Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Максім Багдановіч - Вікіпэдыя

Максім Багдановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

Багдано́віч, Максі́м Ада́мавіч (9 сьнежня 1891 (27 лістапада па старым стылі) – 25 траўня (13 траўня па старым стылі) 1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў Менску ў сям'і пэдагога ды навукоўцы Адама Ягоравіча Багдановіча ды Марыі Апанасаўны Мякоты. У 1892 годзе сям'я перабралася ў Гародню. Там памерла ад сухотаў маці паэта.

У 1896 годзе Адам Багдановіч зь дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. Ужо тады Максім спрабуе пісаць вершы на беларускай мове. У 1902 годзе ён паступіў у гімназію. Падчас рэвалюцыі 1905 году прымае ўдзел у бунтах, ладжаных гімназістамі. У 1906 годзе хросная маці Максіма В. Сёмава выпісвае для яго газэту «Наша Доля», а потым і «Нашу Ніву». У канцы году Багдановіч дасылае беларускія кнігі й газэты ў Ніжагародзкую турму рэвалюцыянэру беларускага паходжаньня Сьцяпану Зенчанку. З 1907 году ў «Нашай Ніве» пачынаюць зьяўляцца творы Багдановіча.

У чэрвені 1908 году Багдановічы зноўку пераяжджаюць — гэтым разам у Яраслаўль. У 1909 годзе Максім захворвае на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, Максім Багдановіч наведвае радзіму, знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, братамі Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэньня. У тым жа годзе паступіў ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы супрацоўнічае ў яраслаўскай газэце «Голос»; шмат піша, друкуецца ў розных расейскіх і беларускіх выданьнях, набывае вядомасьць.

Улетку 1916 году, скончыўшы ліцэй, Максім Багдановіч вярнуўся ў Менск, дзе жыў на кватэры Зьмітрака Бядулі. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу ў губэрнскай харчовай камісіі, шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасьці. У лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў. Лячэньне не дапамагло, і ў тым жа годзе у Ялце Максім Багдановіч памер. Пахаваны там жа, на Новых гарадзкіх могілках; у 1924 годзе на яго магіле быў усталяваны помнік з чатырма радкамі зь вершу паэта «Паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі...»

Архіў рукапісаў паэта захоўваўся ў яго бацькі, але падчас штурму Яраслаўля ў 1918 годзе пацярпеў ад пажару: хоць Адам Багдановіч здолеў уратаваць рукапісы ад поўнага зьнішчэньня, частка іх значна абгарэла. У 19911995 гадох выдадзены поўны збор твораў паэта ў трох тамох. Працуюць музэі Багдановіча ў Менску, Гародні, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі й Ялце, школы й бібліятэкі ў розных беларускіх гарадох. Яму прысьвечаны опэра «Зорка Вэнэра» (Юры Семяняка — Алесь Бачыла) ды поп-опэра «Максім» (Ігар Палівода — Л. Пранчанка). У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКА.

[рэдагаваць] Творчасьць

Багдановіч дэбютуе як пісьменьнік у 1907 годзе — газэта «Наша Ніва» друкуе ягонае апавяданьне «Музыка». У пачатку 1914 году ў Вільні выйшаў ягоны паэтычны зборнік «Вянок» (на тытулу кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не пасьпелі). Аўтар паэмаў «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). Стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскае, пэйзажнае, філязофскае лірыкі; напісаў шмат мілосных вершаў, прысьвечаных Ане Какуевай (яраслаўскай знаёмай паэта, у якую ён быў закаханы); пісаў і друкаваўся як на беларускай, так і на расейскай мове. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры ўжыў формы санэту, трыялету, рандо і іншыя клясычныя вершаваныя формы, вэрлібр. Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы ды літаратурныя агляды. Пераклаў на беларускую мову вершы Поля Вэрлена, Эміля Вэрхарна, Генрыха Гайнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідыя, Гарацыя і іншых замежных паэтаў, на расейскую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко... На паэзію Багдановіча паўплывалі творы французскіх сымбалістаў, расейскіх акмэістаў, аднак ён імкнуўся да стварэньня ўласна-беларускай паэзіі, арганічнага зьліцьця беларускіх ды іншаземных традыцыяў, заклікаў у сваіх артыкулах «трымацца народнай песьні, як сьляпы трымаецца плота».

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com