Маркетынг
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Маркетынг (анг. marketing ад market - рынак) - агульная праца з рынкам дзеля ажыцьцяўленьня абменаў з мэтай задавальненьня яго патрэбаў. Аснову маркетынга складае распрацоўка тавару, дасьледваньне рынку, наладжваньне камунікацый, арганізацыя распаўсюду, усталяваньне цэнаў, разгортваньне службы сэрвісу.
Асноўныя рабочыя паняцьці маркетынгу - патрэба, запыт, тавар, абмен, гешэфт, рынак.
Адрозьніваюць розныя тыпы маркетынгу:
- дыфэрэнцыянаваны маркетынг - выступленьне ў некалькіх сэгмэнтах рынку з распрацоўкаю асобнае праграмы для кожнага зь іх
- канцэнтраваны маркетынг - канцэнтрацыя высілкаў на вялікай долі аднаго або некалькіх сэгмэнтаў
- масавы маркетынг - выступленьне з адным таварам для ўсіх пакупнікоў
- мэтавы маркетынг - распрацоўка тавараў і комплексаў маркетынгу ў разьліку на кожны з адабраных сэгсэнтаў рынку.
Кіраваньне маркетынгам - гэта аналіз, плянаваньне, рэалізацыя і кантроль за праведзеньнем мерапрыемстваў, што ўзьдзейнічаюць на ўзровень, час і характар попыту з мэтай атрыманьня прыбытку, росту аб'ёму збыту, павялічэньня долі рынку.
Мэта маркетынгу - мінімізаваць высілкі па збыце тавару.