Джымі Ўэйлз
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Джы́мі До́наль «Джы́мба» Ўэйлз (па-ангельску: Jimmy Donal "Jimbo" Wales, нарадзіўся 7 жніўня 1966) — заснавальнік і прэзыдэнт Фонду Wikimedia, некамэрцыйнай карпарацыі, якая кіруе Вікіпэдыяй і некаторымі іншымі вікі-праектамі. Ўэйлз таксама зьяўляецца заснавальнікам камэрцыйнай кампаніі «Wikia» (не зьвязаная з Wikimedia), у якой ён зьяўляецца сузаснавальнікам праекту «Wikicities».
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Хантсвіль, штат Алабама, ЗША. Вучыўся ў Олбурнскім унівэрсытэце і Ўнівэрсытэце Алабамы. Зьбіраўся напісаць доктарскую дысэртацыю ў галіне фінансаў, але ў выніку яе не напісаў. Пазьней у Чыкага займаўся каштоўнымі паперамі, што дазволіла яму стварыць уласны капітал.
У 1990-х Ўэйлз заснаваў пошукавую сыстэму «Bomis». Але на гэты момант ён больш не ўваходзіць у ейную раду дырэктароў, хаця і зьяўляецца дагэтуль мажарытарным акцыянэрам.
У сакавіка 2000 году заснаваў вольную энцыкляпэдыю «Нупэдыя». Галоўным рэдактарам якой быў прызначаны Лары Сэнглер. Энцыкляпэдыя стваралася навукоўцамі і ўсе артыкулы праходзілі экспэртную ацэнку.