Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Браніслаў Тарашкевіч - Вікіпэдыя

Браніслаў Тарашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.



Тарашке́віч Браніслаў (20 студзеня 189229 лістапада 1938) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнаўца.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў засьценку Мацюлішкі Віленскага павету (цяпер Літва) у сялянскай сям'і. У 1916 г. скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Петраградзкага ўнівэрсытэту і быў пакінуты там пры катэдры расейскай мовы і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт старажытнагрэцкай і лацінскай моў. У 1917 г. – адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Петраградзкага аддзяленьня Белнацкама. У 1919 г. – выкладчык беларускай і грэцкай моў у Менскім пэдагагічным інстытуце. У 1920 г. – загадчык беларускага сэктару дэпартамэнта асьветы т.зв. Сярэдняй Літвы. З 1921 г. – дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі сойм, у 19221924 гадах зьяўляўся старшынём Беларускага пасольскага клюбу. У першы пэрыяд свае парлямэнцкае працы трымаўся ў цэлым палянафільскай арыентацыі, хоць востра крытыкаваў з соймавай трыбуны нацыянальную і сацыяльную палітыку польскіх урадаў. У лютым 1924 г. разам з Радаславам Астроўскім і Аляксандрам Уласавым узяў удзел у стварэньні Беларуска-польскага таварыства ў Вільні, за што быў адхілены ад старшынства ў Беларускім пасольскім клюбе і заменены на Васіля Рагулю. Пасьля гэтага зблізіўся зь левым крылом БПК. 24 чэрвеня 1925 году разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Паўлам Валошыным і Пятром Мятлой выйшаў са складу БПК і заснаваў пасольскі клюб Беларускае сялянска-работніцкае грамады. Стаў старшынёй клюбу, а пасьля і створанай на яго аснове масавай палітычнай партыі. Цесна зблізіўся зь лідэрамі КПЗБ і ў студзені 1926 году быў прыняты ў партыю. Патаемна ўдзельнічаў у III канферэнцыі КПЗБ (студзень 1926 году). У студзені 1927 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі, а ў траўні 1928 г. засуджаны на 12 год зьняволення. Пасьля тэрмін зьняволеньня быў зьменшаны да 8 гадоў, а ў траўні 1930 году Тарашкевіч быў датэрмінова выпушчаны з з астрога. Актыўна далучыўся да камуністычнай выбарчай кампаніі ў польскі парлямэнт, узначальваў пракамуністычны выбарчы камітэт Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне”. Жыў у Гданьску. У лютым 1931 г. арыштаваны польскімі ўладамі пры спробе праехаць праз польскую тэрыторыю з Гданьска ў Бэрлін. У лістападзе 1932 г. засуджаны на 8 год катаржнай турмы. З верасня 1933 г. у выніку абмену палітзняволенымі жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). 6 траўня 1937 г. арыштаваны і неўзабаве расстраляны. Рэабілітаваны 26 студзеня 1957 году.

[рэдагаваць] Навуковая і літаратурная дзейнасьць

Выступаў у беларускім друку з 1914 году. У 1918 годзе, працуючы загадчыкам культурна-асьветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школаў». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у выданьні мастацкае, навукова-папулярнае й публіцыстычнае літаратуры, у пісьмовым друку; улічыў здабыткі тагачаснае лінгвістычнае навукі (дасьледваньні А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага) і досьвед папярэднікаў. Граматыка пасьля вытрымала 6 перавыданьняў.

Пераклаў на беларускую мову "Іліяду" Гамэра і „Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча.

[рэдагаваць] Творы

  • Заходняя Беларусь – пляцдарм імпэрыялістычнай інтэрвэнцыі. – Менск: Беларуская акадэмія навук, Камісія па вывучэньні Заходняй Беларусі, 1931. 20 с.
  • Как живут крестьяне за границей. Москва–Ленинград, 1935.
  • Дифференциация крестьянства в Польше во время кризиса // Польская деревня во время кризиса. Москва, 1935.
  • Выбранае: крытыка, публіцыстыка, пераклады / Укладанне, уступ, каментарыі А. Ліса. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. 319 с.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Клейн Б. Старонкі палымянага жыцця // Полымя. 1963. № 10. С. 141 – 153.
  • Ліс А. С. Браніслаў Тарашкевіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1966. 167 с.
  • Марціновіч А. Быў. Ёсць. Будзе (100 гадоў з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча) // Літаратура і мастацтва. 1992. 7 лютага. № 6. С. 12.
  • Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча. Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. 192 с.
  • Валахановіч А.І., Міхнюк У. М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мінск: БелНДІДАС,1999. 197 с.
  • Ліс А. Браніслаў Тарашкевіч: трагічны пошук свабоды // Назаўсёды разам: да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Мінск, 2001. С. 47 – 53.


[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com