Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Сонечная энергія - Вікіпэдыя

Сонечная энергія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Крэмніевыя сонечныя панелі
Павялічыць
Крэмніевыя сонечныя панелі
Крэмніевыя сонечныя панелі
Павялічыць
Крэмніевыя сонечныя панелі
Сонечная тэрмальная станцыя ў Каліфорніі, ЗША
Павялічыць
Сонечная тэрмальная станцыя ў Каліфорніі, ЗША
Сонечныя панелі на дахах дамоў у Берліне
Павялічыць
Сонечныя панелі на дахах дамоў у Берліне

Со́нечная эне́ргія (Со́нечная энэ́ргія) — узнаўляльная, натуральная крыніца энергіі. Найлепшыя ўзоры паўправадніковых крышталяў зараз маюць каэфіцыент карыснага дзеяння больш за 30%. У сонечных батарэях ёсць перавага перад іншымі генератарамі — сыравіна, якую яны выкарыстоўваюць ніколі не скончыцца. Акрамя таго, сонечная батарэя не мае рухомых частак, і можа працаваць амаль вечна. Але ў дадзены момант яны вельмі дарагія.

Зямля атрымлівае практычна ўсю энергію ад Сонца. Дасягаючы атмасферы Зямлі, сонечнае выпраменьванне часткова адлюстроўваецца, пераламляецца і выпраменьваецца. Атмасфера як абараняе нас ад моцы сонечнай радыяцыі, так і пакрывае нас цеплаізаляцыйным покрывам, зберагаючым неабходнае цяпло. Ёсць меркаванне што Сонца дае Зямлі ў 15.000 разоў больш энергіі, чым кожны год спажываецца чалавецтвам. Гэта вялікая крыніца энергіі і ёсць некалькі спосабаў яе выкарыстання.

Энергію Сонца можна выкарыстоўваць для абагрэву памяшканняў, задзейнічаючы адпаведны дызайн. Гэта завецца пасіўнай сонечнай канструкцыяй, у якой выкарыстоўваюцца вокны і пашыральныя бакі для вылоўлівання цеплыні Сонца. Добрая ізаляцыя і цеплазахавалішча гарантуюць утрыманне цяпла. У памяшканнях з пасіўнымі сонечнымі канструкцыямі многа натуральнага святла, так што змяншаецца неабходнасць у электрычным асвятленні.

Іншая форма сонечнага абагрэву выкарыстоўвае актыўную сістэму. Тут для збору сонечнага цяпла выкарыстоўваюць панелі сонечных батарэй, а ўжыванне вады ці нафты ў сістэме цеплаабмену дазваляе захоўваць цяпло і размяркоўваць яго па дому. У вялікіх сістэмах выдатнымі цеплазахавальніцамі з'яўляюцца басейны. Актыўныя сонечныя сістэмы звычайна ўжываюцца як дапамагальныя сістэмы гарачага водазабеспячэння і абагрэву дамоў.

Выкарыстоўванне сонечнай энергіі не абмяжоўваецца награваннем вады ці памяшканняў. Вучоныя ўжо прыдумалі некалькі спосабаў пераўтварэння светлавой энергіі Сонца ў электрычную.

Зразумела, змяншэнне выдаткаў на награванне вады і памяшкання — гэта важна, але вобласць чалавечай дзейнасці не абмяжоўваецца гэтым. Калі мы хочам поўнасцю замяніць вугаль, нафту ці прыродны газ альтэрнатыўнымі відамі паліва, такімі як сонечная энергія, нам неабходна знайсці спосаб пераўтварэння энергіі Сонца ў электрычнасць з найменшымі стратамі. Для сонечнай энергетыкі існуе спецыяльнае вызначэнне — геліаэнергетыка (ад грэцкага Helios — Сонца). Сонечныя батарэі — гэта набор злучаных паміж сабой элементаў, якія могуць пераўтвараць сонечную радыяцыю ў электрычнасць. Яны маюць назву фотаэлектрычнымі генератарамі і складаюцца з паўправадніковых элементаў.

Аднак ужо зараз ідзе праца па зніжэнню кошту сонечных батарэй, прыкладам можа служыць калькулятары і іншыя прыборы з нізкім ужываннем электрычнасці. У некаторых краінах устаноўка сонечных генератараў на дахі дамоў мае масавы характар. Напрыклад, у Швейцарыі ў дадзены момант пабудавана больш за 2600 геліаўстановак на фотапераўтваральніках магутнасцю ад аднаго да 1000 кілават.

Акрамя традыцыйных крэмніевых фотаэлементаў вучоныя распрацавалі некалькі новых тэхналогій, напрыклад сінтэтычныя валокны, якія пад уздзеяннем святла могуць выпрацоўваць электрычны ток. Яго моц дастаткова для спажывання маламагутнымі прыладамі. Напрыклад кашуля сшытая з такога матэрыялу можа сілкаваць кішэнны кампутар, сотавы тэлефон і г.д. Гэту тканіну можна нават праць і яна не страціць сваёй працаздольнасці. З яе можна стварыць ветразь на яхце, які будзе сілкаваць бартавы генератар і ўсю бартавую электроніку.

Яшчэ адна перспектыўная распрацоўка — вытворчасць сонечных батарэй з выкарыстоўваннем палімерных плёнак, якія адрозніваюцца ад крэмніевых выдатнай гнуткасцю так што іх можна наносіць на любыя матэрыялы. Напрыклад, дзякуючы такой распрацоўцы можна стварыць сотавы тэлефон, які сваёй паверхняй будзе выпрацоўваць электрычнасць для сілкавання свайго акумулятара. Ці аўтамабіль, паверхня якога можа выпрацоўваць электрычнасць, каб зменшыць нагрузку на акумулятар. Але пакуль гэта распрацоўка мае недахопы, напрыклад нізкі каэфіцыент карыснага дзеяння ўсяго 1,7%.

Але распрацоўкі вядуцца павышанымі тэмпамі і ў бліжэйшым часе можна чакаць новыя сонечныя батарэі з новага гнуткага матэрыялу з высокім ККД.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com