Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Беларускі рубель - Вікіпэдыя

Беларускі рубель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Знак беларускага рублю, уведзены ў 2005 г.

Беларускі рубель (код BYR, да 2000 г. - BYB) афіцыйная валюта Беларусі. Абрывіюецца як Br. 1 беларускі рубель фармальна дзеліцца на 100 капеек. Маюць хаджэньне банкноты наміналам 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 10000, 20000, 50000 і 100000 рублёў. Манэтаў ці банкнотаў, намінаваных у капейках, не выдаецца.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Назва беларускае валюты паходзіць ад расейскага рублю, была пакінутая пасьля адмовы Беларусі ад савецкага рублю і адмовы ад увядзеньня нацыянальнае грашовае адзінкі - талеру.

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Увядзеньне беларускае грашовае адзінкі

Картка спажыўца на 100 рублёў
Павялічыць
Картка спажыўца на 100 рублёў
разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, авэрс
Павялічыць
разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, авэрс
разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, рэвэрс
Павялічыць
разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, рэвэрс

У студзені 1992 г., у час распаду агульнае савецкае грашовае прасторы, у Беларусі была ўведзеная купонная сыстэма, каб абараніць унутраны рынак тавараў і харчаваньня. З траўню замест купонаў ў абарот былі ўведзеныя разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі, знакамітыя "зайчыкі" ці "шушыкі", празваныя ў народзе гэтак за выяву бягучага зайца на купоне ў 1 рубель і па імені кіраўніка беларускай дзяржавы Станіслава Шушкевіча. Разьліковыя білеты былі дадатковым плацежным сродкам на тэрыторыі Беларусі, акрамя асноўнае грашовае адзінкі - савецкага рублю, чыім сурагатам яны па сутнасьці былі. У пастанове Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі ад 29 красавіка 1992 г. "Аб выпуску ў абарачэньне разьліковых білетаў Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі" прадугледжвалася, што разьліковыя білеты будуць абарачацца самастойна, без суправаджэньня рубля. Яны прызначаліся для выплаты часткі грашовых даходаў насельніцтва, эквівалентнае аб'ёму тавараў і паслугаў, што рэалізаваліся па сьпісе, выдадзенаму Саветам Міністраў Беларусі. Адзінка разьліковага білету раўнялася 10 савецкім рублём.

Зь 1 ліпеня 1992 году пачалі ўжывацца безнаяўныя беларускія рублі. Яны азначалі грашовыя сродкі на карэспандэнцкім рахунку Беларусі ў Цэнтральным Банку Расеі, выручаныя беларускімі прадпрыемствамі ад продажу тавараў і паслугаў у Расею і ў рамках якіх можна было ажыцьцяўляць плацяжы расейскім прадпрыемствам за пастаўленыя тавары і аказаныя паслугі.

У сувязі з канчатковым выхадам Украіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі з рублёвае зоны, 9 лістапада 1992 г. Нацыянальны Банк пастанавіў перавесьці наяўныя разьлікі за прадукты харчаваньня, алькагольную і тытунёвую прадукцыю выключна на беларускія разьліковыя білеты. У ліпні 1993 г. грашовы абарот быў цалкам пераведзены на беларускія рублі. З канцу ліпеня 1993 г. пачаўся вывад з абароту расейскіх і савецкіх рублёў. Беларускі рубель стаўся адзіным законным сродкам плацяжу на тэрыторыі краіны. І хаця ў верасьні Казахстан, Армэнія, Расея, Беларусь, Узбэкістан і Таджыкістан падпісалі новае пагадненьне аб стварэньні рублёвае зоны новага тыпу, у Беларусі поўным ходам ішла распрацоўка праекту ўвядзеньня нацыянальнае валюты - беларускага талеру.

Такім чынам, наяўныя разьлікі ў Беларусі ажыцьцяўляліся з дапамогай разьліковых білетаў Нацыянальнага банку Беларусі, а безнаяўныя - з дапамогай безнаяўных беларускіх рублёў. Пастановай Нацыянальнага банку Беларусі ад 18 траўня 1994 г. "Аб плацёжным сродку Рэспублікі Беларусі" (безнаяўны) беларускі рубель прызнаны адзіным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусі, у наяўным абароце адзіным законным сродкам плацяжу стаўся разьліковы білет.

Курсы беларускага рублю і разьліковага білету не адпавядалі адзін аднаму. 12 жніўня 1994 г. урадам Беларусі і Нацыянальным банкам была выдадзеная пастанова аб дэнамінацыі беларускага рублю, з мэтай прывядзеньня яго кошту ў адпаведнасьць із наміналам разьліковага білету Рэспублікі Беларусі.

Пастанаўлялася таксама, што пачынаючы з 20 жніўня 1994 г. разьліковыя білеты Нацыянальнага банку абавязковыя да прыёму ўсімі юрыдычнымі і фізычнымі асобамі па ўсіх відах плацяжоў, для залічэньня на ўнёскі (дэпазыты) і на разьліковыя, бягучыя рахункі па іх намінале.

[рэдагаваць] Дзяржаўны пераварот 1996 г. і грашовая сыстэма Беларусі

Беларускі ўрад узяў на ўзбраеньне рыторыку інтэграцыі з Расеяй, таму стала ў паветры вітала ідэя аб'яднаньня грашовых сыстэмаў абедзьвюх краінаў, дакладней, уліцьцё Беларусі ў расейскую рублёвую грашовую зону. Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка пачаў праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі, русыфікацыі Беларусі. У гэтых варунках праект увядзеньня беларускага талеру згубіў актуальнасьць для ўлады.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў праводзіць пабудову плянавае эканомікі, былі згарнутыя эканамічны рэформы. Для падтрымкі гэтае авантуры патрабаваліся буйныя грашовыя сродкі.

Ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум 1996 г. падпарадкаваў Нацыянальны Банк Беларусі Савету Міністраў. Такая мера супярэчыла прынцыпам пабудовы здаровае грашовае сыстэмы эканомікі, бо Нацыянальны банк пазбавіўся магчымасьці распрацоўваць незалежную фінансава-крэдытную палітыку.

У тым самым годзе ў рамках ажыцьцяўленага Лукашэнкам дзяржаўнага перавароту быў распушчаны Вярхоўны Савет 13 скліканьня. Замест яго быў заснаваны паўкішэнны "Нацыянальны Сход", які не абмяркоўвае палітыку Нацбанка і Саўміна. У далейшым шэраг законадаўчых актаў яшчэ болей абмежаваў кампэтэнцыю рэґулятара.

Напярэдадні гістарычнага рэфэрэндуму галава Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падаў у адстаўку у знак пратэсту супраць зьмены курсу ад праґрамы рынкавых рэформаў. Ягоную пасаду заняла Тамара Віньнікава, якая хутка таксама заявіла аб нязгодзе з палітыкай прэзыдэнта і паспрабавала вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча.

Аднак уладам гэта было не да спадобы. Т.Віньнікава была пазбаўленая пасады, пасьля чаго ёй былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў атрыманьні хабару. Празь некалькі месяцаў яна пры невысьветленых абставінах зьнікла. На ейнае мейсца быў прызначаны Пятро Пракаповіч, будаўнік па адукацыі. Гэты чалавек займае пасаду старшыні Нацыянальнага Банку Беларусі дагэтуль.

купюра ў 5000 рублёў, 1998 г., авэрс
Павялічыць
купюра ў 5000 рублёў, 1998 г., авэрс
купюра ў 5000 рублёў, 1998 г., рэвэрс
Павялічыць
купюра ў 5000 рублёў, 1998 г., рэвэрс

[рэдагаваць] Манэтарная палітыка пры прэзыдэнце Лукашэнку

Дзеяньні беларускага ўраду адразу справакавалі глыбокую эканамічную крызу. На пачатак 1997 г. дэвальвацыя рублю адносна амэрыканскага даляру склала 35,5%.

Курс манэтарнае палітыкі дзяржавы быў накіраваны на паэтапнае свужаньне свабоднага цэнаўтварэньня на ўнутраным валютным рынку. Паступова сфармаваліся шэсьць паралельных курсаў рубля: асноўнае сэсіі БВФБ, зьнебіржавага рынку, нерэзыдэнтаў, абменных пунктаў і чорнага рынку. 2 чэрвеня 1997 г. Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб абавязковай падтрымцы экспартэрамі 30% валютнае выручкі па афіцыйнаму курсу.

Рэальны попыт і прапанова нарадзілі ценявую альтэрнатыву леґальным эканамічным стасункам. Многія ўдзельнікі былі вымушаныя зысьці зь біржавога і міжбанкаўскага валютных рынкаў. Больш за тое, фізычныя асобы таксама пазбаўляліся права свабодна набываць і прадаваць даляры. Фармальна дазвалялася набываць абмежаваны аб'ём замежнае валюты, што выклікала сур'ёзны дэфіцыт. Пачаў актыўна разьвівацца крымінальны валютны рынак. Чорны валютны рынак доўгі час дзейнічаў арґанізавана, як зьнебіржавая гандлёвая пляцоўка са сваімі брокерамі і маркетмэйкерамі.

У выніку ў пачатку 1999 г. афіцыйны курс быў ніжэй ценявога у 2-2,5 разы. Ніякія забаронныя меры не дапамагалі.

Такімі "падвойнымі стандартамі" былі абумоўленыя многія афіцыйныя справаздачы тых гадоў, што сьведчылі аб "ґіґанцкім росьце" беларускае эканомікі. Калі афіцыйныя паказчыкі індэксаваліся па рэальнаму курсу рубля, многія зь іх прымалі адмоўнае значэньне.

Бязглуздая эканамічная палітыка дзяржавы патрабавала большых і большых грашовых ін'екцый. Пазбаўлены незалежнасьці Нацбанк пачаў ужывацца уладамі як друкарня незабясьпечаных грошай. За пэрыяд з 1996 па 2000 г. аб'ём займаў Нацбанка ўраду істотна вырас. Аб'ём неаплачаных пазычаньняў улады перад банкамі павялічыўся ў больш чым 140 разоў. Рэґулятар выдаваў ссуды банкам, каб патрымаць іх ліквіднасьць. Крытычнае становішча банкаў было справакаванае ціскам дзяржавы, якая патрабавала ад іх крэдытаваць стратны аґрапрамысловы комплекс. Працэнтовая палітыка Нацбанку не ўлічвала рэальны курс рубля на ценявым рынку. Сярэднія адсоткавыя стаўкі (чыншы) былі ніжэй за ўзровень інфляцыі.

Палітыка ўраду перадухіліла падзеньне аб'ёмаў вытворчасьці ў гэтак званых "прыярытэтных галінах": АПК і дзяржаўным жытловым будаўніцтве. Аднак рост грашовае масы перавышаў СУП у больш, чым 500 разоў. Праз гэта нават афіцыйны курс беларускага рублю да даляру зьнізіўся з 1995 па 2000 г. у 30,2 разоў. У верасьні 1999 г. пачаўся выпуск купюраў у 5000000 руб. Тым жа часам індэкс спажывецкіх цэнаў у той пэрыяд вырас у 74,2 разы, а прыбыткі насельніцтва зьнізіліся. Празь бескантрольную эмісію рублёў Нацбанкам беларуская валюта практычна перастала ўжывацца пры разьліках на зьнешніх рынках.

Усё гэта прывяло да краху альбо паглынаньню шэрагу буйных камэрцыйных банкаў Беларусі - такіх як Дукат і Маґнатбанк. У пачатку 2000 г. 10 з 27 беларускіх банкаў знаходзіліся на стадыі ліквідацыі.

[рэдагаваць] Валютная "інтэґрацыя" з Расеяй

Ад пачатку свайго кіраваньня, Аляксандар Лукашэнка пачаў актыўна дзейнічаць у накірунку "інтэґрацыі" з Расейскай Фэдэрацыяй. Абмяркоўваліся розныя варыянты, спачатку вялася размова аб увядзеньні адзінае наднацыянальнае беларуска-расейскае валюты.

Артыкул 13 падпісанае 8 сьнежня 1999 г. "Дамовы аб стварэньні Саюзнае Дзяржавы" прадугледжваў, што новае ўтварэньне мецьме адзіную грашовую адзінку.

Пераход на адзіную валюту прадугледжваў стварэньне адзінага эмісійнага цэнтру. Вакол разьмяшчэньня гэтага эмісійнага цэнтру разгарэлася доўгая дыскусія - ці мусіць гэта быць Масква, Масква і Менск, або нейкі трэйці.

Пасьля прыходу да ўлады Ўладзіміра Пуціна Расея заняла больш праґматычную і рашучую пазыцыю ў пытаньнях беларуска-расейскае інтэґрацыі. У той самы час Аляксандар Лукашэнка, згубіўшы шанцы на палітычную кар'еру ў Расеі, пачаў паступова сабатаваць выкананьне Беларусяй узятых абавязальніцтваў, якія б вялі да страты ёй незалежнасьці.

купюра ў 1 дэнамінаваны рубель, 2000 г., авэрс
Павялічыць
купюра ў 1 дэнамінаваны рубель, 2000 г., авэрс
купюра ў 1 дэнамінаваны рубель, 2000 г., рэвэрс
Павялічыць
купюра ў 1 дэнамінаваны рубель, 2000 г., рэвэрс

У 2000 г. кіраўніцтва Нацыянальнага Банку было вымушанае прымаць неадкладныя меры. Беларускі рубель быў дэнамінаваны ў 1000 разоў, ценявы курс леґалізаваны ў якасьці афіцыйнага, дазволены продаж даляраў у абменных пунктах. Быў адчынены досяг банкаў-нерэзыдэнтаў на ўнутраны валютны рынак і зьнятыя абмежаваньні па выкарыстаньню беларускага рублю ў зьнешнеэканамічных апэрацыях. Прыярытэтам палітыкі Нацбанку сталася падтрыманьне стабільнасьці нацыянальнае валюты - такія былі патрабаваньні расейскага боку.

У сьнежані 2002 г. адбылася сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі, дзе было заяўлена, што ў якасьці адзінага сродку плацяжоў у "Саюзе" будзе спачатку ўведзены расейскі рубель. Плянавалася, што з 1 ліпеня 2003 г. расейскі рубель быў бы ўведзены ў Беларусі для безнаяўных разьлікаў з расейскімі прадпрыемствамі, а зь 1 студзеня 2004 цалкам бы замяніў беларускі рубель. У 2007 ці 2008 г. павінна была быць створаная наднацыянальная грашовая адзінка.

Нягледзячы на тое, што тэхнічныя і эканамічныя ўмовы для гэтага былі нібыта створаныя, Беларусь не перайшла на безнаяўнае хаджэньне расейскага рублю. Дата пераходу на расейскі рубель была адкладзеная спачатку на 1 студзеня 2005 г., потым - усё далей і далей. На сёньняшні момант большая частка экспэртаў адмаўляюць верагоднасьць увядзеньня адзінае валюты Беларусі і Расеі.


[рэдагаваць] Абменны курс

  • 1 Br (BYR) = 100 кап
1000 BYR раўняецца (на 16 траўня 2005)

EUR 0.369022754

USD 0.465116279

GBP 0.252575002

RUB 13.034410845

LTL 1.274193754

LVL 0.256906943

PLZ 1.551807079

іншыя курсы: [1]

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com