Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ніл (рака) - Вікіпэдыя

Ніл (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Мапа Ніла
Павялічыць
Мапа Ніла

Ніл (па-грэцку: Νειλος, па-арабску: النيل) — адна з найдаўжэйшых рэк на Зямлі, знаходзіцца ў цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частцы Афрыкі, праходзіць усе кліматычныя зоны кантынента. Цячэ на абодвух паўшар'ях: крыніца знаходзіцца на 2°16′ пд. ш., а вусце на 31° пн. ш.. Налічваючы амаль 3 млн. км² басейн Ніла на кантыненце саступае толькі басейну Конга. Раней Ніл лічыўся самай доўгай ракой свету, зараз яна астаецца самай доўгай ракой “старога свету”, і ў свеце саступае толькі Амазонцы.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Ніл — калыска самай старажытнай цывілізацыі на Зямлі. Жыццё старажытных егіпцян канцэнтравалася вакол дэльты і даліны ніжняга Ніла. Першая спроба вызначэння крыніцы адбылася ў часы Нерона ў 5468 гг. н.э. Але толькі экспедыцыі еўрапейскіх падарожнікаў у 19 стагоддзі атрымалі інфармацыі аб рацэ і акружаючых абшарах. Першымі, хто трапіў у раён возера Вікторыя былі Рычард Бартан і Джон Спек. Яны запланавалі пачатак экспедыцыі з боку возера Танганьіка, а не так як рабілі раней. Экспедыцыя нарадзіла гіпотэзу, што Ніл выцякае з возера Вікторыя. Наступным падарожнікам, які адкрыў Луалабэ, пачатак Конга, памылкова прыняты за пачатак Ніла, быў Дэвід Лівінгстон. Сапраўдную крыніцу Ніла адшукаў Генры Мортан Стэнлі, які дзякуючы дакладным вывучэннем вакол возера Вікторыі, адкрыў Карэге.

[рэдагаваць] Цячэнне

[рэдагаваць] Горны Ніл

Крынічная рака Ніла — налічваючая 420 км у даўжыню Карэге, якая бярэ пачатак у месцы злучэння рэк Ніаваронгу, якая мае крыніцу ў Руандзе і Рувуву, якая цячэ з Бурундзі. Карэге цячэ па вулканічнай глебе і мае некалькі скальных парогаў, утвараючых вадаспады. Пасля 400 км цячэння, яна ўпадае ў возера Вікторыя, у некалькіх кіламетрах ад горада Букоба, і выплывае з возера на поўнач як Ніл Вікторыі. Ніл Вікторыі бярэ пачатак у паўночнай частцы праліва Росберы, які аддзяляе выспу Бувума ад угандыйскага берага возера, а потым цячэ на паўночны захад па крысталічнаму рэчышчу, утвараючы водныя каскады. Два з іх маюць выгляд вялікіх вадаспадаў — Рыпон і Авена. Пасля 200 км Ніл Вікторыі ўпадае да багнавага возера Кіога, з якога выцякае вадаспадамі Муршысана і цячэ ў возера Альберта. Выцякаючы з яго мае назву Ніл Альберта. Далей мінуючы Афрыканскае ўзвышша цячэ на поўнач.

[рэдагаваць] Сярэдні Ніл

Ніл Альберта кіруецца на поўнач у вузкую даліну Німул. Пасля некалькі сот кіламетраў паварочвае на паўночны захад. У гэтым месцы ў Ніл упадае праву прыток рака Асва. Ніл пачынае цячы на поўнач пад назвай Горны Ніл (Bahr al-Jabal). З гэтага месца рака становіцца суднаходнай. Пасля мясцовасці Джуба Ніл выплывае ў нізіны ўсходняга Судана, а потым паміж 7 і 9° пн. ш. упадае ў сістэму багнаў Ас-Сууд і распадаецца на некалькі рукавоў. Высокая тэмпература паветра ў сухі час года вядзе да таго што Горны Ніл амаль поўнасцю знікае з паверхні зямлі як самастойная рака. На гэтым участку Горны Ніл траціць 2/3 запасаў вады. У паўднёвым Судане Ніл прымае вялікі левы прыток Бахр аль-Гхазал. Дзякуючы яму становіцца вялікай ракой і з гэтага моманту мае назву Белы Ніл (Al-Bahr al-Abyad). Пачаткова ён цячэ на ўсход. Але пасля правага прытока Сабат, паварочвае на поўнач. Потым бег Ніла ляжыць праз сухія раўніны якія ўваходзяць ва ўсходнюю частку Сахары і цячэ праз сталіцу Судана, Хартум. У Хартуме злучаецца з найвялікшым прытокам — Блакітным Нілам (Al-Bahr al-Azraq). Пасля ўпадзення Блакітнага Ніла рака цячэ далей пад назвай Ніл. На ўзвышшы Баюда Ніл мае выгляд літары "S". Пасля спаткання са скаламі рака ўтварае парогі. У гэтай частцы ракі іх 6, іх абазначаюць рымскімі лічбамі ва ўзрастаючым парадку ў бок пачатка ракі. Парогі суднаходныя, толькі пад час высокай вады. Апошнім вялікім прытокам Ніла з’яўляецца Атбара. Потым Ніл праходзіць праз 2 500 км праз Сахару. Перад упадзеннем у Міжземнае мора раздзяляецца і ўтварае вялікую дэльту.

[рэдагаваць] Дэльта

Ніл упадае ў Міжземнае мора вялікай дэльтай плошчай 22 000 км². Яна пачынаецца ў прадмесцях Каіра, якога ад мора аддзяляе 175 км. Уздоўж берага дэльта мае шырыню 220 км. Ніл раздзелены на два рукавы:

  • усходні — Даміете даўжынёй 240 км
  • заходні — Расете даўжынёй 325 км.

Дэльта Ніла шчыльна заселена і эканамічна развіта. Дзякуючы пладароднай глебе, тут вырошчваюць цукровая трысціна, бавоўну, жыта і г.д.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Ніл (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com