Лондан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ло́ндан, Лёндан (па-ангельску: London) — сталіца Аб'яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Горад размешчаны на берагах Тэмзы ў паўднёва-ўсходняй Англіі на востраве Вялікабрытанія. Метраполію насяляюць 7.421.209 чалавек, з іх каля 2,7 міл. у 13 гарадскіх акругах Унутранага Лондана, у агламерацыі горада пражывае 12.599.561 чалавек (стан 1 студзеня 2005 года). Існы адміністрацыйны падзел горада і ўтварэнне гарадскіх акруг былі ўведзеныя 1 красавіка 1965 пасля заснавання Вялікага Лондану.
Сучасны Лондан — адзін з найбуйнейшых культурных, фінансавых і гандлёвых цэнтраў свету (так званы сусветны горад). У метраполіі знаходзяцца шматлікія універсітэты, вышэйшыя школы, тэатры, музеі. Гарадская тэрыторыя Вялікага Лондана падзяляецца на Ўнутраны і Вонкавы Лондан, адміністрацыйна на Сіці і 32 гарадскіх акругі (London boroughs), сярод іх таксама Вэстмінстэр. Лондан з'яўляецца рэзідэнцыяй Міжнароднай марской арганізацыі (па-ангельску: IMO).
[рэдагаваць] Геаграфія
Горад раскінуўся на 45 кіламетраў уздоўж судаходнай Тэмзы, у сярэднім ляжыць на вышыні 62 метры над узроўнем мора.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Лондан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка Лондана (на англійскай мове)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |