікацыя
Лацінская назва: Gadus morhua

 Траска на ВікіВідах

Траска́ (па-лацінску: Gadus) — род рыб сямейства трасковых.

Зьмест

[рэдагаваць] Біялогія

Пашыраны ў морах паўночных частак Атлантычнага і Ціхага акіянаў. 1 від — траска атлантычная (Gadus morhua) з падвідамі: балтыйская, або дорш; беламорская; грэнландская; кільдзінская; ціхаакіянская. Паводле іншых класіфікацыяй да асобных відаў адносяць траску грэнландскую (Gadus ogac) і траску ціхаакіянскую (Gadus macrocephalus). Мае фіёрдавыя і азёрныя формы. Жыве ў прыдонных слаях вады на глыбіні да 300 м. У Атлантыцы робіць кармавыя і нераставыя міграцыі да 2 тыс. км. Даўжыня да 180 см, маса да 40 кг. Спіна зеленавата-аліўкавая з дробнымі жаўтаватымі плямамі, бруха і бакі светлыя. 3 спінныя, 2 анальныя плаўнікі. На ніжняй сківіцы вусік. Корміцца рыбай і ракападобнымі. З печані траскі атрымліваюць рыбін тлушч. Аб'ект промыслу.

[рэдагаваць] Гісторыя

З канца XV стагоддзя лоўля траскі у паўночнай Атлантыцы, асабліва на водмелях Ньюфаўндленда, зрабілася буйным промыслам заходнееўрапейскіх рыбакоў, за які спаборнічалі баскі, нарвежцы, датчане ды іншыя. Паступова першынства ў гэтым промысле захапілі дзяржавы, якія мелі магутныя ваенныя флаты: Галандыя, Францыя, Англія. У XVIXVII стагоддзях траска робіцца другой па распаўсюджанасці марской рыбай у рацыёне Заходняй Еўропы, шырока даступнай нават бяднейшым пластам грамадства. У англасаксонскіх народаў промысел траскі і стравы з яе — істотная частка нацыянальнай культуры. Праз Гданьск траска трапляла і ў Рэч Паспалітую, дзе, аднак, яе даступнасць была значна вузейшай. У “Літоўскай гаспадыні” змяшчаецца шэраг рэкамендацый, як імітаваць траску з мясцовых прэснаводных рыб — шчупака і судака. Польская назва траскі dorsz запазычанне з нямецкай мовы; назва “мянка” ў старабеларускіх пісьмовых крыніцах (з сярэдзіны XVI стагоддзя, ад літоўскага ménkė), відавочна, дзеля асацыяцыі з ментузом — адзінай рыбай сямейства трасковых у Беларусі ды Літве. Траску трыбушылі і салілі на борце карабля ў Паўночнай Атлантыцы, або сушылі ў еўрапейскіх портах; такую сушаную і салёную траску ў Рэчы Паспалітай называлі “штокфіш”, у асноўным траска была ў нас даступна менавіта ў такім выглядзе.

[рэдагаваць] Кухня

Нягледзячы на адносную даступнасць, траска — каштоўная рыба з добрымі дыетычнымі вартасцямі (малы змест насычаных тлустых кіслот ды нізкая каларыйнасць — 118 ккал на 100 г), з лагодным смакам, далікатным белым, сочным, слаістым мясам. Гарманічна спалучаецца з большасцю прыпраў, надаецца да гатавання рознымі спосабамі: смажання, запякання, вырабу кракетаў, мусаў, катлетаў. Падаюць і гарачай і халоднай, з разнастайнымі соусамі. Перад гатаваннем рэкамендуецца на працягу гадзіны ці болей вымачыць у лімонным соку, каб выдаліць непрыемны смак і пах рыбінага тлушчу. Класічным беларускім спосабам гатавання лічыцца запяканне пад “футрам” з пакрышаных кіслых яблыкаў і смятаны (у іншым варыянце – з хрэну).


Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com