Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Леў Троцкі - Вікіпэдыя

Леў Троцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Леў Троцкі
Павялічыць
Леў Троцкі

Тро́цкі, Леў Даві́давіч (сапраўднае імя Бранштэйн, Лейба Давідавіч) (па-расейску: Лев Давидович Троцкий (Лейба Давидович Бронштейн)) (26 кастрычніка (7 лістапада) 187921 жніўня 1940) — расейскі рэвалюцыянэр, адзін з галоўных тэарэтыкаў расейскага сацыялізму і актыўны ўдзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, народны камісар замежных спраў СССР, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Уладзіміра Леніна і лідэр антысталінскай апазыцыі ў камуністычнай партыі ў 1920-я гады.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

[рэдагаваць] Дзяцінства й маладосьць

Леў Троцкі. 1897 год.
Павялічыць
Леў Троцкі. 1897 год.

Леў Бранштэйн нарадзіўся 7 лістапада (па старым стылі) 1879 года ў сяле Янаўка, на Ўкраіне, у сям'і Давіда і Ганны Бранштэйн. Яго бацька меў уласную гаспадарку, а маці паходзіла зь сям’і габрэйскіх інтэлігентаў. Ва ўзросьце васьмі гадоў Леў паехаў вучыцца ў Адэсу, дзе жыла сям'я пляменьніка яго маці. У 1896 годзе Леў Бранштэйн апынуўся ў Мікалаеве. Там ён зьбіраўся працягнуць сваю адукацыю, аднак менавіта там ён пазнаёміўся з расейскімі сацыялістамі, стаў наведваць іх таемныя зборы, вывучаць марксізм. Пасьля нядоўгай вучобы ў Адэскім унівэрсытэце Леў вярнуўся ў Мікалаеў з намерам працаваць у падпольных сацыялістычных арганізацыях.

[рэдагаваць] Да 1917 года

У 1898 годзе Леў Бранштэйн быў упершыню арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасьць і правёў наступныя чатыры з паловай гады ў турме, а затым на пасяленьні ў Сыбіры. У 1902 годзе ён ўцёк з высылкі па падробленым пашпарце на імя Троцкага, якое і стала ягоным рэвалюцыйным псэўданімам. З Сыбіры ён накіраваўся ў Лёндан, дзе далучыўся да расейскіх сацыял-дэмакратаў, пазнаёміўся з Уладзімірам Ульянавым (Леніным) і пачаў працаваць у газэце «Іскра» («Искра»).

У ліпені 1903 года ў Брусэлі і Лёндане праходзіў вядомы другі зьезд РСДРП (Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), на якім адбыўся раскол на бальшавікоў на чале зь Леніным і меншавікоў. Троцкі падтрымаў апошніх.

Падчас рэвалюцыі 1905 года Троцкі вярнуўся ў Расейскую імпэрыю, дзе прымаў непасрэдны ўдзел у працы савета працоўных дэпутатаў у Пецярбургу, у арганізацыі страйкаў і стачак. У 1906 годзе яго зноўку арыштавалі. У зьняволеньні Леў Троцкі напісаў адну са сваіх самых вядомых прац — «Падрахункі і пэрспэктывы» («Подсчеты и перспективы»), у якой разьвіў тэорыю пэрманэнтнай рэвалюцыі, якая павінна прыняць маштабы сусьветнага працоўнага руху. У 1907 годзе Леў Троцкі зноўку пасьпяхова ўцёк зь Сыбіры, на гэты раз у Вену. З пачаткам Першай Сусьветнай вайны Троцкі актывізаваў сваю рэвалюцыйную дзейнасьць, далучыўшыся да сацыялістаў. Першыя гады вайны Троцкі правёў у Швайцарыі, а затым у Парыжы. Аднак з-за антываеннай агітацыі яго выслалі з Францыі і пазбавілі права ўезду ў Гішпанію. Троцкі зьехаў у Нью-Ёрк, дзе ў студзені 1917 года пазнаёміўся зь Мікалаем Бухарыным, адным зь вядомых бальшавіцкіх тэарэтыкаў. У ЗША Троцкі займаўся выдавецтвам газэты «Новы Сьвет» («Новый Мир»).

[рэдагаваць] 1917 – 1918 гады

Прапагандысцкі плякат 1918 года. Троцкі забівае «цмока контррэвалюцыі»
Павялічыць
Прапагандысцкі плякат 1918 года. Троцкі забівае «цмока контррэвалюцыі»

Лютаўская рэвалюцыя ў Расеі была ўспрынятая Львом Троцкім як доўгачаканы пачатак пэрманэнтнай рэвалюцыі, пачатак «сусьветнага рэвалюцыйнага пажару». Ён прыехаў у Петраград у сярэдзіне траўня 1917 года і ўзначаліў кіраўніцтва левымі меншавікамі. Але за ўдзел у ліпеньскіх дэманстрацыях яго зноў арыштавалі. У жніўні, усё яшчэ знаходзячыся ў турме, Троцкі быў афіцыйна прыняты ў шэрагі бальшавікоў, больш за тое, ён адразу ж увайшоў у склад Цэнтральнага Камітэту РСДРП(б). Пасьля вызваленьня Троцкі быў абраны старшынём Петрасавета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Пасьля захопу ўлады ў Петраградзе бальшавікамі і адкрыцьця II Зьезду Саветаў 25 кастрычніка 1917 года Троцкі быў прызначаны старшынём Вайсковага Рэвалюцыйнага Камітэта. У гэтай якасьці ён кіраваў падаўленьнем мецяжу Керанскага, які ў сярэдзіне лістапада 1917 году зрабіў спробу вяртаньня ўлады. У гэты жа час Леў Троцкі быў абраны наркамам замежных справаў. Яго першай і асноўнай задачай было любым коштам усталяваць сэпаратны мір зь Нямеччынай. У студзені 1918 году паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай было складзенае замірэньне. Пачаліся мірныя перамовы, і ўжо 3 сакавіка 1918 года ў Брэст-Літоўску была падпісаная мірная дамова, вельмі невыгодная для Расеі. Справа ў тым, што згодна з дамовай Расея губляла каля 3/4 сваёй эўрапейскай тэрыторыі, на якой знаходзіліся асноўныя вытворчыя рэсурсы. Беларусь паводле гэтай дамовы была незаконна (на перамовах адсутнічала беларуская дэлегацыя) разьдзеленая на дзьве часткі.

[рэдагаваць] Стварэньне Чырвонай Арміі

Троцкі і Ленін з чырвонаармейцамі. Петраград, 1921 год.
Павялічыць
Троцкі і Ленін з чырвонаармейцамі. Петраград, 1921 год.

Пасьля падпісаньня міру Троцкі сышоў з пасады наркама замежных спраў, перадаўшы гэтую пасаду Георгію Чычэрыну, а сам узначаліў ваенны камітэт. Зараз перад ім стаяла ня меней складаная задача — фармаваньне Чырвонай Арміі. У аснову яго канцэпцыі па стварэньні войска быў пакладзены наступны прынцып: Чырвоная Армія можа быць нешматлікай, але цьвёрда дысцыплінаванай, прафэсійнай, выдатна навучанай і цалкам узброенай. Ён адмовіўся ад ідэі дэмакратызацыі войска, аддаючы перавагу найму былых царскіх афіцэраў, а не былых сялян або працоўных. Менавіта за гэта яго рэзка крытыкавалі. Сярод галоўных праціўнікаў пазыцыі Троцкага быў Іосіф Сталін (Джугашвілі), які прэзэнтаваў ультра-левае крыло партыйных функцыянэраў. Трэба адзначыць, што супрацьстаяньне Троцкага і Сталіна пачалося ў часе абароны Царыцына, калі Сталін быў адхілены Троцкім ад кіраўніцтва гарадзкім гарнізонам. Шмат у чым дзякуючы гэтаму кроку горад быў утрыманы чырвонымі. Аднак схаваная варожасьць двух палітыкаў з таго моманту стала нарастаць, пэрыядычна выліваючыся ў канфлікты.

[рэдагаваць] У вяршынях улады

За гады Грамадзянскай вайны і ваеннага камунізму Троцкі ўпэўнена займаў другое пасьля Леніна месца ў партыі. Ён быў адным зь пяці чальцоў Палітбюро ў момант яго стварэньня ў 1919 годзе. Маючы досыць добрую адукацыю і выдатны досьвед кіраваньня, Троцкі не баяўся спрачацца зь Леніным, адкрыта выказваць свой пункт гледжаньня. Менавіта ён стаяў у вытоках стварэньня Камінтэрна ў 1919 годзе, быў аўтарам яго першага Маніфэсту. Пасьля завяршэньня асноўных бітваў Грамадзянскай вайны ў 1920 годзе Троцкі, захоўваючы пасаду старшыні ваеннага камітэту, заняўся пабудовай савецкай эканомікі. Менавіта ён быў адным з першых, хто прапанаваў часовы адыход ад палітыкі ваеннага камунізму, увод НЭПа. Аднак ён сутыкнуўся з жорсткай крытыкай.

Першы крызыс сыстэмы выліўся ў антыбальшавіцкае паўстаньне матросаў Кранштата (1921 год), жорсткае падаўленьне якога ўзначаліў Троцкі. Менавіта тады сталі зьяўляцца нясьмелыя заявы аб тым, што неабходны часовы адыход ад ідэй камунізму на карысьць частковай лібэралізацыі рынку. Тады і ўспомнілі аб прапанове Троцкага. Ленін быў зь ім згодны. Аднак такое адзінства меркаваньняў не выратавала Льва Троцкага ад частковага палітычнага фіяска на Х зьезьдзе партыі ў 1921 годзе.

[рэдагаваць] Страта пазыцый

У траўні 1922 года ў Леніна адбылося першае кровазьліцьцё ў мозг. Гэтая падзея вывела на першы плян пытаньне аб палітычным правапераемстве ў партыі. Улічваючы папулярнасьць і заслугі Троцкага, ён лічыўся асноўным кандыдатам. Аднак апроч яго на гэтае месца прэтэндавалі многія, сярод якіх найболей актыўнымі выявіліся Грыгорый Зіноўеў, Леў Каменеў і Іосіф Сталін.

У сьнежні 1922 года здароўе Леніна троху палепшылася, і ён быў у стане прадыктаваць свой «Палітычны запавет», у якім даў характарыстыку кожнаму чальцу Палітбюро. У ім Троцкі зваўся чалавекам «выключных здольнасьцяў», аднак ён адзначаў яго падвышаную самаўпэўненасьць, эгаістычнасьць і схільнасьць «захапляцца» адміністрацыйным бокам справы. У той жа час характарыстыка Сталіна не пакідала апошняму надзей на атрыманьне ўлады. Перад другім ударам Ленін запрасіў Троцкага да сябе, каб скласьці плян яго барацьбы са Сталінам. Справа ў тым, што Ленін выдатна разумеў небясьпеку вылучэньня Сталіна, які займаў вельмі фармальную ў тыя гады пасаду генэральнага сакратара партыі. Аднак Троцкі вырашыў не разьвіваць асобай актыўнасьці, ускладаючы вызначаныя надзеі на хаўрус зь Зіноўевым. А Сталін не губляў часу для нарошчваньня палітычнай вагі.

[рэдагаваць] У апазыцыі

У красавіку 1923 года адбыўся XII зьезд партыі. У кастрычніку Троцкі адважыўся на адкрыты выступ супраць партыйнай апазыцыі, вінавацячы яе (а менавіта Сталіна) у парушэньні дэмакратычных прынцыпаў і адыходзе ад палітыкі НЭПа. Свае погляды ён выказаў у адкрытым лісьце, пасьля якога Сталін стаў вінаваціць Троцкага ў апартунізме. У гэты час Леў Троцкі захварэў, таму ня меў магчымасьці асабіста адбіць удар. На 13-й партканфэрэнцыі ў студзені 1924 года Троцкага ўжо вінавацілі ў спагадзе меншавікам і фракцыйнай барацьбе. Праз тыдзень памёр Ленін, што ўзмацніла ізаляцыю Троцкага. Справа ў тым, што ў гэты час ён знаходзіўся на лячэньні на Чорным моры. Яму запозна паведамілі аб сьмерці Леніна, таму ён не пасьпеў на яго пахаваньне. Гэта стала пачаткам яго палітычнага краху.

У траўні 1924 года адбыўся XIII зьезд партыі, на якім нападкі на Троцкага працягнуліся. У адказ на гэта ён апублікаваў артыкул «Урокі Кастрычніка» («Уроки Октября»), у якой нагадаў аб здрадзе Зіноўева і Каменева ўвосень 1917 года, калі тыя паведамілі ў прэсе аб плянах бальшавікоў, таксама зьвязваючы зь імі правал нямецкага камуністычнага паўстаньня 1923 года, ініцыяванага Саветамі. Партыйныя функцыянэры адрэагавалі на гэты артыкул новай хваляй крытыкі, проціпастаўленьнем трацкізма ленінізму, прыніжэньнем ролі Троцкага ў Рэвалюцыі 1917 года і ў абвяшчэньні тэорыі пэрманэнтнай рэвалюцыі «меншавіцкай ерасьсю». У 1925 годзе Троцкага пазбавілі пасады старшыні ваеннага камісарыята.

У 1926 годзе Троцкі вырашыў стварыць аб'яднаную апазыцыю разам са сваімі былымі палітычнымі апанэнтамі, Зіноўевым і Каменевым, якія зараз пачалі барацьбу са Сталінам. Акцэнт у сваіх выступах яны рабілі на тэме дэмакратычных прынцыпаў партыі, эканамічным плянаваньні, асуджэньні лідэрскіх замашак Сталіна і яго тэорыі пабудовы сацыялізму ў асобна ўзятай краіне як перашкоды сусьветнай рэвалюцыі, ад якой Троцкі так і не адмовіўся.

[рэдагаваць] Высылка за мяжу

Леў Троцкі з паплечнікамі незадоўга да забойства
Павялічыць
Леў Троцкі з паплечнікамі незадоўга да забойства

Тым ня менш, у кастрычніку 1926 года Леў Троцкі быў выведзены з Палітбюро, праз год — з Цэнтральнага камітэта партыі, а пасьля дэманстрацыі ў гонар 10-годдзя Рэвалюцыі яго выключылі з партыі. У 1928 годзе Леў Троцкі і яго прыхільнікі былі сасланыя ў Сярэднюю Азію, у Алма-Ату, а ў 1929 годзе яго выслалі з СССР.

Ён пасяліўся спачатку ў Турцыі, а затым на востраве Прынкіпо, дзе заняўся літаратурнай дзейнасьцю: завяршыў сваю аўтабіяграфію і напісаў кнігу аб Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У 1933 годзе Троцкаму была дадзеная француская віза. Ён не пакідаў надзеі рэфармаваньня рэвалюцыйнага Інтэрнацыяналу, аднак прыход Гітлера да ўлады ў Нямеччыне пахаваў гэтыя пляны. Праўда, ён заклікаў сваіх прыхільнікаў ствараць уласныя рэвалюцыйныя аб'яднаньні, якія ў будучыні злучацца ў IV Інтэрнацыянал. У 1935 годзе Троцкі апынуўся ў Нарвэгіі, адкуль быў змушаны паехаць у Мэксыку, дзе ён пасяліўся ў мястэчку Каякан. У гэты час на радзіме яго таўравалі як здрадніка, які працаваў на розныя замежныя выведкі.

[рэдагаваць] Замах і забойства

Кабінэт, у якім быў забіты Троцкі
Павялічыць
Кабінэт, у якім быў забіты Троцкі

Першы замах на Троцкага быў няўдалы. Аднак другі, 20 жніўня 1940 года, выкананы Рамонам Мэркадэрам, быў удалы. Гэты гішпанскі камуніст, завербаваны савецкай выведкай, быў частым госьцем у хаце Троцкага. 20 жніўня ён ударыў яго ледарубам, і на наступны дзень, 21 жніўня, Леў Троцкі сканаў у сваёй хаце.

[рэдагаваць] Спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com