Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Альбанская мова - Вікіпэдыя

Альбанская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Альбанская (Shqip)
Ужываецца ў: Альбаніі, Сэрбіі і Чарнагорыі, Македоніі, Грэцыі, Турцыі, Італіі і іншых
Рэгіён: Усходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў: 6.169.000 (2000)
Клясыфікацыя: Індаэўрапейская

 Альбанская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў: Альбаніі, Косава, Македоніі
Рэгулюецца:
Код мовы
ISO 639-1 sq
ISO 639-2(B) sqi
ISO 639-2(T) alb
SIL ALS, ALN, AAE, AAT

Альба́нская мо́ва (па-альбанску Shqip) — індаэўрапейская мова, на якой размаўляюць альбанцы ў Альбаніі, Косаве і некаторых іншых рэгіёнах і краінах паўднёвай Эўропы. На індаэўрапейскім дрэве моваў у сваёй галіне іншых роднасных моваў ня мае, з тае прычыны што альбанцы зьяўляюцца адзінымі сучаснымі нашчадкамі розных плямёнаў Іліраў. Колькасьць носьбітаў на сёньня — каля 6 мільёнаў. Дзьве асноўныя групы дыялектаў гэта Ґеґ (Gegë), які пашыраны ў былой Югаславіі, і Тоск (Toskë), які пашыраны ў паўднёвай Альбаніі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя вядомыя рукапісы датуюцца 15 стагодзьдзем. Першая вядомая друкаваная кніга на альбанскай мове — “Мэшары” (Meshari, што азначае па-альбанску кніга малітваў) — была напісаная Джонам Бузуку (Gjon Buzuku), каталіцкім сьвятаром у 1555 годзе. Першай школай з выкладаньнем на альбанскай мове, праўдападобна, была вучэльня Францысканцаў, якая была адкрытая ў 1638 годзе.

[рэдагаваць] Назва

Слова shqip па-альбанcку азначае “арол”, але дакладная гісторыя паходжаньня гэтай саманазвы нявядомая. Па-лацінску з даўніх часоў (яшчэ за Пталамеем) ужывалася слова Albania, і яно паступова пашырылася ў іншыя мовы. Карэнныя альбанцы ў Італіі называюць сябе і сваю мову “арбэрэш” (Arbëresh). Карэнныя альбанцы ў Грэцыі называюць сябе і сваю мову “арванітыка” (Arvanitika).

[рэдагаваць] Клясыфікацыя і дыялекты

Мовазнаўцы даказалі, што альбанская мова зьяўляецца індаэўрапейскай, у 1850-х гадох. Яна зьяўляецца адзінай мовай на сваёй галінцы: гэта адзіны жывы нашчадак дыялектаў, на якіх размаўлялі ў Ілірыі.

Дзьве асноўныя групы дыялектаў гэта Ґеґ (Gegë), які пашыраны ў былой Югаславіі ды на поўначы Альбаніі, і Тоск (Toskë), які пашыраны ў паўднёвай Альбаніі. Прыблізная мяжа паміж дыялектамі палягае па рацэ Шкумбіні (Shkumbini). Узровень падабенства дыялектаў даволі вялікі, таму праблемаў узаемнага разуменьня звычайна не ўзьнікае, хаця паміж імі ёсьць выразныя фаналягічныя і лексылягічныя адрозьненьні.

Значна большымі адрозьненьнямі характарызуюцца дыялекты арбэрэш (Arbëresh), пашыраны сярод альбанцаў Італіі, і арванітыка (Αρβανίτικα), сярод альбанцаў у Грэцыі.

Літаратурная мова базуецца на паўднёвым дыялекце тоск.

  • Ґеґ
  • Тоск
    • Арбэрэш
    • Арванітыка

[рэдагаваць] Альбаназнаўства

Дасьледаваньнямі альбанскай мовы займаліся нямецкія лінгвісты Франц Боп (Franz Bopp), Норбэрт Ёкль (Norbert Jokl), Густаў Маер (Gustav Meyer), паляк Вацлаў Цімахоўскі (Wacław Cimochowski), альбанец Джавалін Шкуртай (Gjovalin Shkurtaj) і многія іншыя. У Беларусі на сёньняшні дзень няма ніводнага спэцыяліста ў галіне альбаназнаўства.

[рэдагаваць] Фанэтыка

Альбанская мова мае 7 галосных і 29 зычных гукаў.

[рэдагаваць] Галосныя

Альбанскія галосныя
Фанэма IPA Літара Вымаўленьне
/i/ i Як “і" ў слове “кіт"
/ɛ/ e Як “э" ў слове “мэта"
/a/ a Як “а" слове “тата"
/ə/ ë У беларускай мове няма адпаведніка. Нешта сярэдняе паміж “а" і “ы". Падобна да баўгарскага гуку “ъ". На канцы словаў не вымаўляецца, але падаўжае галосны ў папярэднім складзе.
/ɔ/ o Як “о" ў слове “кот"
/y/ y У беларускай мове няма адпаведніка. Як нямецкі “ü або францускі “u" у слове “du"
/u/ u Як “у" ў слове “шум".

[рэдагаваць] Зычныя

Альбанскія зычныя
Фанэма IPA Літара Вымаўленьне
/p/ p Як “п" у слове "пан"
/b/ b Як "б" у слове "бурак
/t/ t Як "т" у слове "тата"
/d/ d Як "д" у слове "дошка"
/c/ q У беларускай мове няма. Нешта сярэдняе паміж македонскім "кь" (Ќ) і мяккім расейскім "чь".
/ɟ/ gj У беларускай мове няма. Паліталізаваны варыянт "дж": "джь" (альбо інакш кажучы, звонкі варыянт мяккага "чь")
/k/ k Як "к" у слове "калі"
/g/ g Як расейскі г, альбо як беларускі ґ у словах "ґанак", "ґузік".
/ts/ c Як "ц" у слове "цаля"
/dz/ x Як "дз" у слове "пэндзаль", "дзынкаць"
/tʃ/ ç Як "ч" у слове "чаму"
/dʒ/ xh Як "дж" у слове "ураджай"
/θ/ th У беларускай мове няма. Як ангельскі гук th у слове thin
/ð/ dh У беларускай мове няма. Як ангельскі гук th у слове this
/f/ f Як "ф" у слове "фізыка"
/v/ v Як "в" у слове "вока"
/s/ s Як "с" у слове "сын"
/z/ z Як "з" у слове "замак"
/ʃ/ sh Як "ш" у слове "шаля"
/ʒ/ zh Як "ж" у слове "жывы". Перад "і" паляталізуецца - "жі" (не "жы"!)
/h/ h Нешта сярэдняе паміж беларускім "х" (ch) і "г" (h). Бліжэй да "х".
/m/ m Як "м" у слове "мама"
/n/ n Як "н" у слове "нос"
/ɲ/ nj Як "нь" у слове "конь"
/l/ l Як "ль" у слове "соль"
/j/ j Як "й" у слове "мой"
/lˠ/ ll Як "л" у слове "кол"
/r/ rr Як "р" у слове "рука"
/ɾ/ r У беларускай мове няма. Як "р" у гішпанскім слове "aro".

[рэдагаваць] Лексыка

Альбанская мова выдзелілася з протаіндаэўрапейскай праўдападобна каля 4000 гадоў таму, і бальшыня словаў базавага лексыкону маюць протаіндаэўрапейскія карані. Некаторыя зь іх зьяўляюцца кагнатамі з румынскімі адпаведнікамі. Мова мае шмат лацінскіх і грэцкіх запазычаных словаў, у тым ліку ў базавай лексыцы:

  • qytet < civitas (горад)
  • qiell < caelum (неба)
  • mik < amicus (сябар)

Пасьля прыходу славян на Балканы альбанская мова ўвабрала ў сябе і славянскую лексыку, перадусім баўгарскую. Апрача таго, як і ўсе іншыя мовы на Балканскай паўвысьпе, альбанская мова мае заўважны пласт турэцкай лексыкі, які ўвайшоў у мову за часам панаваньня Асманскай імпэрыі.

[рэдагаваць] Альфабэт

Альбанская мова пішацца лацінскім альфабэтам. Альфабэт быў стандартызаваны ў 1908 годзе. Апрача стандартных сымбаляў ASCII Latin-1 ISO ужываюцца два сымбалі ë і ç. Да 1908 году з-за адсутнасьці стандарту для запісу альбанскай мовы ўжываліся шматлікія сыстэмы, у тым ліку кірыліца, грэцкі альфабэт, вэрсія арабскай азбукі і іншыя.

[рэдагаваць] Прыклады і выразы

Альбанскі, альбанская (мова) shqip /ʃkʲip/ (shkEEp) Аўдыё праслухаць?
прывітаньне (дыялект гег) ( tungjatjeta /tun ɟat jɛ ta/ (tUhn-ngIAt-IEta) Аўдыё праслухаць?
да пабачэньня mirupafshim /mi ru paf ʃim/ (mEEr-Uh-pA-fshEEm) Аўдыё праслухаць?
калі ласка ju lutem /ju lu tɛm/ (iU LU-tehm) Аўдыё праслухаць?
дзякуй faleminderit /fa ɫɛ min dɛ rit/ (fAh-leh-mEE-nde-rEEt) Аўдыё праслухаць?
гэты atë /a tə/ (ATEH) Аўдыё праслухаць?
колькі? sa është? /sa əʃ tə/ (sAh ush-te) Аўдыё праслухаць?
ангельская (мова) anglisht /an gliʃt/ (ahn-GLEE-sht) Аўдыё праслухаць?
так po /po/ (POE) Аўдыё праслухаць?
не jo /jo/ (IOH) Аўдыё праслухаць?
прабач(це) më fal /mə fal/ (mUh FAL) Аўдыё праслухаць?
Я не разумею nuk kuptoj nuk kup toj/ (nUhk KUP-toi) Аўдыё праслухаць?
Будзь здаровы! На здароўе! gëzuar /gə zu ar/ (gUh-zuh-ar) Аўдыё праслухаць?
Вы размаўляеце па-ангельску? flisni Anglisht? /flis ni an gliʃt/ (flee-snEE ahn-GLEE-sht) Аўдыё праслухаць?

Гукі ў фармаце Ogg Vorbis.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Вікіпэдыя

Вікіпэдыя мае вэрсію
на альбанскай мове

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com