Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Уфа - Вікіпэдыя

Уфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Уфа (па-башкiрску Өфө) — горад у Расеі, сталiца Башкартастана.

Насельніцтва (2005) — 1,043 млн. чалавек у межах муніцыпальнага фарміравання (11-е месца ў РФ), 1,130 млн. чалавек у агламерацыі (14-е).

Плошча 753,7 км², горад выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 50 км.

Горад размешчаны на беразе ракі Белай , пры ўпадзенні ў яе рэк Уфа i Дзёма , у межах Прыбельскай узгоркавата-хвалістай раўніны, у 100 км да захаду ад перадавых храбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Урала.

Зьмест


Ва Ўфе 7 адміністрацыйных раёнаў:

  • Дзёмскі
  • Калінінскі
  • Кіраўскі
  • Ленінскі
  • Кастрычніцкі
  • Арджанікідзаўскi
  • Савецкі

Найбуйнейшыя «нефармальныя» раёны і мікрараёны:

  • Чарнікоўка
  • Сіпайлава
  • Ніжагародка
  • Зялёны Гай
  • Шакша
  • Iнорс
  • Затон

Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага поясу. Клімат кантынентальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпература студзеня —14,6 °C, мінімальная —40 °C; ліпеня +19,3 °C, максімальная +40 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў 419 мм.

Сучасная мячэць Ля-ля Цюльпан
Павялічыць
Сучасная мячэць Ля-ля Цюльпан

Пераважнымі рэлігіямі ў горадзе з'яўляюцца іслам і хрысціянства ў выглядзе Рускай праваслаўнай царквы. Ва Ўфе знаходзіцца Цэнтральнае Духоўнае Кіраванне мусульман Еўрапейскай часткі Расіі, Сібіры і Казахстана.

[рэдагаваць] Гісторыя

Салават Юлаеў, башкiрскi нацыянальный герой
Павялічыць
Салават Юлаеў, башкiрскi нацыянальный герой

Горад заснаваны ў 1574 годзе, калі паўстала неабходнасць умацавання паўднёваўсходніх межаў рускай дзяржавы пасля далучэння башкірскіх зямель. З гістарычных дакументаў вядома, што пасля заваявання Казанскага ханства, рускія амбасадары, маючы пры сабе граматы Івана Грознага, ездзілі ў Башкірыю, заклікаючы башкірскія плямёны прыняць рускае падданства. Праз 17 гадоў, пасля добраахвотнага ўступу Башкірыі ў склад Расіі, каля зліцця рэк Уфы і Белай каля Старой Казанскай дарогі быў закладзены невялікі ўмацаваны пункт — Уфімская крэпасць. Да гэтага часу не было яшчэ ніводнага гораду на ўсход ад яе, аж да самога Ціхага акіяну.

У XVII—XVIII стагоддзях Уфа паступова ператвараецца з горада-крэпасці ў палітычны і эканамічны цэнтар краю. З 1708 года знаходзіцца ў складзе Казанскай губерні; з 1728 цэнтар Уфімскай правінцыі, ваявода якой падпарадкоўваўся непасрэдна Сенату; з 1744 прылічана да Арэнбургскай губерні; з снежня 1781 — цэнтар Уфімскага намесніцтва, губернатарам прызначаны Іван Варфаламеевіч Ламб. З 1796 Уфа ізноў у складзе Арэнбургскай губерні, з 1802 года — губернскі горад з рэзідэнцыяй губернатара і губернскіх устаноў; з 1865 — цэнтар Уфімскай губерні. З чэрвеня 1922 Уфа — сталіца БАССР.

Уфа ў пачатку XX стагоддзi. Каляровая фатаграфiя Сяргея Пракудзіна-Горскага
Павялічыць
Уфа ў пачатку XX стагоддзi. Каляровая фатаграфiя Сяргея Пракудзіна-Горскага

Прамысловае развіццё Уфы пачалося ў XIX стагоддзі. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ў горадзе мелася больш дзесятка гарбарняў і некалькі прыстаняў. На лёс горада вялікі ўплыў аказала адкрыццё ў 1870 годзе рэгулярнага суднаходства па рацэ Белай і будаўніцтва Самара-Залатавустаўскай (цяпер Куйбышаўскай) чыгункі (18881892 гг.). У горадзе з'явіліся паравыя млыны, лесапільныя заводы, чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні. У канцы XIX стагоддзя ва Ўфе дзейнічала каля 30 фабрык і заводаў: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, дрэваапрацовачныя, сілікатныя, таксама чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні, гарбарныя. Значнае месца займаў гандаль хлебам і мясам.

Манумент сяброўства памiж Расiяй и Башкіріяй
Павялічыць
Манумент сяброўства памiж Расiяй и Башкіріяй

У 1922 годзе Уфа была абвешчана сталіцай Башкірскай АССР. У гады першай пяцігодкі будуецца маторабудаўнічы завод і ЦЭЦ, а з адкрыццём у 1939 годзе башкірскай нафты вырас Уфімскі нафтаперапрацоўчы завод. Канец 20—30-х гг. XX стагоддзя характарызуецца хуткім развіццём горада. Валавая прадукцыя прамысловасці павялічылася тады ў 16 разоў. Уступілі ў лад Уфімскі прамысловы камбінат (Уфімская запалкавая фабрыка і фанерная фабрыка, лесапільны, дубільна-экстрактны завод), прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва Ўфу былі эвакуяваныя дзесяткі прамысловых прадпрыемстваў, шматлікія ўстановы, шэраг навукова-даследчых інстытутаў (напрыклад, у 1942 году ва Ўфу з Рыбiнска быў эвакуяваны Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны універсітэт). Уфа пасляваенных гадоў — гэта цэнтар засваення нафтавых багаццяў Башкірыі. З'явіўся яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод — Нова-Уфімскі. Следам, з розніцай ў некалькі гадоў, уступіў у лад трэці нафтаперапрацоўчы завод. Гэтыя тры заводы ператварылі Уфу ў найбуйны цэнтар нафтаперапрацоўкі. Нараўне з гэтым у горадзе развіваецца хімічная прамысловасць, машынабудаванне.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Года Колькасць насельнiцтва (чалавек) у тым лику
Башкiры Рускiя Татары
Сярэдзiна XVII стагоддзя 700 - 800
1718 5,600
1811 9,200
1840 16,500
1865 20,100
1879 23,200
1886 27,000
1897 49,300
1913 100,700
1916 112,700
1920 92,800
1923 85,300
1926 98,500
1939 250,000
1959 546,900
1970 770,900
1979 976,858 92,678 568,504 240,881
1989 1,079,765 122,026 585,337 291,190
2002 1,049,479 154,928 530,136 294,399

[рэдагаваць] Адукацыя

Першай навучальнай установай, якія навучаюць па праграме вышэйшай адукацыі, быў Уфімскі настаўніцкі інстытут, арганізаваны ў 1918 годзе. У 1920 годзе ён быў ператвораны ў Інстытут народнай адукацыі, затым — у Педагагічны інстытут, у 1957 годзе — у БДУ. У цяперашні час г. Уфа і Рэспубліка Башкартастан падрыхтоўвае спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 11 самастойных дзяржаўных ВНУ па 169 кірункам і спецыяльнасцям. Агульны кантынгент студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае больш за 50 тысяч чалавек. Падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняга звяну здзяйсняецца ў 76 сярэдніх спецыяльных навучальных установах па 109 кірункам. Падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў здзяйсняюць 11 аспірантур вышэйшых навучальных устаноў.

[рэдагаваць] Вышэйшыя навучальныя ўстановы

Дзяржаўныя ВНУ:

  • Башкірскі дзяржаўны універсітэт (БДУ)
  • Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны універсітэт (УДНТУ)
  • Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны універсітэт (УДАТУ)
  • Башкірскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (БДМУ)
  • Башкірскі дзяржаўны аграрны універсітэт (БДАУ)
  • Башкірскі дзяржаўны педагагічны універсітэт (БДПУ)
  • Уфімскі юрыдычны інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі (УЮІ МУС РФ)
  • Уфімскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (УВВАВЛ)
  • Башкірская акадэмія дзяржаўнай службы і кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Башкартастан (БАДСК)
  • Уфімская дзяржаўная акадэмія эканомікі і сэрвісу
  • Уфімская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Філіялы дзяржаўных ВНУ:

  • Філіял Усерасійскага Завочнага Фінансава-Эканамічнага Інстытута ў г.Уфе
  • Уфімскі філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
  • Башкірскі Філіял Акадэміі працы і сацыяльных адносін
  • Уфімскі (інстытут) філіял Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага універсітэта
  • Башкірскі кааператыўны інстытут (філіял) Маскоўскага універсітэта спажывецкай кааперацыі
  • Уфімскі філіял Арэнбургскага дзяржаўнага універсітэта
  • Уфімскі філіял Чалябінскай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў
  • Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага педагагічнага універсітэта ім. М. А. Шолахава ў г.Уфе
  • Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі
  • Філіял Самарскай дзяржаўнай акадэміі шляхоў зносiн ў г.Уфе
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта камерцыі

Недзяржаўныя ВНУ:

  • Усходні Інстытут Эканомікі, Гуманітарных Навук, Кіравання і Права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
  • Уфімскі Інстытут Камерцыі і Права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)

Філіялы недзяржаўных Вну:

  • Уфімскі філіял Сталічнага гуманітарнага інстытута
  • Уфімскі філіял інстытута эканамічных пераўтварэнняў і кіравання рынкам г. Масквы
  • Уфімскі філіял Сучаснай гуманітарнай акадэміі

[рэдагаваць] Транспарт

Уфа — буйны транспартны вузел: чыгуначныя, трубаправодныя, аўтамабільныя магістралі, паветраныя і рачныя шляхі злучаюць сталіцу Башкартастана з іншымі рэгіёнамі Расіі.

Суднаходная рака Белая са сваім прытокам Уфой перасякаецца тут з Транссібірскай магістраллю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад з Масквой, Чалябінскам, Казанню, Самарай і Арэнбургам. Па паўднёвай ускраіне горада праходзіць федэральная аўтадарога М5 «Урал».

Сувязь з раёнамі Рэспублікі Башкартастан і найбліжэйшымі суседзямі падтрымліваецца аўтобуснымі зносінамі з Паўднёвага і Паўночнага аўтавакзалаў. З 1938 г. у горадзе Уфе дзейнічаюць рэгулярныя авіялініі. Чыгуначныя магістралі, якія праходзяць праз горад Уфа, забяспечваюць сувязь заходніх і цэнтральных раёнаў Расіі з Уралам і Сібірру.

Трубаправодны транспарт здзяйсняе перапампоўку іх транзітных струменяў па тэрыторыі Рэспублікі, тым самым, захоўваючы адзінства транспартнай сістэмы Рэспублікі Башкартастан і Расійскай Федэрацыі.

У якасці гарадскога транспарту працуюць аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Будаўніцтва метро замарожана.

[рэдагаваць] Прамысловасць

[рэдагаваць] Культура

Дом культуры "Нафтавік"
Павялічыць
Дом культуры "Нафтавік"

Першая друкарня ў Уфе адкрылася ў 1801-м годзе для канцалярскіх патрэб (Вiталiй Паўлаў, часопіс «Урал», №2, 2003 г. [1]).

У Уфе працуюць не менш шасці тэатраў: Дзяржаўны тэатр оперы і балета, Башкірскі акадэмічны тэатр драмы, моладзевы і лялечны тэатры, татарскі тэатр "Нур" і Рускі акадэмічны тэатр драмы Башкартастана.

У горадзе маецца каля 15 музеяў, сярод іх нацыянальны музей, музей баявой славы, музей археалогіі і этнаграфіі, музей геалогіі і карысных выкапняў, музей лесу. Адчынены для наведвальнікаў мемарыяльныя хаты-музеі: З.Т. Аксакава, У.І. Ленiна, М. Гафуры, А.Э. Тюлькiна, Ш. Худайбердзiна.

У 1918 г. у Уфе працаваў вядомы чэшскі пісьменнік Яраслаў Гашак. Тут ён выдаваў газеты "Наш шлях", "Чырвоная Еўропа", напісаў серыю апавяданняў і фельетонаў ("З дзённіка уфімскага буржуа", "Уфімскі Iван Iванавiч", "Аб уфімскім разбойніку, крамніку Булакулiне", "Правялебны ўладар Андрей", "Два стрэлу").

[рэдагаваць] Выдатныя уфімцы

  • Аксакаў Сяргей Цімафеявіч (1791—1859) — вядомы пісьменнік-класік, мемуарыст, тэатральны і літаратурны крытык, журналіст.
  • Гурвiч Мікалай Аляксандравіч (1828—1914) — лекар, эканаміст, гісторык, этнограф, географ, адзін з першых прафесійных статыстыкаў |Башкірыі.
  • Ключароў Аляксандр Сцяпанавіч — уфімскі губернатар (1905—1911), рэдактар «Уфімскага краю».
  • Мустай Карым (1919—2005) — башкірскі паэт і пісьменнік.
  • Несцераў Міхаіл Васільевіч (1862—1942) — вядомы жывапісец, член перасоўнiкаў.
  • Нурэеў (Нурыеў) Рудольф Хаметавіч (1938—1993) — сусветна вядомы танцоўшчык, харэограф, пастаноўшчык балетаў.
  • Пётр Талстой — галосны павятовага земскага сходу, рэдактар «Уфімскага весніка» і «Весніка Уфы». [2], [3].
  • Рамазанава Земфіра Талгатаўна (р. 1976) — папулярная спявачка, паэтка, лідар музычнай групы "Zемфира".
  • Шаўчук Юрый Юліанавіч (р. 1957) — папулярны спявак, паэт і прадюсар, лідэр музычнай групы ДДТ.

[рэдагаваць] Спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com