Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гісторыя Іспаніі - Вікіпэдыя

Гісторыя Іспаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

герб Іспаніі

Зьмест

[рэдагаваць] Старажытная гісторыя

Далмен дэ Менга, Паўднёвая Іспанія
Павялічыць
Далмен дэ Менга, Паўднёвая Іспанія

У адной з пячор у скале Гібралтара ў 1848 годзе быў знойдзены чэрап, які — як высветлілася пазней — належыў неандэртальцу і ўзрост якога налічвае 60.000 год. У 1926 годзе там жа знайшлі яшчэ адзін чэрап — маленькай неандэртальскай дзяўчынкі, якой у час смерці было ўсяго чатыры гады. Прыклады пячорнага жывапісу чалавека разумнага (homo sapiens) знаходзяцца ў Альтамірскай пячоры непадалёку ад Сантыльяна дэль Мар у Кантабрыі, дзе можна пабачыць больш за 150 насценных малюнкаў, узнікшых у перыяд з 16.000 па 14.000 гады да н.э. Іншыя сведкі пячорнага жывапісу, узрост якіх налічвае каля 20.000 год былі знойдзены ў пячоры Ла Пілета (La Pileta) непадалёку ад Ронда (Ronda) і ў адной з пячор каля горадка Нерха (Nerja) у правінцыі Малага ў Андалузіі. У пячорах Экаін (Ekain) і Альтксерры (Altxerri), якія знаходзяцца каля Сан Себасцьяна (San Sebastián) у паўднёва-заходняй частцы Іберыйскага паўвострава, археолагі знайшлі шматлікія гравюры і наскальныя малюнкі, на сённяшні час больш за 300 артэфактаў, у першую чаргу каменныя і касцяныя прылады, узрост найстарэйшых з якіх дасягае 16.500 і 15.500 год і якія адносяцца да ранняй магдаленскай эпохі. Самыя маладыя творы наскальнага жывапісу з пячоры Куэба Ла Пілета (Cueva La Pileta) былі створаны ў 6 стагоддзі да нашай эры. З той жа эпохі паходзяць жывапіс пячоры Куэба дэ лас Летрэрас (Cueva de los Letreros) непадалёку ад Белез Бланка (Vélez Blanco) (Алмерыя, Андалузія), а таксама залатыя вырабы і тканіна з магільных склепаў пячоры Куэба дэ лас Мурчыелагас (Cueva de los Murciélagos) (Гранада, Андалузія).

[рэдагаваць] Сярэднявечча

Каля 1000 года да нашай эры тэрыторыю сучаснай Іспаніі засяліў народ афрыканскага паходжання — іберыйцы. У 209 годзе да н.э., пасля паразы ў Другой Пунічнай вайне Іспанія перайшла пад уладу Рыма. У рымскія часы Іспанія складалася спачатку з двух, а потым з пяці правінцый.

[рэдагаваць] Рэканкіста (8-15 стагоддзі)

Супрацьстаянне муслімскім захопнікам пачалося яшчэ пры першым каралі Каралеўства Астурыя — Пелайа (718-737) (Pelayo), які распачаў барацьбу з маурамі ў гарах непадалёку ад горада Кавадонга. Барацьбу з муслімамі працягнулі пазней яго сыны і нашчадкі.

[рэдагаваць] Напалеонаўскія войны: вайна за незалежнасць Іспаніі (1808-1814)

У 1808 годзе на іспанскі трон узышоў брат Напалеона Жозэф.

[рэдагаваць] Іспанія ў дзевятнаццатым стагоддзі (1814-1873)

Нягледзячы на тое, што хунта, якія прымусілі французаў пакінуць Іспанію, паклялася на ліберальнай канстытуцыі 1812 года, Фердынанд VII прытрымліваўся поглядаў, што новы шлях развіцця быў надта ліберальным для краіны. Вярнуўшыся ў Іспанію, ён адмовіўся ад канстытуцыйнай клятвы і працягваў кіраваць тымі ж аўтарытарнымі метадамі, як гэта рабілася і раней.

[рэдагаваць] Першая Іспанская Рэспубліка (1873-1874)

Пасля аферы Ідальга, Амадэўс аб'явіў Іспанію краінай, кіраваць якой немагчыма, і збёг з краіны. У яго адсутнасць быў сфарміраваны новы ўрад, у склад якога ўвайшлі радыкальныя сілы і рэспубліканцы. Іспанія была абвешчана новым урадам Рэспублікай.

[рэдагаваць] Другая Іспанская Рэспубліка (1931-1939)

У час Другой Іспанскай Рэспублікі, жанчыны ўпершыню атрымалі права прымаць удзел у агульных выбарах. Пасля таго, як Альфонс XIII пакінуў Іспанію, Нічэта Алкала Замора (Niceto Alcalá Zamora) абвясціў 14 красавіка 1931 года Другую Рэспубліку у іспанскай гісторыі, абвяшчэнне якой не выклікала ў насельніцтва супрацьстаяння і было ўспрынята большасцю іспанцаў як пазітыўная гістарычная падзея. Алкала Замора заняў пасаду прэзідэнта краіны.

[рэдагаваць] Іспанская грамадзянская вайна (1936-1939)

1930-я гады вызначыліся яскравай палярызацыяй палітычнага спектру на левых і правых. Левае крыло выступала за класавую барацьбу, аграрныя рэформы, аўтаномію рэгіёнаў і паслабленне сферы ўплыву царквы і манархічнай улады. Правае крыло — найбуйнейшым прадстаўніком якога была CEDA (правае крыло каталічнай кааліцыі) — прытрымлівалася супрацьлеглых поглядаў па большасці спрэчных пытанняў. У 1936 годзе, пры падтрымцы Камінтэрна, левыя аб'ядналіся ў Народны Фронт (Popular Front) і прыйшлі да ўлады. Пасля гэтага ў краіне зноў усталяваўся хаатычнае становішча мінулых годоў. Спрэчкі вырашаліся з дапамогой зброі, беззямельныя працоўныя пачалі захапляць зямлю, было забіта шмат афіцыйных прадстаўнікоў царквы, паліліся царкоўныя будынкі. У Мадрыдзе прайшлі масавыя пратэсты будаўнікоў. Правае крыло краіны бачыла абыякавасць і адсутнасць волі дзейнічаць з боку левых сіл і пачало рыхтавацца да путчу. Пасля таго як быў забіты Хасэ Кальва-Сатэла (José Calvo-Sotelo), правымі сіламі было прынята рашэнне пачынаць рашучыя дзеянні.

У чэрвені 1936 года у Марока пачаўся ваенны бунт нацыяналістычна настроеных сіл, які неўзабаве перакінуўся на Іспанію, ахапіў краіну і выклікаў Іспанскую грамадзянскую вайну. Кіраўнікі паўстання стварылі хунту, якая 1 кастрычніка 1936 года вызначыла Франсіска Франка главой іспанскага нацыянальнага ўраду і частак Іспаніі, якія знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў, а таксама генералісімусам краіны. У лістападзе 1936 года ўрад пад яго кіраўніцтвам прызналі Германія і Італія і пачалі аказваць палітычную і ваенную падтрымку новаму ўраду.

Грамадзянская вайна скончылася 1 красавіка 1939 года.

[рэдагаваць] Дыктатура генерала Франсіска Франка (1939-1975)

У Першай і Другой сусветных войнах Іспанія афіцыйна захоўвала нейтралітэт, што было часткова звязана з цяжкім станам краіны, выкліканым Грамадзянскай вайной (1936-1939). У перыяд кіравання Франка, Іспанія засталася ў значнай эканамічнай і культурнай ізаляцыі ад сусвету, але ў той час краіна пачынала рабіць першыя крокі да ўсталявання эканамічных зносін з еўрапейскімі суседзямі.

[рэдагаваць] Дэмакратыя

У 1978 годзе іспанскім насельніцтвам з перавагай у 88% галасоў была прынята новая канстытуцыя, згодна якой у Іспаніі ўсталяваўся новы дзяржаўны строй — парламентская манархія. Першым прэм'ер-міністрам дэмакратычнай Іспаніі стаў Адольфа Суарэс (Adolfo Suárez).

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com