Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вострая брама - Вікіпэдыя

Вострая брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Вострая брама
Павялічыць
Вострая брама

Во́страя бра́ма (па-літоўску: Aušros Vartai, па-польску: Ostra Brama, па-ангельску: Gate of Dawn) — адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні, аб'ект рэлігійнага паломніцтва і сьвецкага турызму. Уяўляе сабою адзіную браму гарадзкой сьцяны, якая захавалася, і капліцу з цудадзейнай Іконай Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасьці — Апякункі Беларусі і Літвы.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Усярэдзіне капліцы.Выява з 1864 году
Павялічыць
Усярэдзіне капліцы.
Выява з 1864 году

На сёньняшні момант не існуе адзінай версіі паходжаньня назвы. Вядома, што гэтую браму спрадвеку называлі Вострай (па-польску: Ostra Brama, па-літоўску: Aštria broma).

Ёсьць вэрсіі, што назва паходзіць ад першапачатковых гатычных шпіляў на вежы, ад назвы квартала Вільні — Востры канец, ад формаў вуліцы, якая звужаецца каля брамы, а таксама ад родавага імені Канстанціна Астрожскага.

Літоўская назва Aušros Vartai («Брама Сьвітанку») зьявілася ў літоўскіх газэтах пачатку XX стагодзьдзя, але падаецца бессэнсоўнай, бо брама павернутая не на ўсход. Часам брама называлася Медніцкай, бо ад яе пачынаўся шлях да Медніцкага замку, што ў 30 км ад Вільні.

[рэдагаваць] Гісторыя

Пагоня на Вострай браме
Павялічыць
Пагоня на Вострай браме

Дзеля ўзмацненьня абароны горада біскуп віленскі Войцэх Табар разам з мясцовай радай пастанавілі абнесьці мурамі межы Вільні. Муры пабудавалі вельмі хутка, і 2 кастрычніка 1503 года біскуп урачыста асьвяціў увесь абвод горада.

Брама будавалася ў гатычным стылі ў 15031522 гадах разам з пяцьцю іншымі, а пазьней колькасьць брамаў дасягала дзевяці. Праз некалькі год над аркай брамы дабудаваны фасад з пяцьцю амбразурамі ды атык у стылі рэнэсанс. Атык дэкараваны Пагоняй — нацыянальным гербам Беларусі і Літвы, які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой Гермеса ў крылатым шлеме. Ніжэй у нішы знаходзілася ікона Збаўцы. У 1923 годзе ў нішы быў зьмешчаны барэльеф у выглядзе выявы герба Польшчы.

[рэдагаваць] Капліца

Від на капліцу Вострай брамы
Павялічыць
Від на капліцу Вострай брамы

У 1621 - 1626 гадах ля самой Вострай брамы быў заснаваны кляштар кармэлітаў босых, а ў 1635 - 1650 гадах быў пабудаваны вельмі прыгожы касьцёл сьвятой Тэрэзы.

Прыкладна ў 1652 годзе ў Вільню была прывезена ікона Маці Божай і разьмешчана ўнутры брамы. Яна ня мела сваёй капліцы, былі толькі аканіцы, якія засьцерагалі ікону ад дажджу і сьнегу. Напачатку ікона Маці Божай не была вельмі вядомай, але неўзабаве было заўважана, як асаблівымі ласкамі Маці Божая адорвае тых верных, якія з пакорнай малітвай зьвярталіся да яе праз ікону на Вострай браме. Затым кармэліты перанесьлі ікону Маці Божай у касьцёл сьвятой Тэрэзы. Гэта было прадбачаньне Божае, бо ў 1655 годзе Вільня трапіла ў рукі маскоўскіх захопнікаў і шэсьць гадоў цярпела гэтую няволю.

З боку горада над брамай у 1671 годзе манахамі кармэлітамі пабудаваная драўляная капліца, адмыслова для Іконы Маці Божай Вастрабрамскай. 18 траўня 1706 года здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у траўні 1715 года зьнішчыў амаль увесь горад і капліцу. У 1722 годзе была пабудаваная каменная капліца, якая рэканструявалася ў 18291830 гадах, у 19271932 гадах і ў 1993 годзе перад візытам у Літву Яна Паўла ІІ. Пры перабудове ў 1829 – 1830 гадах капліца набыла рысы клясыцызму. Яна злучана пабудаванай у 1830 – 1840 двухпавярховай крытай галярэяй з касьцёлам сьвятой Тэрэзы і аздоблена назвай на лаціне «Mater misericordiae sub tuum praesidium confugimus» («Маці Міласэрнасьці, пад Тваю абарону аддаемся»).

[рэдагаваць] Ушанаваньне Маці Божай Вастрабрамскай

Маці Божая Вастрабрамская
Павялічыць
Маці Божая Вастрабрамская

У сярэднявечных гарадах існаваў звычай зьмяшчаць на гарадзкіх брамах іконы, каб абараніць горад ад захопаў і дзеля бласлаўленьня падарожнікаў. Так у Вострай браме была зьмешчана Ікона Маці Божай Міласэрнасьці — Вастрабрамскай.

На далейшыя стагодзьдзі яе выява стала сымбалем горада і аб'ектам пакланеньня і малітвы хрысьціян — католікаў і праваслаўных — Вялікага княства Літоўскага. Як мінімум з сярэдзіны XIX стагодзьдзя ўсталяваўся звычай праходзіць Вострую брамы з непакрытай галавой на знак шанаваньня Маці Божай Вастрабрамскай; звычай патрабаваў пры руху з боку горада здымаць шапку ўжо каля касьцёла сьвятой Тэрэзы.

У 18611863 гадах перад капліцай адбываліся рэлігійна-патрыятычныя маніфэстацыі.

Муры капліцы пакрытыя залатымі і срэбнымі абетнымі дарамі вернікаў – вотамі – выявамі галоўным вобразам сэрцаў, а таксама рук, ног і г.д. Першы абетны дар прынесены ў 1702 годзе. Безліч сувеніраў падзякі, аздабляючых цудоўную ікону і капліцу, сьведчыць аб вялікіх ласках, атрыманых тымі, хто шчырым і даверлівым сэрцам зьвяртаўся да Маці Божай і аддаваў сябе пад Яе мацярынскую надзейную апеку. Ікона Сьвятой Дзевы Марыі была ўрачыста каранаваная залатымі каронамі 2 ліпеня 1927 году ў прысутнасьці прэзыдэнта Польшчы Юзэфа Пілсудзкага. 4 верасьня 1993 году пад час наведваньня Літвы Ян Павал Другі маліўся на Ружанцы ў Вастрабрамскай капліцы.

Днём асаблівага шанаваньня Іконы Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасьці стала 16 лістапада.

[рэдагаваць] Ікона Божай Міласэрнасьці ў Вострай браме

У пачатку 1930-я гадоў каталіцкай манахіні Фаўстыне Кавальскай былі аб’яўленьні Госпада Ісуса Хрыста, у адным з якіх Ён папрасіў намаляваць Ікону Божай Міласэрнасьці. У 1934 годзе пад час знаходжаньне сьвятой Фаўстыны ў Вільні ікона была намалявана мясцовым мастаком Яўгенам Казіміроўскім.

Ікона Божай Міласэрнасьці ўпершыню на грамадзкі агляд была зьмешчана ў Вострай браме.

Апошнія гады культ Божай Міласэрнасьці перажывае вялікі росквіт, зьвязаны ў тым ліку з кананізацыяй сястры Фаўстыны Кавальскай. Адным з важнейшых элемэнтаў гэтага культу ёсьць ушанаваньне Іконы Божай Міласэрнасьці.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

Маці Божая Вастрабрамская, Маці Міласэрнасьці

Ікона Маці Божай Вастрабрамскай

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com