Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Жан Поль Сартр - Вікіпэдыя

Жан Поль Сартр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Сартр, Жан Поль (француская: Jean-Paul Sartre) (21 чэрвеня 190515 красавіка 1980) — францускі філёзаф-экзыстэнцыяліст, літаратар.

На ягоны экзыстэнцыялізм моцна ўплывае фенаменалёгія Гусэрля, Гегеля, а пазьней марксызм. Як і Камю, Сартр пісаў п’есы ды раманы, дзякуючы чаму экзыстэнцыялізм стаў, асабліва ў Францыі, моднай плыняю.

Першы асноўны трактат Сартра «Быцьцё і нішто», спроба фенаменалягічнае анталёгіі, прысьвечаны пытаньню быцьця. Ён адрозьнівае быцьцё-ў-сабе, незалежнае ад сьвядомасьці быцьцё рэчы, і быцьця-для-сябе – вызначэньне быцьця чалавека, які існуе дзякуючы сьвядомасьці. Быцьцё-ў-сабе не базуецца ані на самім сабе, ані на чымсьці іншым. Быцьцё-для-сябе мае здольнасьць негацыяцыі, «нішто» зьяўляецца толькі з сьвядомасьцю чалавека. «Быцьцё, празь якое ў сьвет прыходзіць небыцьцё, - гэта быцьцё, у якім размова ідзе пра ўласна небыцьцё: быцьцё, праз якое ў сьвет трапляе небыцьцё, зьяўляецца небыцьцём для самога сябе». Гэта вызначальнае для людзкой экзыстэнцыі. Яна зьмяшчае ў сабе пярэчаньне сабе, то бок зьяўляецца супярэчліваю: быцьцё «зьяўляецца тым, чым яно ня ёсьць, і ёсьць ня тым, чым яно ёсьць». Гэта значыць, што чалавек – гэта быцьцё, якое праектуе сябе праз цяперашнюю сучаснасьць, што ў значнай меры вызначаецца яе мажлівасьцямі. Дзякуючы гэтаму праекту чалавек падымаецца над сабою, ёсьць тым, кім яшчэ ня ёсьць. Чалавек – ня толькі тое, што ён ёсьць, але і тое, кім сябе стварае.

Аснова быцьця чалавека – гэта свабода, паколькі чалавек мусіць самавызначацца, то бок ствараць сябе такім, якім ён ёсьць; ён вырачаны на свабоду.

Свабода – гэта негацыяцыя быцьця-ў-сабе з дапамогаю праекту.

Фактычная дадзенасьць (напрыклад, рэчы, астатнія людзі, фізычныя целы) не зьнішчае свабоду, паколькі свабода адкрывае гэтыя межы; абмежаваньні існуюць толькі ўнутры канкрэтнага праекту жыцьця.

Паколькі, паводле канцэпцыі Сартра, Бога, які вызначае існаваньне чалавека, няма, чалавек самастойна вызначае сваё існаваньне. Чалавек нясе за сябе поўную адказнасьць. Хоць ён таксама можа быць непраўдзівым з самім сабой.

Вялікае значэньне мае дасьледаваньне адносінаў чалавека зь Іншым. Сартр распрацоўвае структуру быцьця-для-іншага шляхам аналізу погляду (які не абмяжоўваецца толькі вокам). Бачнасьць Іншым азначае, што быцьцё індывіда пастаянна фармуецца ў прысутнасьці іншых. Толькі сам на сам з сабою асобны індывід аддаецца безпасярэднай дзейнасьці, ён ня бачыць сябе ў сваёй сьвядомасьці як такога, якім ён ёсьць падчас дзеяньня. У бачаньні Іншага ён паўстае аб’ектам, які ацэньваецца Іншым. Сартр тлумачыць гэта на прыкладзе «таго, хто падглядае». Аддаўшыся сваёй цікавасьці, ён, не ўсьведамляючы свайго Я, распушчаецца ў сваіх дзеяньнях. Неспадзявана яго застае хтосьці іншы: у тую хвіліну ён той, кім ёсьць насамрэч: зайздросны падглядач.

Каб зразумець, хто ён ёсьць, патрэбны Іншы. Падпаданьня пад уладу Іншага можна пазьбегнуць, калі індывід сьвядома акрэсьліць свае магчымасьці. Тады ён спасьцігае самасьвядомасьць без уваходжаньня ў ролю Іншага.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com