Трыялет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Трыяле́т — адна з так званых цьвёрдых форм лірычнай паэзіі. Упершыню з'явіўся ў Францыі ў XIV стагодзьдзі, як скарочаная форма рандэлю.
Трыялет уяўляе сабой верш, які складаецца з 8 радкоў і мае наступную структуру: парадак рыфмаў — a-b-a-a-a-b-a-b, першы, чацьверты ды сёмы радкі строга супадаюць, тое ж датычыцца другога і восьмага радка.
Прыкладам трыялету можа служыць наступны верш Максіма Багдановіча:
- Мне доўгае расстанне з Вамі
- Чарней ад Вашых чорных кос,
- Чаму ж нядобры час прынёс
- Мне доўгае расстанне з Вамі?
- Я пабляднеў ад горкіх слёз
- І трыялет пачаў славамі:
- Мне доўгае расстанне з Вамі
- Чарней ад Вашых чорных кос.