Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Зэмфіра Рамазанава - Вікіпэдыя

Зэмфіра Рамазанава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Зэмфіра Рамазанава. Прэс-канфэрэнцыя 1 красавіка 2002
Павялічыць
Зэмфіра Рамазанава. Прэс-канфэрэнцыя 1 красавіка 2002

Зэмфі́ра Талга́таўна Рамаза́нава (па-расейску: Земфира Талгатовна Рамазанова) (нарадзілася 26 жніўня 1976) — расейская пост-рок-сьпявачка, аўтарка музыкі й тэкстаў песень.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

[рэдагаваць] 1976 - 1997

Нарадзілася ў Уфе 26 жніўня 1976 году. Маці паводле прафэсыі лекарка, бацька — выкладчык гісторыі. Музыкай цікавілася зь дзяцінства, у музычную школу пайшла ва ўзросьце 5 год, займалася па клясе фартэпіяна. Пазьней самастойна навучылася граць на гітары, зарабляла грошы, граючы на вуліцах. Таксама ў школьныя гады актыўна займалася баскетболам, гуляла за маладзёвую зборную Башкартастану. Скончыўшы базавую школу, паступіла ў Уфімскую навучальню мастацтваў, адразу на другі курс. У 1996 годзе скончыла навучальню са спэцыяльнасьцю «эстрадная вакалістка». Працавала апэратарам на радыёстанцыі «Европа плюс», таксама сьпявала ў рэстаранах і клюбах гораду. Падчас працы на радыё пачынае запісваць свае ўласныя песьні на студыйным кампутары.

[рэдагаваць] 1998 - 1999

На пачатку 1998 году сьпявачка арганізуе гурт «Zемфира». Першы канцэрт гурта адбыўся на сьвяце гораду 19 чэрвеня 1998 году. У тым жа годзе Земфіра займае грошы на паездку ў Маскву. Амаль выпадкова касэта зь яе песьнямі трапляе да прадусара гурта «Мумий Тролль» Л. Бурлакова. Песьні спадабаліся, Бурлакоў запрашае гурт у Маскву дзеля запісу альбому.

З амаль 30 песень, запісаных у Уфе, у кружэлку ўвайшлі 14; на працягу сьнежня яны былі перазапісаныя на студыі «Мосфильм», зьвядзеньне фанаграмы праводзілася на пачатку 1999 году ў Лондане. У лютым 1999 году песьні «СПИД», «Ракеты», «Ариведерчи» пачынаюць гучаць па радыё, на тэлебачаньні зьяўляецца кліп «Ариведерчи». Альбом пад назвай «Земфира» паступіў у продаж 10 траўня 1999 году. Ужо праз два месяцы было прададзена больш за 300000 дыскаў і касэтаў. У ліпені-жніўні таго ж году Зэмфіра з гуртом працуе над песьнямі да другога альбому, на гэты раз адмовіўшыся ад паслугаў прадусараў.

1 верасьня 1999 году канцэртам у Маскве адкрыты гастрольны тур гурта. За два з паловай месяцы адбылося 60 канцэртаў у розных гарадох Расеі й СНД. Часта прыходзілася граць ва ўмовах, абсалютна дзеля гэтага не прыдатных. Выступленьне ў Кіеве на фэстывалі «Просто рок» 30 верасьня было перапынена АМАПам. У Цьверы адміністрацыя лёдавага палацу, дзе меўся адбыцца канцэрт, вырашыла не прыбіраць лёд з катку — тэмпэратура ў залі была ніжэй за нуль. 12 кастрычніка ў Краснадары Зэмфіры даводзіцца сьпяваць з тэмпэратураю вышэй за 40 градусаў. Назаўтра ў Маскве яе проста з аэрапорту вязуць у рэанімацыю; дыягназ — поўнае фізычнае зьнясіленьне ды абгостраны з гэтай прычыны бранхіт, апроч таго хвароба дала ўскладненьне на вуха. Колькі канцэртаў былі прапушчаныя, але тур быў узноўлены, як толькі сьпявачка збольшага ачуняла.

[рэдагаваць] 2000 - 2001

У студзені 2000 году выходзіць другая кружэлка Зэмфіры — «Прости меня, моя любовь». З 24 сакавіка ўзнаўляюцца канцэрты гурта, якія зьбіраюць усё больш гледачоў. Пра Зэмфіру піша бадай што кожная газэта: зьвяртаюць на сябе ўвагу сутычкі сьпявачкі з нядобрасумленнымі арганізатарамі канцэртаў, рэзкія адповедзі журналістам.

Па выніках 1999 году Зэмфіра атрымвае 8 красавіка 2000 прэмію музычнага часопіса «Fuzz» у трох намінацыях. 1 красавіка адбыўся вялікі сольны канцэрт гурта ў маскоўскім спарткомплексу «Алімпійскі»; выступленьнямі Зэмфіры завяршаюцца фэстывалі «Максидром» (20 траўня) і «Нашествие» (20 жніўня). 26 жніўня віцэ-прэм'ер Башкартастану ўручыў ёй дзяржаўную маладзёвую прэмію ў галіне культуры імя Ш. Бабіча.

14 верасьня 2000 году на канцэрце Зэмфіры ў Якуцку з-за халатнасьці арганізатараў і міліцэйскай аховы адбылася даўка, ў якой 20 чалавек былі параненыя. Канцэртны тур працягваецца; Зэмфіра бярэ ўдзел у канцэртах памяці В. Цоя 17 і 19 сьнежня ў Маскве й Пецярбургу. Апошняе выступленьне ў тым годзе адбылося ў Вільні 28 сьнежня. Напрыканцы году быў зроблены сынгал «До свидания» зь песьнямі, што выконваліся на канцэртах, але ў альбомы не ўвайшлі.

У 2001 годзе Зэмфіра не выступала, поўнасьцю зьнікла з публічнага жыцьця. Пачынаецца праца над трэцім яе альбомам, у запіс якога, паводле яе словаў, былі ўкладзеныя ўсе грошы, атрыманыя за папярэднія два гады. 11 верасьня прэзэнтаваная песьня Зэмфіры «Трафик», таксама быў зьняты кліп на гэтую песьню — але яго ніводзін тэлеканал, апроч MTV, ня ўзяў у ратацыю, палічыўшы «парнаграфічным».

[рэдагаваць] 2002 - 2003

1 красавіка 2002 году прэзэнтаваны альбом «Четырнадцать недель тишины», які хутка абышоў першы альбом Зэмфіры па колькасьці прададзеных асобнікаў. Прыхільнікі сьпявачкі ды музычныя крытыкі рэзка падзяліліся паводле стаўленьня да альбому: у друку зьявілася вялікая колькасьць як ухвальных, так і разгромных рэцэнзыяў, на ўсіх расейскіх музычных інтэрнэт-сайтах адбываюцца бурныя дыскусыі. Канцэртам 4 красавіка ў Чалябінску гурт «Zемфира» распачынае гастрольны тур. Музыкі больш сур'ёзна паставіліся да арганізацыі канцэртаў, у гурта зьявіліся свае гукарэжысэр і сьветлатэхнік, амаль да кожнага выступленьня рыхтаваліся новыя аранжыроўкі песень. Тур працягнуўся да траўня 2003 году, канцэрты адбыліся бадай што ва ўсіх буйных гарадох Расеі ды ў суседніх краінах, гурт прымаў удзел ва ўсіх вялікіх фэстывалях. Гурт «Zемфира» атрымаў прэмію часопісу «Fuzz» за лепшы канцэрт па выніках 2002 году.

[рэдагаваць] 2004

8 лютага 2004 году Зэмфіра Рамазанава стала лаўрэаткай незалежнай прэміі «Триумф». Канцэртаў яна дае мала, працуе над новым альбомам. Плянавалася, што альбом выйдзе ў лістападзе і будзе выключна электронным. Аднак падчас працы над кружэлкаю пляны сьпявачкі зьмяніліся, частка песень мусілі быць перапрацаванымі, і да канца году альбом так і ня выйшаў. Тым часам Зэмфіра паступае ў Маскоўскі Дзяржаўны Універсытэт на факультэт філасофіі, піша песьню да фільму Р. Літвінавай «Багіня: як я пакахала». Літвінава здымае таксама 2 кліпы на песьні Зэмфіры — «Прогулка» (прэзэнтаваны 13 сьнежня 2004) і «Блюз» (1 сакавіка 2005). 16 кастрычніка на цэрамоніі ўручэньня ўзнагародаў «MTV Russia music awards» адзіным «жывым» нумарам было выступленьне Зэмфіры з музыкамі гурта «Queen»; таксама сьпявачка ўдзельнічае ў юбілейных канцэртах гурта «Браво» 21-27 лістапада.

[рэдагаваць] 2005

Каб скончыць працу над альбомам, Зэмфіры даводзіцца перанесьці здачу экзаменаў у унівэрсытэце на лютысакавік. Кружэлка, нарэшце, была прэзэнтаваная 1 сакавіка. Першапачатковая назва альбому «Нефть»Нафта»), але ў продаж альбом паступіў пад назваю «Вендетта». Сьпявачка абвясьціла, што ў гэтым жа годзе плянуе выдаць яшчэ адзін дыск зь песьнямі, якія ў альбом не ўвайшлі.

[рэдагаваць] Гурт «Zемфира»

На пачатку 1998 году разам з Земфіраю гралі: Р. Ахмадзіеў (бас-гітара), С. Міралюбаў (клявішныя), С. Созінаў (бубны); пасьля першага канцэрту ў Уфе да іх далучыўся В. Салаўёў (гітара). У запісе першага альбому ўдзельнічалі музыкі гурта «Мумий Тролль» А. Пунгін ды Ю. Цалер. Падчас гастрольнага туру 2002-2003 гадоў рытм-сэкцыя гурта складаецца з І. Сёміна (бас) ды І. Джавад-Задэ (бубны, раней удзельнічаў у гуртах «Nautilus Pompilius», «Арсенал», «А-Студио»); у 2003 годзе абодва зыходзяць з гурта. Альбом «Вендетта» Земфіра пачынала запісваць у супрацоўніцтве з маскоўскім кампазытарам І. Удовіным, бязь іншых музыкаў; пазьней у працы над альбомам узялі ўдзел Цалер, Пунгін ды Карней (музыкант, кружэлку якога Зэмфіра спрадусавала ў 2004 годзе).

[рэдагаваць] Стылістыка

У прэсе Зэмфіра часта згадваецца як поп-сьпявачка, але гэтую характарыстыку нельга лічыць дакладнай: сама Зэмфіра заўсёды адмяжоўвалася ад поп-культуры. Музычны стыль яе першых двух альбомаў можна збольшага азначыць як мэлядычны рок з элемэнтамі джазу й электроннае музыкі, трэцяга — як пост-рок, гучаньне гурта на канцэртах бліжэйшае да хард-року. Песьні, што ўзьніклі ў 2004 годзе, плянавалася запісаць у электронным выглядзе; аднак у альбоме «Вендетта» зьявіліся таксама хард-рокавыя аранжыроўкі, элемэнты пост-року, былі ўжытыя мэлатрон ды арган Хаманда, папулярныя ў 70-х гадох. Тэкстам Зэмфіры ўласьцівая нескладаная мова, вобразнасьць, імкненьне перадаць эмоцыі, імгненныя ўражаньні. Альбом «Вендетта» можна лічыць першым сапраўдным канцэпт-альбомам сьпявачкі.

[рэдагаваць] Запісы й кліпы

Альбомы:

  • «Земфира» (1999) («Зэмфіра»)
  • «Прости меня, моя любовь» (2000) («Прабач мяне, маё каханьне»)
  • «Четырнадцать недель тишины» (2002) («Чатырнаццаць тыдняў цішыні»)
  • «Вендетта» (2005) («Вэндэтта»)

Сынглы:

  • «Снег» (1999) («Сьнег»)
  • «До свидания» (2000) («Да пабачэньня»)
  • «Трафик» (2001) («Трафік»)

Удзел у супольных праектах:

  • «КИНОпробы. Виктор Цой. Посвящение» (2000) («КІНАспробы. Віктар Цой. Прысьвячэньне»)
  • Гукавая дарожка да фільму «Багіня: як я пакахала» (2004)

Відэакліпы:

  • «Ариведерчи» (1999) («Арыведэрчы»)
  • «Почему?» (1999) («Чаму?»)
  • «ПММЛ» (2000)
  • «Искала» (2000) («Шукала»)
  • «Хочешь?» (2000) («Хочаш?»)
  • «Трафик» (2001) («Трафік»)
  • «\infty» (2002)
  • «Мачо» (2002)
  • «Прогулка» (2004) («Шпацыр»)
  • «Блюз» (2004)
  • «Самолет (live 2005)» (2005)

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com