Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Фанэтыка - Вікіпэдыя

Фанэтыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Фанэ́тыка (Фане́тыка) (ад грэцкага слова φωνή, фоўн = гук/голас) — навука, якая вывучае гукі. У прыватнасьці яна займаецца наяўнымі якасьцямі гукаў як рэчы чалавека, так і іншых крыніц (напрыклад, кампутарнага сынтэзу), а таксама іх утварэньнем і ўспрыманьнем, у вадрозьненьні ад фаналёгіі, якая займаецца гукавымі сыстэмамі і абстрактнымі гукавымі адзінкамі (такімі як фанэма ці адметная рыса). Фанэтыка працуе з асобнымі гукамі, а не з кантэкстам, у якім яны выкарыстоўваюцца ў мове. Таму дыскусіі наконт сэмантычнага значэньня гуку адсутнічаюць на гэтай стадыі лінгвістычнага аналізу.

Ня гледзячы на тое, што пісьмовыя сістэмы і альфабэты ў большасьці выпадкаў цесна зьвязаны з гукамі рэчы, фанэтысты больш зацікаўлены гукамі рэчы, чым сымбалямі, якія іх увасабляюць. Тым ня менш сувязь паміж імі настолькі моцная, што ў шматлікіх слоўніках вывучэньне сымбаляў (дакладна сэміётыкі) падаецца як частка фанэтычных навучаньняў. Зь іншага боку, у логаграфічных пісьмовых сістэмах звычайна падаецца значна менш фанэтычнай інфармацыі, хоць гэта інфармацыя не абавязкова адсутнічае. Напрыклад, cярод кітайскіх іерогліфаў фанэтычны элемэнт спасылаецца на частку іерогліфа, якая вызначае яго вымаўленьне, тым часам як радыкал спасылаецца на сэмантычнае значэньне. Сымбалі, якія маюць аднолькавы фанэтычны элемэнт, звычайна маюць падобнае вымаўленьне, але гэта ня ў якім разе ня значыць, што іх вымаўленьне з'яўляецца прадбачным і вызначаецца фанэтычным элемэнтам, таму што вымаўленьне значна зьмянілась зь цягам стагодьдзяў, у той час як напісаньне засталося тым жа самым. Ня ўсе кітайскія іерогліфы складаюцца з радыкалаў і фанэтычных элемэнтаў, але для большай часткі гэта ўласьціва.

Фанэтыка мае тры асноўныя галіны:

  • артыкуляцыйная фанэтыка, вывучае паставы губ, языка, вакальнага тракту і іншых органаў рэчы ў час вымаўленьня
  • акустычная фанэтыка, займаецца вывучэньнем якасьцей гукавых хваляў і іх успрыманьнем унутраным вухам
  • слыхавая фанэтыка, займаецца ўспрыманьнем рэчы, галоўным чынам тым, як мозг фарміруе перцэпцыйныя рэпрэзэнтацыі ўваходзячых дадзеных, якія ён атрымоўвае.

Існуе больш за сто розных фонаў, якія афіцыйна прызнаны асобнымі гукамі Міжнароднай фанэтычнай асацыяцыяй і транскрыбіруюцца ў вадпаведнасьці з Міжнародным фанэтычным альфабэтам.

Фанэтыка вывучалася амаль 2500 год таму ў старажытнай Індыі, калі Pāṇini ў сваёй працы 5 ст. д.н.э. апісаў паставы і характар артыкуляцыі зычных у санскрыце. Сёньня амаль усе індыйскія альфабэты выкарыстоўваюць парадак зычных згодна з класіфікацыяй Pāṇini.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com