Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гомель - Вікіпэдыя

Гомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.



Гомель
Герб
Плошча 113 км²
Насельніцтва 481.000
Тэлефонны код +375 232
Паштовы індэкс 246001 – 246050 (з выключэньнямі), 247010

Го́мель — горад у Беларусі, цэнтар Гомельскай вобласьці і Гомельскага раёну.

Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 52° 44' 16.70" паўночнай шыраты, 30° 98' 33.30" усходняй даўгаты.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Хутчэй за ўсё, назва паходзіць ад назвы ракі (ручая) Гамяюк, што ўпадае ў раку Сож недалёка ад гістарычнага цэнтру горада. У гістарычных крыніцах зафіксаваныя і іншыя назвы: Гомь, Гом'е, Гомій, Гомей. На многіх эўрапейскіх мапах 17 — пач. 20 ст. назва горада перадавалася лацінкаю як Homel.

[рэдагаваць] Гісторыя

У XII-XVII ст. Гомель лічыўся моцным цэнтрам абароны Ніжняга Пасожжа. Умацаваньні зь земляным валам ды найпрасьцейшым частаколам зьявіліся тут нават у XI ст. Пазьней вал шматразова дасыпаўся. Археалягічныя даследваньні, якія праводзіліся ў гомельскім парку на пачатку 90-х гадоў XX ст. паказалі, что першыя паселішчы ўсходніх славянаў-радзімічаў зьявіліся тут нават у IX-X стст.

Першыя згадкі аб Гомлі знаходзяцца ў Кіеўскім летапісным зводзе й тычацца 1142 года. "И слышавъ уже билися Ольговичи у Переяславля съ стрыемъ его с Вячеславомъ и съ братомъ его Изяславомъ. И поиде на волость ихъ и взя около Гомия". У той час горад знаходзіўся ў складзе Чарнігаўскага княства.

У 1157 быў далучаны да Смаленскага княства. Але праз некаторы час зноў апынуўся ў складзе Чарнігаўскага.

У 1159 у Гомлі ратаваўся ад міжусобіцаў вялікі кіеўскі князь Ізяслаў Давыдавіч. А ў 1164 тут быў заснаваны княжы стол, якім валодаў князь Ігар Сьвятаслававіч— герой паэмы "Слова пра паход Ігараў".

З 1335 уваходзіць у Вялікае княства Літоўскае.

Палац Паскевічаў
Павялічыць
Палац Паскевічаў

Пры канцы першае траціны XIV ст. Гомель знаходзіўся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З гэтага часу ён жыў лёсам памежнага ўмацаванага горада на паўднёва-усходняй ускраіне дзяржавы, займаў сваё месца ў абаронным поясе замкаў Пасожжа. Разам са Старадубам ён быў часткаю "удела" князя Патрыкія Нарымунтавіча, пляменьніка Альгерда. З 1406 па 1419 горадам кіраваў вялікакняскі намесьнік, потым ім валодалі розныя князі: Свідрыгайла (да 1435), зьбеглы расейскі князь Васіль Яраслававіч Бароўскі (1436 - 1452), які вярнуўся пазьней дадому. З 1452 горад зноў у руках састарэлага Свідрыгыйлы. Пасьля яго сьмерці Гомель быў адданы зьбеглым мажайскім князям, адмова якіх у 1499 ад прыняцьця каталіцтва прывяла да доўгай барацьбы за валоданьне горадам. У гэтую барацьбу ў 1500 умяшаўся маскоўскі вялікі князь, у якога мажайскія ўцекачы знайшлі падтрымку. Такім чынам, да 1535 Гомель амаль штогод зазнаваў рэйды войскаў Вялікага княства Літоўскага, але ж кожны раз вытрымліваў аблогі. Гэта можа зьяўляцца доказам моцы яго сьценаў і вежаў, за якімі маскоўскія князі ўвесь час трымалі значны гарнізон.

У чэрвені 1535, аднак, быў дакладна арганізаваны паход моцнага вялікакняскага войска, якое ўзначаліў гетман Вялікага княства Літоўскага Юры Радзівіл, гетман каронны Ян Тарноўскі ды кіеўскі ваявода Андрэй Няміра. Яны ўзялі Гомель у аблогу, выкарыстоўваючы тактычныя прыёмы тагачаснай вайсковай навукі. Акрамя артылерыі ў войску былі спэцыялісты па падкопах. Жыгімонт Стары паставіў задачу: "замок... моцный и обороною способенный Гомей взять... или хоть огнем его спалить". Разьлічваючы на ўзяцьце горада, гаспадар ВКЛ распарадзіўся загадзя разаслаць лісты дзяржаўцам ды намесьнікам гарадоў Падняпроўя ды Пасожжа з патрабаваньнем вылучыць ад кожнай воласьці пэўную колькасьць людзей "добрих с топоры, которы бы мели тот замок Гомей зарубити".

Гетман Юры Радзівіл, пачаўшы аблогу, асноўную стаўку зрабіў на артылерыйскі абстрэл Гомельскага замку: "А так в середу весь день... на замок стрелба била, а потом с середы на четверг всю ночь и в четверг мало не весь день с наших дел стрелбу чинили". Як сьведчыць Патрыяршы летапіс, расейскі намесьнік князь Дзьмітры Шчэпін-Абаленскі, што перабываў тады ў Гомелі, выявіўся "не храбр и страшлив, видев люди многие и убоявся, из града побежал, и дети боярские с ним же и пищалники". У замку засталіся толькі "тутошние люди немногие Гомьяне", якія, пабачыўшы "воеводское нехрабрство и страхование... здаша град". Замак, папраўлены прысланымі цяслярамі, быў папоўнены боепрыпасамі. Вялікакняскі "подскарбий" Іван Гарнастай накіраваў сюды "вси потребы — салетру и порох и кули и свинец".

Пастановай гаспадара ВКЛ ў 1537 мяшчане Гомеля ды ўся воласьць былі вызвалены ад "роблення замку Гомейского на 1 год... под тым обычаем иж они не мели до году одного замку рубити и ничего в нем оправовати, хиба естли бы которые кгонты в замку опали, або дощчка ся где оторвала, то мели за ся прибити и направити". Аднак мясцовы дзяржаўца князь Талачынскі адабраў гаспадарскі прывілей у мяшчан ды валашчан, пачаў іх вымушаць выконваць розныя работы ў замку, а непаслухмяных садзіў у вежу, адбіраючы ў заклад жанок і дзяцей. Прысланага дзеля разбору адмысловага каралеўскага двараніна дзяржаўца "зсоромотил и бити его хотел". Гэта выклікала гнеў гаспадара. Галоўная прычына яго незадаволеннасьці і неспакою за сітуацыю ў Гомелі сфармулявана была вельмі выразна ў наступных словах прысланай дзяржаўцы грамаце: "знать и помнить необходимо, ...иж тот замок за великим накладом к рукам нашим пришол, ...иж тот замок на украйне есть, а к людем украинным треба ся ласкаве захвати и не годиться им ни в чем обтяженья чинити".

Таксама як і іншыя беларускія замкі, Гомельскі замак меў моцны абарончы вал, драўляныя шмат'ярусныя вежы, сьцены-горадні з баявой галерэяй — "блянкаваньнем", а таксама ўездную браму з пад'ёмным мастом — "узводам", перакінутым цераз роў. Сьцены ўмацаваньняў на значную вышыню былі абмазаны глінай, якая прадухіляла іх гніеньне ды выконвала проціпажарную ролю. З замку быў прарыты патаемны падземны ход да Сожу, адкуль у час аблогі бралі ваду.

Улічваючы важнасьць і значнасьць Гомельскага замка для абароны дзяржавы й зыходзячы з таго, што "...иж кождому оборона и осторожность есть потреба", сюды з бліжэйшых гарадоў дастаўляліся хлебныя запасы ды адмыслова вылічаныя группы коннай варты, а зь Віленскага арсенала ў 1552, 1562 ды 1563 дастаўляліся ўзбраеньне ды амуніцыя. Так Чачэрская воласьць абавязвалася вярхоунай уладай забясьпечваць у Гомлі за прыватны рахунак увесь год атрад "старожы". Ня выключана, што яе дасылалі й іншыя бліжэйшыя гарады — Прапойск, Рагачоў. Сюды ж з Рагачова прывезьлі значную колькасьць жыта ды аўса "ку наспижованью замку". У 1557 гарнізон Гомельскага замка быў павялічаны да 200 чалавек "драбаў". Дзеля рамонта ўмацаваньняў далучалася насельніцтва Чачэрска, Прапойска ды іншых валасьцей Падняпроўя ды Пасожжа. У сярэдзіне XVI ст. Гомельскі замак ператварыўся ў рэгіянальны цэнтар абароны паўдзённа-усходніх зямель Вялікага княства Літоўскага ад рабаўнічых нападаў перакопскіх татараў.

Герб Гомеля, 1560 г.
Павялічыць
Герб Гомеля, 1560 г.

21 сакавіка 1560 Жыгімонтам Аўгустам быў зацьверджаны герб Гомеля: "У чырвоным полі сярэбраны кавалерскі крыж". Гэта быў адзін з шасьцідзесяці гарадоў Вялікага княства Літоўскага, якія мелі ўласны герб. Варта зазначыць, што ў межах сучаснай Беларусі такіх гарадоў усяго чатыры (акрамя Гомеля, Барысаў, Крычаў ды Орша).

З 1561, разам з умацаваньнямі Гомельскага замка, згадваюцца й умацаваньні "места", г.зн. лініі ўласна гарадской фартыфікацыі. Гомель быў акружаны земляным валам, наверсе якога стаялі драўляныя вежы й сьцены — гародні. Уезд і выезд зьдзяйсьняліся праз брамы: Чачэрскую, Магілёўскую, Рэчыцкую ды Водную, якая выводзіла на гарадзкую гандлёвую прыстань. Перад валам ішоў глыбокі абарончы роў з перакінутым праз яго пад'ёмнымі мастамі, падведзенымі да брамаў горада.

У часы Лівонскай вайны Гомель быў неадначасова заняты войскамі Івана Жахлівага, аднак у ліпені 1576 атрад гетмана Юрыя Радзівіла здолеў зноў захапіць яго. Празь 5 гадоў, 5 траўня 1581, Гомель зноў зазнаў напад царскіх войскаў, якія "...до замку неведоме ночью пришедши, на место ударили и место огнем выпалили". Замак, аднак, захапіць ня ўдалося.

У час антыфэўдальнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі (1595) горад на пэўны час стаў прыстанішчам паўсталых казакаў, якіх падтрымлівалі гомельскія мяшчане.

Цягам 1614-1615 (часы вайны Рэчы Паспалітай і Масковіі) у Гомельскім замку стала знаходзіўся невялікі гарнізон, які налічваў 40 казакаў ды 40 жаўнераў. Іх падтрымлівала гарадское апалчэньне.

У 1633 Гомель процістаяў казацкім сотням Багдана Булгакава й Івана Ярмоліна, якія таксама ня здолелі захапіць замак. Пад час аблогі горада Булгакаў быў паранены.

У кастрычніку 1648 украінкія казакі на чале з палкоўнікам Главацкім і беларускія сяляне занялі горад, абрабаваўшы шляхту ды заможных людзей. Мяшчане амаль што ўсе "паказачыліся".

Аднак атрад Главацкага быў у Гомелі нядоўга, яго адазваў да Украіны Багдан Хмяльніцкі.

Пасьля Корсуньскай бітвы 1649 з дапамогаю часткі мяшчан Гомель быў захоплены казакамі палкоўніка Нябабы. Але Збароўскі мір дазволіў літоўскаму гетмагу Яну Радзівілу сканцэнтраваць дастатковую колькасьць войска дзеля падаўленьня паўстаньня на Гомельшчыне й узяць Гомель, Чачэрск ды іншыя гарады.

У 1651 Багдан Хмяльніцкі пачаў новы наступ на паўднёвыя гарады Беларусі. У чэрвені палкоўнік Нябаба накіраваў войска палкоўнікаў Забелы ды Окшы на Гомель. Спачатку тут было 7 тысячаў казакаў, а затым падыйшло яшчэ 10 тысячаў. Горад абаранялі вялікі наёмны гарнізон (на чале з капітанам Мантгомэры) ды мясцовае апалчэньне. 13 чэрвеня была першая спроба ўзяць горад з дапамогаю падкопаў ды штурму. Але ж абаронцы вытрымалі.

Пасьля першай няўдачы Забела паслаў людзей у Чарнігаў да Нябабы за падмогай. Тым часам казакі паспрабавалі вымантачыць гарнізон з горада, разыграўшы сцэну бою нібыта з падышоўшым на дапамогу Гомелю войскам. Аднак абложаныя разабраліся ў абставінах і аніводны жаўнер з брамы не выйшаў. Пасьля гэтага казакі два дні рыхтаваліся да штурму, зладзілі 14 гуляй-гарадоў, якія замаскіравалі зялёнымі галінамі. Уначы чатыры гуляй-горада пад'ехалі да Чачэрскай брамы, а тры — да самага маста цераз абарончы роў. Але з-за агню гармат ды мушкетаў з замкавых умацаваньняў вымушаны былі адыйсьці.

Той жа ноччу казакі палкоўнікаў Літвенкі й Паповіча безпасьпяхова "раз по 15 ходили на штурм" замка.

Пазьней Нябаба тэрміновым лістом на некаторы час адазваў казакаў ад Гомеля. Аднак пры канцы чэрвеня 1651 яны зноў аблажылі горад. Але да гарнізона прыйшло падмацаваньне й ён утрымаўся.

Грамадзка-палітычнае становішча сярэдзіны XVII ст., а таксама пагроза акупацыі з боку войскаў расейскай дзяржавы прымусілі дзяржаўную ўладу ужо ў 1653 размясьціць у парубежных замках Пасожжа дадатковыя гарнізоны. У Гомельскім замку ў сакавіку 1654 было 700 чалавек пяхоты, прысланай гетманам Радзівілам. Па некаторых зьвестках улетку 1654 гомельскі гарнізон налічваў дзьве тысячы чалавек, галоўным чынам нямецкай і вугорскай пяхоты, у тым ліку была й рота татар.

У чэрвені 1654, на самым пачатку вайны паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, на Гомель з Ноўгарада-Северскага накіравалася войска наказнога атамана Залатарэнкі. Яно налічвала 20 тысячаў конных і пешых ратнікаў. Па сьведчаньні Летапісу Самавідца, Залатарэнка "... армат узял из собою немало, а так же запас пушечный", дазваляўшы яму ўзяцца за аблогу гэтага буйнейшага на Ніжнім Пасожжы замка. Сам атаман, паведамляя цару Аляксею Міхайлавічу аб свайм выступе, пісаў, што "Гомель... есть всем местам граничным литовским головою. Место велми оборонное, людей служилых немало, снарядов и пороху много..."

Войска Залатарэнкі бяз асаблівых намаганьняў пераадолела гарадскія ўмацаваньні й падыйшло да замку. Паставіўшы навокал яго й па суседніх узгорках гарматы, казакі пачалі аблогу, "промышляя всеми промыслы ратными". За ўвесь час ад пачатку аблогі да 11 ліпеня казакі чатыры разы хадзл на штурм, але ўсе йх прыступы былі адбіты. Абложаныя таксама прадпрымалі вылазкі ў адказ. У час адной з іх быў забіты чарнігаўскі палкоўнік Сьцяпан Падбайла, які ўжо быў аднойчы ў Гомелі ў 1649. Аблога зацягнулася й казакі вырашылі вымусіць замак здацца "голодом и безводьем".

За хадой аблогі Гомеля сачыла ўся Усходняя Беларусь, абодва бакі канфлікту. Разумеючы, што гамельчане сваёй упартасьцю "всей Литве и войскам ее сердца и смелости додают", Залатарэнка зьвярнуўся да абложаных ад імя цара й Багдана Хмяльніцкага з прапановай здацца, але тыя "гордо и сурово" адмовіліся. Тады казакі ўцягнулі некалькі невялікіх гарматаў на Спаскую царкву, што стаяла за Гамеюком непадалёк ад замка. Страляючы распаленымі ядрамі, яны выклікалі ў замку пажар. Вылазка з мэтай ліквідацыі гэтай артылерыйскай пазыцыі скончылася для абложаных няўдачай. Неўзабаве казакі знайшлі й узарвалі патайны ход да вады, што ў канчатковым выніку вырашыла лёс замку. Як пісалася ў данясеньні цару 13 жніўня 1654, пасьля больш як паўтарамесячнай аблогі "гомляне, полковники, ротмистры и со всеми своими людьми покорилися".

Вайна 1654-1667 моцна адбілася на стане Гомеля. Аднак замак, калі улічваць зьвесткі 1666, усе яшчэ захоўваў сваю моц. Вядома, што ўладальнік Гомельскага староства князь Міхайла Чартарыйскі ў 1737 пабудаваў тут новы моцны дубовы замак зь вежамі й сьценамі, у якіх меліся шматлікія байніцы, паглыбіў ровы й паправіў пад'ёмны мост.

Адзін зь няшматлікіх архіўных дакумэнтаў па Гомелі 1765 малюе перад намі жыцьцё невялічкага гарадка, у якім налічвалася тады ўсяго 206 дамоў.

Калі ў 1772 Гомель, як і ўся Усходняя Беларусь, быў уключаны ў склад Расейскае імпэрыі, яго падаравалі "для увеселения" графу Пятру Андрэевічу Румянцаву. Граф застаў яшчэ даволі моцны замак, абнесены палісадам, існаваўшым нават у 1780. Затым вежы й сьцены драўлянага замка былі разабраны, валы зрыты. У 1785 па пляну Растрэлі (?) тут было распачата будаўніцтва мураванага палаца.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Каля 481 тысяч жыхароў.

[рэдагаваць] Адукацыя

Пяць унівэрсітэтаў:

  • Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсітэт імя Францішка Скарыны
  • Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт транспарту
  • Гомельскі палітэхнічны ўнівэрсітэт імя П. О. Сухога
  • Гомельскі эканамічны ўнівэрсітэт спажывецкай каапэрацыі
  • Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсітэт

Два інстытуты:

  • Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў
  • Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Прамысловасьць

  • Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава
  • Гомельскі вагонарамонтны завод імя М. І. Калініна

[рэдагаваць] Спорт

  • Хакейны клюб "Гомель"
  • Футбольны клюб "Гомель"

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

  • Петр Аляксандравіч Румянцаў-Задунайскі, граф, фэльдмаршал.
  • Мікалай Пятровіч Румянцаў, граф, расейскі дзяржаўны дзеяч, фундатар гісторыка-краязнаўчых дасьледваньняў
  • Іван Федаравіч Паскевіч, сьвятлейшы князь варшаўскі, граф эрыванскі, генерал-фэльдмаршал.
  • Ірына Іванаўна Паскевіч, княгіня, мецэнатка
  • Павел Осіпавіч Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі
  • Уладзімір Аляксеевіч Белы, акадэмік, заснавальнік інстытута мэханікі мэталапалімерных сыстэм.
  • Сяргей Антоновіч Чуніхін, акадэмік, матэматык, вынаходніцтвы ў галіне канечных групаў.
  • Сяргей Сяргеевіч Сідорскі, прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com