Дзень
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзень - адна з адзінак вымярэньня часу. За прамежак часу роўны 1 адзін дзень лічыцца або пэрыяд ад аднаго ўсходу сонца да наступнага (званы таксама суткі), або толькі сьветлая частка гэтага пэрыяду, то бок ад усходу да захаду і абавязаны вярчэньню зямлі вакол сваё восі. Гл. таксама ноч.
Згодна міжнароднай сыстэме адзінак дзень дзеліцца на 24 гадзіны, што ёсьць роўным 1440 хвілінам ці 86400 сэкундам. Дні групуюцца: па 7 ствараючы тыдзень, прыкладна па 30 (ці 4 тыдня) ствараючы месяц, па 365 (ці 366), ствараючы год.
Пачатак і канец сутак можа быць розным у залежнасьці ад сфэры ўжываньня. Астранамічныя ці каляндарныя суткі пачынаюцца а 00:00 аднаго дня і цягнуцца да 00:00 наступнага. Гатэльныя суткі (адзінка вымярэньня працягласьці пражываньня ў гатэлі, для падліку памеру аплаты паслуг) пачынаюцца і канчаюцца адпаведна а 12:00.