Паўночнае мора
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Паўно́чнае мо́ра — мора якое амывае Еўропу на поўначы, з'яўляецца часткай Атлантычнага акіяна.
Паўночнае мора знаходзіцца паміж берагамі Даніі, Швецыі і Нарвегіі на ўсходзе, Вялікабрытаніі на захадзе, і Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Францыі на поўдні. З Балтыйскім морам Паўночнае злучаецца пралівамі Катэгат, Сунд, Вялікі Белт і Малы Белт. На дне Паўночнага мора знаходзіцца кратэр Сілверпіт. Існуе гіпотэза, згодна з якой ён утварыўся ў выніку падзення на Зямлю 65 млн. гадоў таму фрагмента той самай каметы, галоўная частка якой утварыла кратэр Чыксулуб. Гэта катастрофа магла быць прычынай вымірання дыназаўраў у крэйдавым перыядзе. Хвалі цунамі якія ўзніклі пад час выбуху ў кратэры Сілверпіт, павінны былі затапіць усё ўзбярэжжа Паўночнага мора.
- плошча: 565 тыс км2;
- сярэдняя глыбіня: 96 метраў;
- максімальная глыбіня: 809 метраў;
- салёнасць: 35 ‰;
- карысныя выкапні: газ, нафта, каменны вугаль;
- найвялікшыя парты: Ротэрдам, Лондан, Антверпен, Гамбург, Эдынгбург, Берген, Осла.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Паўночнае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў