Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Мэлатрон - Вікіпэдыя

Мэлатрон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Мэлатро́н (па-ангельску Mellotron) — клявішны музычны інструмэнт, які для кожнай клявішы мае магнітную галоўку ды адрэзак магнітнай стужкі, што прайграецца пры націсканьні гэтай клявішы. На стужках звычайна запісаныя адпаведныя клявішам ноты, ўзятыя на розных акустычных інструмэнтах (флейце, скрыпцы, трубе і іншых), але таксама гэта могуць быць рытмічныя ўзоры ці гукавыя сьпецэфэкты.

Мэлатрон быў створаны ў Бірмінгэме (Вялікабрытанія) на пачатку 1960-х гадоў у выніку перапрацоўкі чэмберлэну (інструмэнту амэрыканскае вытворчасьці, што працаваў на вельмі падобным прынцыпу). Першыя мадэлі мелі 18 нязьменных набораў стужак з працягласьцю гучаньня прыкладна па 8 сэкундаў; у найбольш пашыранай мадэлі M400 можна было ўсталяваць тры зьменных наборы гукаў. Мэлатрон даваў магчымасьць імітаваць гучаньне аркестру ў студыйных умовах, таксама ствараць поліфанічныя мэлёдыі з электронна сынтэзаваных гукаў у час, калі йснавалі толькі монафанічныя сынтэзатары.

Упершыню ўжыў мэлатрон у гуказапісу гурт The Beatles у 1967 годзе. Пасьля інструмэнт выкарыстоўвалі такія сусьветна вядомыя гурты, як Moody Blues, The Rolling Stones, Led Zeppelin. Але найбольшую папулярнасьць ён набыў у межах прагрэсыў-року — мэлатрон стаў адным з асноўных інструмэнтаў у гуртах Yes, King Crimson, Genesis, яго гучаньне зрабілася неад'емнай прыкметай стылю.

Самым вялікім недахопам мэлатронаў быў вельмі высокі кошт. Таксама яны былі прыдатныя толькі дзеля працы ва ўмовах студыі — яны шмат важылі, пры транспартыроўцы галоўкі хутка разладжваліся, часта ірваліся магнітныя стужкі. У 80-х гадох на зьмену мэлатрону прыйшлі больш танныя й мабільныя электронныя сэмплэры, аднак некаторыя музыкі дагэтуль ужываюць мэлатрон, каб перадаць спэцыфічную атмасфэру прагрэсыў-року 70-х.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

  • mellotron.com — сайт, прысьвечаны мэлатрону (на ангельскай мове)
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com