Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ніжні Ноўгарад - Вікіпэдыя

Ніжні Ноўгарад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Ні́жні Но́ўгарад (па-расейску Нижний Новгород) — чацьверты па насельніцтву (1.334.249 чалавек) горад у Расеі пасьля Масквы, Санкт-Пецярбургу й Новасыбірску. Эканамічны і культурны цэнтар Волга-Вяцкага рэгіёну, адміністрацыйны цэнтар Ніжагародзкай вобласьці.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Сядзіба князёў

Горад быў заснаваны вялікім князям Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на зьліцьці дзьвюх буйных рэкаў — Волгі і Акі. Назва гораду літаральна азначае «Ніжэйшы Ноўгарад», каб адрозьніваць яго ад старога Вялікага Ноўгараду.

У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесеная сталіца Ўладзіміра-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзьмітрый Канстанцінавіч (13231383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную фартэцыю і некалькі цэркваў.

[рэдагаваць] Наймацнейшая фартэцыя Масковіі

Выява:Nizhny kremlin.jpg
Ніжагародзкі Крэмль

Пасьля таго, як горад быў далучаны да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозьвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале расейскай дзяржавы (Васілій IV). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся Расеяй як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых фартэцыяй у Расеі, быў пабудаваны ў 15081511 гадах пад кіраўніцтвам італійскага архітэктара. Фартэцыя здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.

У 1612 годзе гэтак званае «народнае апаўчэньне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзьмітрыя Пажарскія разьбіла і выгнала з Масквы польска-беларускія войскі, кладучы канец «Смуце» ў Расеі, пасьля чаго на чале дзяржавы сталася дынастыя Раманавых. Галоўная плошча гораду перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі фартэцыі.

Цягам наступнага стагодзьдзя, горад стаўся важным гандлёвым цэнтрам, і быў абраны сям'ёю Строганавых (найбагацейшай купецкай фаміліяй Расеі) як база для іхных апэрацый. У 17 і 18 стагодзьдзях атрымаў разьвіцьцё адмысловы стыль у іконапісу і архітэктуры, вядомы як Строганаўскі стыль.

[рэдагаваць] Гандлёвы цэнтар

Выява:Nizhny centre.jpg
Плошча Кузьмы Мініна ў 1960-х гадах

У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены сусьветна вядомы Макар'еўскі кірмаш, які стаў прыцягаць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагодзьдзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расейскай імпэрыі. Разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагодзьдзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны ўвогуле.

Знакаміты пісьменьнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ за ягоным жыцьцём камуністычныя ўлады перайменавалі горад у Горкі (Горький), пасьля вяртаньня пісьменьніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая толькі ў 1991 годзе.

У часы існаваньня СССР горад быў закрыты для наведваньня асобамі, не пражываючымі ў ім, дзеля забесьпячэньня сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародзкіх прадпрыемствах. Фізык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 году, каб абмежаваць ягоныя кантакты з замежнікамі.

[рэдагаваць] Эканоміка і інфраструктура

Гандлёвая вуліца ў Ніжнім Ноўгарадзе
Павялічыць
Гандлёвая вуліца ў Ніжнім Ноўгарадзе

[рэдагаваць] Прамысловасьць

Ніжні Ноўгарад — буйны цэнтар аўтамабіле- і машынабудаўніцтва. Таксама прадстаўленая мэталюргія, лёгкая, паліграфічная прамысловасьць.

У горадзе зьмяшчаецца аўтамабільны завод ГАЗ.

[рэдагаваць] Транспарт

Горад мае сыстэму мэтрапалітэну, трамвайных і аўтобусных ліній, міжнародны аэрапорт.

Па рэках горад спалучаецца з Касьпійскім, Балтыйскім, Белым, Чорным і Азоўскім марамі. Ніжні Ноўгарад ляжыць на Транссыбірскай чыгуначнай магістралі, якая тут перасякае Волгу.

[рэдагаваць] Адукацыя і культура

Ніжні Ноўгарад мае два акадэмічных тэатры (Опэры і балета імя Пушкіна і Тэатар Лялек), тэатры Камэдыі, Драмы і іншыя, шэраг музэяў, некалькі дзесяткаў вышэйшых навучальных установаў.

Места ўнесеная UNESCO ў сьпіс 100 гарадоў сьвету, уяўляючых усясьветную гістарычную і культурную каштоўнасьць.

[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com