Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Венгерская кухня - Вікіпэдыя

Венгерская кухня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Венгерская кухня складвалася стагоддзямі на скрыжаванні еўрапейскіх (перадусім італьянскіх і нямецкіх) і ўсходніх (найперш фіна-угорскіх, турэцкіх і іншых) традыцый і мае вельмі своеасаблівае аблічча. Коратка венгерскую кухню, тлустую і вострую, як калісьці і шляхецкая кухня Рэчы Паспалітай, характарызуюць словамі “шпік і перац”, але насамрэч яна выкарыстоўвае самыя разнастайныя кампаненты, — амаль усе венгерскія стравы маюць досыць складаную рэцэптуру. Асноўны спосабы тэрмічнай апрацоўкі — варка, смажанне і тушэнне. Стравы гатуюць амаль выключна на свіным сале, масла і алей ужываюць радзей. Шырока ўжываецца смятана, якой запраўляюць і першыя і другія стравы, вырабляюць разнастайныя соўсы. Шмат ужываецца мукі: з яе гатуюць запраўку (пасероўку), якая надае стравам гушчыню; тархоню — падсушанае цеста, замешанае на яйках, у выглядзе дробных шарыкаў, накшталт крупы, выкарыстоўваецца заміж рысу ў галубцах, фаршыраваным перцы, у гарнірах і г.д.; рулет “рэцеш” з вельмі тонка раскатанага цеста; разнастайныя клёцкі і г.д.

Вельмі папулярная садавіна, асабліва цыбуля, без якой немагчыма ўявіць амаль ніводную венгерскую страву, часнок, памідоры, бульба, салодкі перац — папрыка, якую венгры ўвялі ў еўрапейскую кухню. Шчодра ўжываюцца спецыі. З сушаных здробненых стручкоў папрыкі вырабляюць адмысловы чырвоны парашок, які надае венгерскім стравам востры смак і спецыфічны водар. Венгры па-майстэрску гатуюць рачную рыбу. Многія венгерскія стравы (гуляш, папрыкаш) даўно атрымалі інтэрнацыянальную вядомасць, хаця часам замежныя інтэрпрэтацыі венгерскіх страў моцна адрозніваюцца ад арыгіналаў.

У Беларусі венгерскі культурны ўплыў у Сярэднявеччы адчуваўся значна больш, чым цяпер, дасягнуўшы максімуму пры Стэфане Баторыі, які значную частку свайго праўлення правёў у Беларусі (памёр у Горадні). Многія жаўнеры з яго 40-тысячнага венгерскага войска аселі ў Беларусі, паступова асіміляваўшыся. У венграў добра развітая культура вінаробства, на працягу многіх стагоддзяў венгерскае віно, асабліва такай, было ўлюбёным напоем шляхты Рэчы Паспалітай.


Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com