Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Радыеактыўнасьць - Вікіпэдыя

Радыеактыўнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Радыеактыўнасьць (ад лацінскай radio – выпраменьваю, activus – дзейны; паводле клясычнага правапісу магчымае напісаньне радыяактыўнасьць) — радыеактыўны распад, працэс, шляхам якога нестабільныя ядры некаторых атамаў распадаюцца з выпраменьваньнем альфа-, бэта- ці гамма- промняў або спантанна дзеляцца.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Радыеактыўнасьць упершыню выявіў і пачаў вывучаць францускі навукоўца Анры Бэкерэль у 1896 годзе. Таксама фэномэн радыеактыўнасьці вывучалі Марыя Складоўская-Кюры, П'ер Кюры, Эрнэст Рутэрфорд.

Падчас Другой сусьветнай вайны пачалася распрацоўка ядзернай зброі. У 1945 годзе на Хірасіму і Нагасакі ЗША скінула ядзерныя бомбы.

У 1986 годзе адбылася Чарнобыльская катастрофа.

[рэдагаваць] Час радыеактыўнага распаду

Распад радыеактыўнага рэчыва адбываецца паводле наступнай формулы:

N(t) = N_0 e^{-\lambda t}. \,
  • N0 — пачатковая колькасьць атамаў радыеактыўнага рэчыва;
  • N — канчатковая колькасьць атамаў радыеактыўнага рэчыва праз час t;
  • λ — пастаянная распаду

Час, за які колькасьць радыектыўнага рэчыва меншае ўдвая, называецца пэрыядам паўраспаду:

t_{1/2} = \frac{\ln 2}{\lambda}

Радыеактыўнае рэчыва можа мець пэрыяд паўраспаду ад доляў сэкунды да мільярдаў гадоў. Вонкавыя ўмовы на хуткасьць працэсу не ўплываюць.

Радыеактыўныя элемэнты, якія сустракаюцца ў прыродзе: ізатоп урану 238U (пэрыяд паўраспаду 4.47×109), ізатоп урану 235U (пэрыяд паўраспаду 7.04×108), ізатоп торыя 232Th (пэрыяд паўраспаду 1.41×1010).

Пэрыяды паўраспаду некаторых іншых элемэнтаў:

  • ізатоп ёду 129I 1.7×107 гадоў;
  • ізатоп вугляроду 14C 5.73×103 гадоў;
  • ізатоп фосфар 32Ph 14.28 дзён;
  • ізатоп магнэзію 27Mg 9.46 хвілінаў;
  • ізатоп магнэзію 20Mg 0.6 сэкунды;

[рэдагаваць] Тыпы распаду

Выдзяляюць наступныя тыпы радыеактыўнага распаду: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленьне, электронны захоп, ізамерны пераход. Падчас альфа-распаду ядро выпраменьвае альфа-часьцінку і ператвараецца ў ядро, зарад якога меншы на 2, а масавы лік - на 4. Падчас бэта-распаду выпраменьваецца электрон (альбо пазытрон) і антынэўтрына (альбо нэўтрына). Падчас электроннага захопу ядро захоплівае электрон з арбіты. Выпрамененныя бэта-часьцінкі маюць неперарыўны спэктар энэргіі. Пры альфа- і бэта-распадзе пачатковае і канчатковае ядро часам знаходзяцца ва ўзбуджаным стане. Пераход зь яго ў стан зь меншай энэргіяй суправаджаецца гама-выпраменьваньнем. Калі час знаходжаньня ядра ва ўзбуджаным стане большы за 10-10 сэкунды, стан называюць ізамерным пераходам. Спантаннае дзяленьне — адвольнае расшчапленьне ядра на два аскепкі прыблізна роўнай масы; суправаджаецца выпраменьваньнем 2-3 нэўтронаў. Падчас аднаго акту спантаннага дзяленьня вылучаецца энэргія каля 160 МэВ, а пры іншых радыеактыўных ператварэньнях — ад дзясяткаў кэВ да некалькіх МэВ. Адзінка вымярэньня - распад у сэкунду, кюры. (Пры напісаньні выкарыстоўваліся матэрыялы зь Беларускай савецкай энцыякляпэдыі (1973))

Формулы распаду

Бэта-выпраменьваньне:

\mathrm{n}\rightarrow\mathrm{p}+\mathrm{e}^-+\bar{\nu}_e

Электронны захоп:

\mathrm{p}+\mathrm{e}^-\rightarrow\mathrm{n}+{\nu}_e

Выпраменьне пазытрону:

\mathrm{p}\rightarrow\mathrm{n}+\mathrm{e}^++{\nu}_e

[рэдагаваць] Выкарыстаньне

Атамныя рэактары, мэдыцына, хімія, ядзерная зброя.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com