Сьвятая Троіца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Сьвята́я Тро́іца — цэнтральны хрысьціянскі догмат, паводле якога Бог - Адзіны па Сваёй сутнасьці, але існуе ў трох Асобах (Іпастасях) - Айца, Сына і Сьвятога Духа. Вучэньне аб Троіцы бярэ вытокі ў Старым Запавеце, але канчаткова выяўлена ў Новым Запавеце.
Маючы прадпасылкі ў Сьвяшэнным Пісаньні, гэты догмат патрабаваў канчатковай фармулёўкі і пачаў распрацоўвацца ў канцы II ст. ў сувязі з фармаваньнем адзінай япіскапальнай царквы. У пэрыяд фармаваньня вучэньня аб Троіцы вяліся вострыя дыскусіі, так званыя трынітарныя спрэчкі. Адносную тэалягічную завершанасьць догмат аб Троіцы атрымаў ў III ст. і быў замацаваны на I (325) і II (381) Усяленскіх саборах. У 381 годзе уведзена сьвята Тройца (Сёмуха).
У адрозьненьне ад праваслаўя каталіцызм сцьвярджае, што Сьвяты Дух зыходзіць ня толькі ад Айца, але і ад Сына.
Вучэньне аб Троіцы распрацоўваў Аўгусьцін Блажэнны, які трактаваў Троіцу як вечнае Божае самапазнаньне і любоў.
Догмат аб Троіцы адмаўляўся ў антытрынітарных вучэньнях (антытрынітарыі).
Троіца зьяўляецца адным з самых распаўсюджаных сюжэтаў у іканапісе. Сымбаль Троіцы - выява трох анёлаў.