Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гарэлка - Вікіпэдыя

Гарэлка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Гарэ́лка — моцны алкагольны напой; сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (35-56 аб'ёмных адсоткаў) са змякчанай вадой.

Для прыгатавання сучаснай гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актываваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі змяшчаюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і іншае. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і да т.п. У сучаснай Беларусі папулярныя гарэлкі на аснове бярозавага і кляновага сокаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Гарэлка з’явілася ў ВКЛ на мяжы XV-XVI стагоддзя з Нямеччыны, як сведчыць і пачатковая назва — “вино горелое” (калька з нямецкага Geprant Wein). Падобным чынам называлася гарэлка ўва ўсіх народаў, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітуюпалякаў, украінцаў, літоўцаў. Да XVII стагоддзя была адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры адноснага змяншэння выдаткаў на яе вытворчасць паступова выцясняла піва і асабліва мёд пітны, з канца XVII – пачатку XVIII стагоддзя заняўшы месца асноўнага алкагольнага напою. У залежнасці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак вагаўся ад 15-20% (гэтак званая простая) да акавіты (каля 70%). Папулярнымі напоямі шляхты былі розныя лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дадаткам зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру — зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка і г.д. Гарэлка, вытрыманая ў дубовых бочках на працягу 5-10 гадоў, называлася старка. Асноўнай сыравінай для вырабу гарэлкі доўгі час было жыта, у тым ліку ў форме соладу, аднак з 1830-х гадоў спірт і гарэлку пачалі атрымліваць пераважна з бульбы, што рэзка знізіла яе сабекошт, а разам з тым і якасць (гарэлка з бульбы цяжка ачысціць ад сівушных алеяў). У XIX стагоддзі вытворчасць гарэлкі была асноўнай галіной харчовай прамысловасці Беларусі, прыносячы вялікія прыбыткі вытворцам і дзяржаўнаму скарбу. Сотні дробных бровараў, пераважна з 4-5 працаўнікамі і гадавой вытворчасцю каля 10000 вёдзер (120000 л) існавалі амаль у кожным буйным маёнтку. Падатковая палітыка расійскага ўраду стымулявала перавагу гарэлкі над усімі іншымі алкагольнымі напоямі. У 1859 годзе 46% даходаў дзяржаўнага бюджэту Расійскай імперыі давалі падаткі ад продажу і вытворчасці алкагольных напояў (у асноўным гарэлкі), а ў Гарадзенскай губерні на іх долю прыходзілася 55% дзяржаўных даходаў. Мацунак гарэлкі ў XIX стагоддзі не быў стандартызаваны, значная частка мела мацунак каля 30%. Для падаткаабкладання абсалютнага ўтрымання алкаголю ў пэўнай колькасці спіртных напояў вымяралі ў “градусах”. 1 “градус” адпавядаў 1,23 л чыстага спірту, 1 вядро 40% гарэлкі — 4 градусам, вядро чыстага спірту — 10 градусам. Заслугай рускага хіміка Дзмітрыя Мендзялеева (1865) лічыцца абгрунтаванне ім сучаснага стандарту ўтрымання спірту ў гарэлцы Расіі і краін СНД – 40% аб. У канцы XIX стагоддзя, калі ў рускай мове канчаткова замацавалася слова “водка”, у Беларусі выраблялася больш за 16 літраў гарэлкі на чалавека штогод. З 1894 году ў Расійскай Імперыі існавала дзяржаўная манаполія на продаж гарэлкі, з 1914 году дзейнічаў “сухі закон”, аднак у 1923 году савецкі ўрад быў вымушаны ізноў легалізаваць гарэлку. Пад час абедзвюх сусветных войнаў гарэлка набыла статус універсальнага эквіваленту, свайго кшталту “вадкіх грошай”, які захоўваўся праз усю савецкую эпоху.

Рытуальная роля гарэлкі ў традыцыйных абрадах беларускага сялянства (вяселле і іншых) усталявалася параўнаўча нядаўна, прыкладна ў XVIII стагоддзя, з глыбокай старажытнасці яе адыгрывала піва.

[рэдагаваць] Этнаграфія

Гарэлка — моцны напой, які мае экстраутылітарныя рысы і пэўны семіятычны статус. Згодна з запісамі са Століншчыны, Бог, ведаючы, што гарэлку гоніць чорт, благаславіў яе, каб людзі, што не злоўжываюць, былі моцныя і здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць гарэлку з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай. З'яўленне першага бровару гэтаксама звязваецца з чортам. Захацеў ён выведаць у Ноя пра Божыя справы, але ніяк не мог развязаць яму языка. Вось і скарыстаўся чорт дапамогаю жанчыны, якая праз сваю цікаўнасць і даверлівасць дапамагла яму ў стварэнні гарэлкі.

[рэдагаваць] Пахаванне

Гарэлка ўваходзіць у шэраг абавязковых страў пахавальна-памінальнага комплексу. Пасля пахавання запрашаўся і сам нябожчык — яму лілі гарэлку на абрус са словамі: “Хадзі выпі чарачку гарэлкі”. У час памінання ставілі на стол асобную чарку, адлівалі гарэлку на стол, лілі на магілку.

[рэдагаваць] Вяселле

У складзе вяселля роля гарэлкі падкрэслівалася нават самой абрадавай тэрміналогіяй — глядзіце да прыкладу запоіны; рытуал перапіваць маладых ‘дарыць’ і іншыя. З гарэлкай ішлі ў сваты, калі дзяўчына і яе бацькі давалі згоду, гарэлка тут жа ставілася на стол. Гарэлка выступае і як адзін са знакаў дзявоцкасці маладой, у гэтым выпадку яна засалоджваецца (салодкая гарэлка) альбо падфарбоўваецца ў чырвоны колер. З гарэлкі ладзілі гэтак званыя рагаткі, з чаркаю сустракалі маладых бацькі жаніха і іншае.

[рэдагаваць] Каляндарныя святы

Гарэлка — адзін з неабходных элементаў каляндарных святаў. Амаль усе земляробчыя абрады праводзілі па канонах старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосці, багацця страў. У народнай свядомасці захавалася псіхалагічная матывіроўка сакральнасці ў неабходнасці “піру” ў святы, звязаныя з земляробствам: “Без гарэлкі і празнік не ў празнік”. Значным сведчаннем важнай ролі гарэлкі, піва стала сумяшчэнне значэнняў ‘піццё, пачастунак’ і ‘вялікае свята’ ў адным слове — канун. А ў абрадавых велічальных песнях “сам Бог мяды сыціць, Ілля піва варыць”, а добры гаспадар прымае “Бога зялёным віном, Святу Прачысту салодкай гарэлкаю”. Усведамленне залежнасці плёну ад частавання характэрна для большасці абрадаў. Да прыкладу, на вячэру пасля вывазкі гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: “Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося”, а за сталом чарцы папярэднічаў тост: “Як вып'еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часцейшыя і гусцейшыя”. У гэтым выпадку імітатыўная магія прыпадабняе гарэлку да дажджу. У талочных песнях: “Піце, мае жнейкі, да дна, каб на лета жыта радна”.

Гарэлка ўваходзіла ў спіс абавязковых дароў у часе абходных абрадаў. Частавалі калядоўшчыкаў, валачобнікаў (глядзіце тут формулу “Кварту гарэлкі, сыр на талеркі”). У аказіянальнай абраднасці гарэлка скарыстоўвалася пры пабудове хаты (пілі пасля першых трох вянцоў, пасля закладвання маціцы і на наваселлі). Абавязковае частаванне гарэлкі пры продажы або куплі буйной жывёлы. У народнай медыцыне гарэлка ўваходзіць у лекавы арсенал найперш пры ліхаманцы, для гэтае персаніфікаванай хваробы замаўлялі нават асобную чарку ў карчме: “Сюды мая цётка зараз прыйдзе, то гэтую гарэлку вып'е” (Ваўкавыскі павет).

[рэдагаваць] Фальклор

Мае міфалагічны падтэкст і наступны фальклорны матыў: менавіта з п'яных гасцей жартавала нячыстая сіла; вядомы шэраг былічак пра п'янага, які блудзіў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымліваў у падарунак “шышкі” і падоюнае. Відаць, ап'яненне (у тым ліку наркатычнае) парушала прастора-часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з “нежыццю”, як бы здымаючы межы паміж светамі. Папулярныя і сюжэты пра напусканне псоты менавіта праз гарэлку; дарэчы, прысушкі гэтаксама намаўляліся на гарэлку, а не на ваду альбо на ежу.

П'янства ў народных поглядах належала не толькі асуджаць, але і лячыць, бо называлася яно “хваробай над хваробамі”.


Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, Таццяна Валодзіна, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com