Чацьвер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чацьве́р (Чацве́р) — дзень тыдня паміж серадой і пятніцай. Яго назва ў беларускай мове паходзіць ад нумара гэтага дня ў тыдні - чацьверты. Назва яго на лаціне Dies Iovis (дзень Юпітэра), адпавядае богу Юпітэру (бог маланкі), у германскіх мовах богу Thor. Вацлаў Ластоўскі прапанаваў назву пярунец у гонар Перуна-Грамавіка.
Тыдзень: Панядзелак | Аўторак | Серада | Чацьвер | Пятніца | Субота | Нядзеля |