Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Язафат Кунцэвіч - Вікіпэдыя

Язафат Кунцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

сьв. Язафат Кунцэвіч
Павялічыць
сьв. Язафат Кунцэвіч

Кунцэ́віч, Язафа́т, Кунцэ́віч, Іасафа́т (158012 лістапада 1623) — уніяцкі царкоўна-палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, сьвяты пакутнік. Нарадзіўся ў Уладзімеры-Валынскім у зьбяднелай шляхецкай сям’і, якая выехала туды зь Беларусі. Пачатковую адукацыю атрымаў у віленскай праваслаўнай школе. Паводле сьведчаньня біёграфаў, Кунцэвіч зь дзяцінства вылучаўся цягай да малебнаў і экзальтаваным настроем.

Каля 1599 прыняў унію і пад уплывам езуітаў стаў яе гарачым прыхільнікам. Пасьля прыняцьця манаства ў 1604 уступіў у базыльянскі ордэн і накіраваны Іпаціем Пацеем у Віленскі Сьвята-Траецкі кляштар. Шчыры аскет у штодзённым жыцьці Кунцэвіч у вольны ад малітваў і набажэнства час чытаў сьвятыя кнігі і складаў свае, накіраваныя супраць праваслаўя. У канцы 1608 ці ў пачатку 1609 пасьвечаны ў сьвятары. Ён блізка зышоўся з Язэпам Руцкім (пазьней віленскім мітрапалітам), разам зь якім вёў гарачыя спрэчкі з праваслаўнымі. У 1613 Язафат Кунцэвіч прызначаны ігуменам Быценскага кляштара, у тым жа годзе стаў і быў да 1617 архімандрытам Віленскага Сьвята-Траецкага кляштара. За гэты час ён многа зрабіў для добраўпарадкаваньня кляштара, арганізацыі базыльянскага ордэна. Па рэкамэндацыі Руцкага ў 1617 прызначаны біскупам віцебскім і адначасова каад'ютарам да полацкага архібіскупа Гедэона Бральніцкага, чалавека старога і слабага.

Пасьля сьмерці Бральніцкага ў канцы 1618 Кунцэвіч стаўся полацкім архібіскупам. У Полацак ён прыбыў з спэцыяльнай місіяй ад мітрапаліта Руцкага — падняць унію ў гэтым краі. Гэта адпавядала і яго жаданьню, таму ён з запалам пачаў выконваць даручаную яму місію, не спыняючыся нават перад гвалтоўнымі мэтадамі ўвядзеньня уніі. Непамяркоўнасьць Кунцэвіча выклікала пратэст з боку праваслаўных. Нават уніяты і католікі асуджалі яго мэтады і перасьцерагалі ад непажаданых вынікаў. Канцлер Леў Сапега спрабаваў праз Руцкага крыху ўтаймаваць Кунцэвіча, сам асабіста ўшчуваў яго. У сваім лісьце да Кунцэвіча Сапега, ў прыватнасьці, пісаў: «Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбухторылі і, скажу, прымусілі народ рускі да адпору і зламаньня ўчыненае яго каралеўскай міласьці прысягі».

Але Язафат Кунцэвіч не прыслухаўся да разумных парад і перасьцярог. Ён зачыняў праваслаўныя цэрквы, не дазваляў праваслаўным выконваць набажэнствы нават у дамах ці ў будынках па-за населенымі месцамі, хапаў іх сьвятароў і кідаў у турмы, зьдзекаваўся з праваслаўных сьвятыняў. Насельніцтва Полацку яшчэ не было ўніяцкім, аднак не супраціўлялася ўвядзеньню уніі, даволі пакорна прыняло Кунцэвіча і арганізавала яму ўрачыстую сустрэчу. Напачатку спакойна прыняў яго і Віцебск, але ён адчуваў, што вялікай прыязьні да уніі тут няма. Зусім інакш павялі сябе жыхары Магілёва, дзе было праваслаўнае брацтва. Калі Кунцэвіч з атрадам пад’ехаў да гарадзкой брамы, яна аказалася зачыненай, а насельніцтва падрыхтавалася да ўзброенага адпору місіі новага архібіскупа. Кунцэвіч паскардзіўся каралю Жыгімонту ІІІ, які жорстка расправіўся з непакорным горадам: кіраўнікоў паўстаньня пакаралі сьмерцю, на гараджан наклалі штраф, а ўсе праваслаўныя цэрквы перадалі ўніятам. Адпор Кунцэвічу далі і жыхары Воршы. Адтуль ён накіраваўся ў Віцебск, дзе таксама пачаў ганеньні на праваслаўных. Цярпеньню гараджан прыйшоў канец, і 13 лістапада 1623 яны забілі Кунцэвіча, а яго цела кінулі ў Дзьвіну.

За забойства Кунцэвіча ўлады жорстка расправіліся з жыхарамі Віцебска: 19 адсеклі галовы, каля 100 з тых, што пасьпелі зьбегчы, былі завочна прыгавораныя да пакараньня сьмерцю, а іх маёмасьць была канфіскаваная. Горад быў пазбаўлены ўсіх правоў самакіраваньня, яго ратуша разбурана, з цэркваў зьнятыя званы. Папа рымскі Урбан VIII ухваліў жорсткія меры караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Язафат Кунцэвіч быў абвешчаны пакутнікам, а ў 1867 папа Пій IX прылічыў яго да сьвятых як «патрона для Расеі і Польшчы».

Кунцэвіч — аўтар палемічных і багаслоўскіх твораў «А фальшаваньню пісьм славенскіх...», «Правілы для ўніяцкіх прэсьвітэраў», «Катэхізісу», 6 артыкулаў у кнізе Л.Крэўзы «Абарона еднасьці...» (1617) і іншых. У сваім сачыненьні «Пра хрышчэньне сьв. Уладзіміра» Кунцэвіч даказваў, нібыта руская царква першапачаткова была каталіцкай.


Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com