Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Адам Міцкевіч - Вікіпэдыя

Адам Міцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Адам Міцкевіч
Павялічыць
Адам Міцкевіч

Міцке́віч, Ада́м (па-польску: Adam Bernard Mickiewicz) (24 сьнежня 179826 лістапада 1855) — польскі паэт беларускага паходжаньня.

Зьмест

[рэдагаваць] Раньні пэрыяд

Нарадзіўся на хутары Завосьсе на Навагародчыне ў сям'і зьбяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі палянізаванымі беларусамі, паэт называў сябе «ліцьвінам», хоць творы пісаў на польскай мове.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Новагародзкай дамініканскай школе. У 1815 годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызваньне, праз год перавёўся на гісторыка-філялягічны факультэт. Якраз у гэты час у Беларусі й Польшчы пачаўся новы ўздым нацыянальна-вызваленчага руху. Не засталіся ў баку ад падзей і студэнты Віленскага ўнівэрсытэту. Тут узьнікла тайнае студэнцкае таварыства філяматаў (сяброў навукі), адным з кіраўнікоў якога стаў Міцкевіч. Мэтай філяматаў была культурная праца ў масах, выхаваньне патрыятызму ў асяродзьдзі польскай і беларускай моладзі. Першыя яго паэтычныя творы напісаныя пад уплывам філямацкіх ідэй. У паэме «Мешка, князь Навагародзкі» (1822), апавяданьні «Жывіла», шэрагу вершаў упершыню зьяўляецца прывабны вобраз рамантычнага героя-барацьбіта за свабоду і шчасьце народу Беларусі. Азнаёміўшыся з творамі і дзейнасьцю вольналюбівага студэнта, прафэсура унівэрсытэта палічыла іх «крамольнымі». Міцкевічу прапанавалі сьціплую пасаду настаўніка Ковенскай павятовай школы. Але і на новым месцы паэт працягваў кіраваць дзейнасьцю філяматаў, якія ў 1821 годзе ператварыліся ў таварыства філярэтаў. Па яго ініцыятыве створаны шэраг масавых арганізацый моладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філярэтаў. Для некаторых такіх арганізацый, напрыклад, «Саюза сяброў» і «Прамяністых», Міцкевіч напісаў статуты. На выхаваньне маладых патрыётаў была скіравана і яго паэтычная творчасьць. У сваёй «Песьні» ён заклікаў:

Пра сваю прысягу помні
Кожны дзень і штохвілінна.
Шчырасьць, веды і айчына.
Пойдзем хоць цяжкой дарогай,
Калі з братам брат заўсёды;
Будзе табе дапамога
Там, дзе мужнасьць, праца, згода!

А ў «Песьні філярэтаў» заяўляў:

Спявайма толькі тое,
Што родны склаў народ.

Помнік Адаму Міцкевічу ў Варшаве
Павялічыць
Помнік Адаму Міцкевічу ў Варшаве

Найбольш адкрыты і бунтарны твор гэтага пэрыяду — «Ода да маладосьці» (1820), зь якой пазьней ішлі ў бой гераічныя паўстанцы 1830 году, клікала да адкрытага выступленьня супраць расейскіх акупантаў:

У шчасьці для ўсіх - нашы мэты святыя,
Розумам дужыя, у цьвеце і сіле,
Разам, сябры маладыя...
І той шчаслівы, хто ў бойцы загінуў,
Лёгшы ў брацкай магіле,
Славу ўздымае краіны.
Разам, сябры маладыя!

Адначасова зь вершамі-маніфэстамі Міцкевіч стварыў цыкл рамантычных баляд, што ў 1822 годзе ўвайшлі ў першы том яго твораў. У ліку гэтых баляд і сусьветна вядомыя «Люблю я!», «Рамантычнасьць», «Сьвіцязь», «Рыбка», сюжэты якіх былі падказаны беларускімі народнымі паданьнямі і песьнямі, пачутымі ў дзяцінстве на Навагародчыне.

[рэдагаваць] Ковенскі пэрыяд

У пэрыяд настаўніцтва ў Коўне Міцкевіч пакахаў прыгажуню Марылю Верашчаку, зь якой пазнаёміўся ў 1818 годзе ў час летніх вакацый, калі гасьцяваў у маёнтку яе бацькі непадалёк ад Наваградку. Марыля шчыра адгукнулася на каханьне маладога паэта, але ў 1821 годзе вымушана была выйсьці замуж за графа Путкамера. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы Адам Міцкевіч прысьвяціў свайму першаму каханьню. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажываньні падарвалі яго здароўе, і ў 1822 годзе ён вымушаны быў узяць на год адпачынак па хваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў славутую паэму «Гражына» (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Беларусі. Лірызм і патрыятызм увасоблены ў прывабным вобразе новагаолдзкай княгіні Гражыны, якая ператварыўшыся ў воіна, не ведае літасьці, калі яе зямлі пагражае небясьпека. У Вільні Міцкевіч распачаў сваю шматгадовую працу над самым філязофскім творам «Дзяды». Пасьля публікацыі «Гражыны» і першых частак «Дзядоў» (1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя «беларускасьцю» яго прац, пачалі злосныя нападкі на паэта, а на радзіме ўсе былі глыбока ўражаныя, зьявілася шмат прыхільнікаў яго таленту.

[рэдагаваць] Жыцьцё ў Расеі

У час працы на радзіме Адам Міцкевіч падаў хадайніцтва пра дадатковы адпачынак і паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, а замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрычніку 1823 году паехаў у Вільню, яго арыштавала сьледчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літве». У час сьледзтва філярэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесьці ад Міцкевіча абвінавачаньні, але ён усе ж быў высланы ў цэнтральныя раёны Расеі. 8 лістапада 1824 году Міцкевіч прыбыў у Пецярбург за прызначэньнем. У чаканьні прысуду Міцкевіч сышоўся з дэкабрыстамі і атрымаў нават даручэньне зблізіць расейскіх рэвалюцыянэраў з патрыётамі Польшчы і Беларусі. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «расейска-польскіх перамовах» паміж дэкабрысцкім «Паўднёвым» і «Польскім патрыятычным» таварыствамі. Вырашэньне з прызначэньнем мейсца ссылкі зацягнулася, і Міцкевіч паехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл «Крымскіх санэтаў« і шэраг вершаў. У вершы «Марак« ён зноў выклаў свае погляды на жыцьцё:

Навошта спагады словы
Плыўцу, што страціў усе спадзяваньні?
Яму лепш бура, яму лепш мукі,
Лепш яму грозны ўдар нечаканы,
Чым недзе ў цішы заламваць рукі,
Глядзець у даль ды падлічваць раны...

Нарэшце маскоўскі ваенны генэрал-губэрнатар залічыў Міцкевіча ў сваю канцылярыю. У Маскве паэт даведаўся пра паўстаньне на Сэнацкай плошчы і жорсткую расправу над дэкабрыстамі. Але расейцы сваёй падтрымкай не далі яму аплакваць лес сяброў-паўстанцаў у адзіноце. Вясной 1826 году рэдактар «Московского телеграфа» Н. Палявой ўвёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяродзьдзе і ён стаў частым госьцем славутага салёну княгіні-паэтэсы З.Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавам, Вяземскім, Пагодзінам, пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкінам. Пераклады твораў Міцкевіча на расейскую мову зьявіліся ў «Московском телеграфе» і мелі вялікі посьпех у расейскай публікі. Міцкевіч меў намер пачаць выданьне часопіса або газэты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму.

У гэты час пісьменьнік перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Яніш (пазьней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца зь ёй, але яе бацькі адмовілі яму.

Сур'ёзнай працай гэтага часу была паэма «Конрад Валенрод», якую ён пачаў пісаць у Маскве, а скончыў у Пецярбургу. Яго баляды «Ваявода» і «Будрыс і яго сыны» («Тры Будрысы») Аляксандр Пушкін пераклаў на расейскую мову.

Калёна Міцкевіча ў Львове
Павялічыць
Калёна Міцкевіча ў Львове

[рэдагаваць] Жыцьцё ў Эўропе

У лютым 1829 году дзякуючы хадайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына і Валконскай Міцкевіч атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Больш як 4 месяцы вандраваў па Эўропе, пабываў у многіх гарадах Нямеччыны, Чэхіі, Швайцарыі. У час падарожжа ён пазнаёміўся з Ґётэ. 18 лістапада 1829 году прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу Валконская. Тут ён пасябраваў з мастаком К.Бруловым, дацкім скульптарам Торвальдсэнам, амэрыканскім пісьменьнікам Фінэморам Купэрам. Адсюль ён сачыў за разьвіцьцём рэвалюцыйных падзей у Францыі і за ходам паўстаньня ў Варшаве. Пазьней, ужо ў Дрэздэне, ён напісаў вершы пра паўстанцаў «Рэдут Ардона» і «Сьмерць палкоўніка» (прысьвечаны гераіні паўстаньня Эміліі Плятар). У гэты час Міцкевіч распачаў працу над галоўным сваім творам — паэмай «Пан Тадэвуш», якую нашчадкі назвалі «энцыкляпэдыяй жыцьця ліцьвінаў».

У 1834 годзе Адам Міцкевіч ажаніўся з Цэлінай, дачкой польскай піяністкі і кампазытара М.Шыманоўскай-Валоўскай, распачаў працу над «Гісторыяй Польшчы», фантастычным творам «Гісторыя будучага», драмамі «Барскія канфэдэраты» і «Якуб Асінскі». Ён вельмі сумаваў па сваёй радзіме, куды не мог вярнуцца і адчуваў, як павольна губляе паэтычнае натхненьне:

Літва! Ты як здароўя ў нас, мая айчына!
Што варта ты належыць толькі той належным чынам,
Хто цябе страціў. Вось тваю красу жывую
Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую. (пераклад Пятра Бітэля)

Гэтыя радкі з «Пана Тадэвуша» адпавядалі тагачаснаму душэўнаму яго стану.

Каб палепшыць матэрыяльнае становішча сям'і, Міцкевіч чытаў лекцыі па лацінскай літаратуры ў Лязанскай акадэміі, потым у Парыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па гісторыі літаратур славянскіх народаў. Дзякуючы лекцыям Міцкевіча прагрэсіўная грамадзкасьць Францыі зьвярнула ўвагу на духоўную і гістарычную культуру Польшчы і Беларусі. Яго лекцыі слухалі Жорж Санд, Сэн-Бэз, гісторык Мікеле. Але хутка паэту забаранілі чытаць лекцыі, бо ён неабачліва пахваліў Напалеона.

У 1848 годзе, калі хваля рэвалюцый ахапіла Францыю і Італію, Міцкевіч прыкладаў вялікія намаганьні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Джузэпэ Ґарыбальды, да канца змагаўся супраць агульнага прыгнятальніка — Аўстрыйскай імпэрыі. Кіруючы легіёнам з Францыі Міцкевіч адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённую палітычную газэту «Lа Тrіbunе dеs реuрlеs» («Трыбуна народаў»). Адам Міцкевіч пісаў шмат і вельмі сьмела. А калі ў адным з артыкулаў у адрас Люі Напалеона прагучала пагроза («Хто, узьнесены народам, забудзе, на якіх умовах яму падаравана ўлада, будзе расцэнены народам як здраднік, і дараваньня яму не будзе»), газэта тут жа была забаронена. Эўрапейскія рэвалюцыі 1848-1849 гадоў пацярпелі паразу, але Міцкевіч ня страціў веры. Ён пісаў у гэтыя дні: «Трыюмф зла не канчатковы, і ўсё добрае, што засталося ў душах нашых, дачакаецца адраджэньня».

У 1854 годзе, калі пачалася расейска-турэцкая вайна, польскія эмігранты, памятаючы, як Польскі легіён змагаўся супраць Аўстрыйскай імпэрыі, вырашылі стварыць аналягічнае ваеннае фармаваньне ў Турэччыне, каб яно ваявала пад кіраўніцтвам ангельцаў і французаў супраць Расейскай імпэрыі. Асноўны ініцыятар гэтай акцыі князь Чартарыйскі прапанаваў Міцкевічу далучыцца да дзейнасьці па стварэньні такога легіёну. Паэта накіравалі ў Істамбул пасланцам ад францускага міністэрства асьветы, якое цікавілі справы навуковых і культурных устаноў у славянскіх краінах пад уладай Турэччыны. Там Міцкевіч дапамагаў польскім патрыётам М.Чайкоўскаму (Садык-Паша) і генэралу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легіён дзейнічаў самастойна, а не пад кіраўніцтвам іншаземцаў. Гэта зьбянтэжыла польскую эміграцыю, а яшчэ больш зьбянтэжыла тое, што Міцкевіч адначасова з Польскім легіёнам пачаў ствараць Жыдоўскі легіён. Адам Міцкевіч рыхтаваў не сутыкненьне Расеі з Брытаніяй і Францыяй, а перш за ўсё «Расеі са сваім абсалютызмам, рэвалюцыі з дэспатызмам».

У разгар гэтай справы Міцкевіч нечакана памёр у Канстантынопалі (па афіцыйнай вэрсіі, ад халеры). Але існавала меркаваньне, што ён быў атручаны прыхільнікамі Чартарыйскага, якія лічылі, што такімі дзеяньнямі Міцкевіч ганьбіць гонар Польшчы. З жалобнымі ўрачыстасьцямі цела паэта было перавезена ў Францыю і пахавана на парыскіх могілках у Монмарансі. 4 ліпеня 1890 году астанкі Міцкевіча перавезены ў Польшчу і пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з Тадэвушам Касьцюшкам.

[рэдагаваць] Творчая спадчына

Творчасьць Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё беларускай літаратуры. У 1830-1840-я гады ў польскай літаратуры склалася так званая беларуская школа, прадстаўнікі якой усьлед за Міцкевічам пісалі на тэмы з жыцьця беларускага народа. Высока ацэньваючы фальклёр Беларусі, Адам Міцкевіч пісаў пра цяжкі лес беларусаў: «У іх казках і песьнях ёсьць ўсё... Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце».

Беларускую мову Міцкевіч называў «найгарманічнейшай і з усіх славянскіх моў найменш зьмененай ...гэта найбольш багатая і найбольш чыстая гаворка, якая даўно зьявілася і цудоўна распрацавана».

Пад уплывам паэта літаратурную дзейнасьць пачыналі Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя. Дабратворны ўплыў яго адчулі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, А.Вярыга-Дарэўскі, В.Каратынскі. У Міцкевіча вучыўся творчаму асваеньню вобразаў і матываў беларускага фальклёру Францішак Багушэвіч. Тыпалягічныя сувязі з рамантызмам Міцкевіча выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» і некаторых вершах Янкі Купалы. Тыпалягічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Якуба Коласа «Новая зямля». У 1920-я гады рамантычным патасам Міцкевіча цікавіліся маладнякоўцы У.Дуброўка, Я.Пушча, М.Лужанін, Ю.Гаўрук, Паўлюк Трус і іншыя. Міцкевічаўскія традыцыі народнасьці, рэалізму і рамантызму разьвівалі Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, В.Таўлай, П.Пестрак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Язэп Семяжон і іншыя.


Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com