Панядзелак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Панядзе́лак — дзень тыдня паміж нядзеляй і аўторкам. Яго назву ў беларускай мове можна патлумачыць: "пасьля нядзелі". Назва яго на лаціне Dies Lunae (дзень Месяца) паказвае на сувязь зь Месяцам, што паўплывала на назвы гэтага дня ў іншых эўрапейскіх мовах. Вацлаў Ластоўскі назваў яго месіч.
Панядзелак часам лічаць першым днём тыдня (асабліва ў сучаснай Эўропе), а часам — другім, пачынаючы адлік ад нядзелі (традыцыйны погляд, ідзе аж ад антычных юдэяў, і захаваны дасюль у ЗША і Вялікай Брытаніі).
Тыдзень: Панядзелак | Аўторак | Серада | Чацьвер | Пятніца | Субота | Нядзеля |