Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гданьск - Вікіпэдыя

Гданьск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Герб Гданьска
Павялічыць
Герб Гданьска
Сьцяг Гданьска
Фантан Нэптуна
Павялічыць
Фантан Нэптуна
Двор Артуса
Павялічыць
Двор Артуса
Касьцёл Сьвятой Панны Марыі
Павялічыць
Касьцёл Сьвятой Панны Марыі
Ратуша
Павялічыць
Ратуша

Гданьск (па-нямецку: Danzig, па-польску: Gdansk, з 1308 па 1466, і з 1793 па 1945 год — Данцыг) — горад у паўночнай Польшчы, каля 500.000 жыхароў. Разам з суседнімі Сопатам і Гдыняй утварае агламерацыю Траймяста, г.зн. патройны горад, з агульным насельніцтвам каля мільёна чалавек. Гданьск — буйны порт на Балтыйскім моры, цэнтар прамысловасьці, у прыватнасьці нафтахімічнай і машынабудаваньня (разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт).

Зьмест

[рэдагаваць] Кароткая гісторыя

  • Гданьск упершыню згадваецца ў летапісы ў 997 годзе ў сувязі з місіяй сьвятога Адальберта (Войцэха) ў Прусію. Аднак па дадзеных археалягічных раскопак, паселішча на месцы Гданьска існавала ўжо ў пятым стагоддзі.
  • 14 лістапада 1308 года Гданьск быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і быў далучаны да Прусіі. Горад быў пераназваны ў Данцыг.
  • У 1466 годзе, пасьля cканчэньня Трынаццацігадовай вайны Тэўтонскага Ордэна з Польшчай, падчас якой Ордэн пацярпеў паразу, Гданьск быў уз'яднаны з Польшчай і яму быў вернуты яго першапачатковы назоў.
  • Аднак у 1793 годзе, у выніку падзелу Рэчы Паспалітай, Гданьск дастаўся Прусіі і зноўку стаў Данцыгам.
  • Пасьля Першай сусьветнай вайны Гданьск атрымаў статут вольнага горада і знаходзіўся пад кіраваньнем Лігі Нацый. Большую частку насельніцтва горада складалі немцы, але палякі мелі права на свае ўласныя ўстановы, напрыклад, школы, бібліятэкі і г. д.

[рэдагаваць] Другая сусьветная вайна

1 верасьня 1939 года ў Гданьску фактычна пачалася Другая сусьветная вайна. Нямецкімі войскамі былі атакаваныя Польская Пошта і невялікі польскі гарнізон у форце Вестэрплатэ.

На працягу некалькіх гадзін Польскую Пошту абаранялі некалькі дзесяткаў польскіх патрыётаў, узброеных у асноўным спартовай і паляўнічай зброяй. Форт Вестэрплатэ быў абстраляны караблямі нямецкага ВМФ. На наступны ж дзень Гданьск увайшоў у склад Усходняй Прусіі як Данцыг.

Падчас бамбаваньня і штурму савецкімі войскамі горад быў вельмі моцна разбураны, у цэнтры разбурэньні дасягалі 70 – 80%.

Пасьля вайны, на рашэньне Патсдамскай канфэрэнцыі Ўсходняя Прусія была ліквідаваная. Яе паўночная частка, прыкладна 2/3 агульнай тэрыторыі, у тым ліку і Гданьск, была перададзеная Польшчы. Нямецкае насельніцтва было дэпартаванае.

[рэдагаваць] Сучаснасьць

Напрыканцы 1980-х гадоў у Гданьску паўстаў незалежны прафсаюз суднабудаўнікоў Салідарнасьць, на чале якога ўстаў зваршчык з гданьскай суднавэрфі Лех Валенса. Дзейнасьць гэтага прафсаюза стала адным з фактараў распаду сацыялістычнай сыстэмы. Пасьля Лех Валенса стаў прэзыдэнтам Польшчы.

Адразу жа пасьля вайны, ужо напрыканцы 1940-х гадоў, нягледзячы на значныя эканамічныя цяжкасьці, у Гданьску пачалося аднаўленьне старога горада.

Гэты працэс не завершаны дагэтуль, хоць вялікая частка прац ужо выкананая. У асноўным не адноўленымі застаюцца руіны зерневых сьвіранаў на высьпе Складоў і высьпе Алавянка. У цэлым жа стары горад адноўлены амаль поўнасьцю.

[рэдагаваць] Славутасьці

Стары горад уяўляе сабою архітэктурны комплекс XIIIXVIII стагоддзяў. Асноўныя славутасьці:

  • Касьцёл Сьвятой Панны Марыі, другі па велічыні ў Эўропе (пасьля Кёльнскага сабору) і ў той жа час самы вялікі цагляны храм у Эўропе. Ён быў пабудаваны ў XIII – XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі.
  • Каралеўскі гасьцінец — парадны ўезд у горад, які пачынаецца ў комплексу гарадзкіх брамаў (Высокая брама, Ліхадзейская брама і Залатая брама), далей гасьцінец ідзе па вуліцы Длугай (Доўгай) і сканчаецца на пляцы Длугі Тарг (Доўгі рынак).
  • На Длугім Таргу знаходзяцца шматлікія помнікі эпохі Рэнэсансу:
    • гарадзкая ратуша,
    • двор Артуса,
    • фантан Нэптуна,
    • Залатая Дом,
    • Зялёная брама.

У Гданьску разьмешчаны шматлікія музэі, у тым ліку галерэя жывапісу. Цікавы археалягічны музэй, разьмешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Там жа разьмешчаны гданьскі Марскі музэй. Да марскога музэя адносіцца таксама і Жураў — будынак XV стагодзьдзя, які спалучаў у сабе некалькі функцыяў — гарадзкой брамы, абарончай вежы і партовага крана. Да пачатку дваццатага стагодзьдзя Жураў быў найвялікшым партовым кранам Эўропы. Яго таксама выкарыстоўвалі дзеля ўсталёўкі шчогл на караблі.

У прыгарадзе Гданьска разьмешчаны заапарк.

[рэдагаваць] Знакамітыя ўраджэнцы Гданьска

  • Фарэнгейт, фізык, вынаходца аднайменнай шкалы тэмпэратур
  • Ян Гевелі, півавар і астраном
  • Артур Шапэнгаўэр, філёзаф
  • Гюнтэр Грас, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1999

[рэдагаваць] Спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com