Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Бярозаўскі кляштар - Вікіпэдыя

Бярозаўскі кляштар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Бярозаўскі кляштар на малюнку Напалеона Орды
Павялічыць
Бярозаўскі кляштар на малюнку Напалеона Орды

Бяро́заўскі карту́скі кля́штар — былы кляштар ордэну картузаў і помнік архітэктуры барока ў горадзе Бяроза.

Зьмест

[рэдагаваць] Заснаваньне

Эмблема ордэну Картузаў
Павялічыць
Эмблема ордэну Картузаў

Закладка першага вуглавога каменя кляштара зь вялікай урачыстасьцю адбылася ў 1648 годзе. На ёй прысутнічалі заснавальнік кляштара Казімер Леў Сапега, біскуп Луцкі ксёндз Андрэй Гембінскі і рымскі нунцюш ксёндз Ян дэ Торэс.

Для будаўніцтва кляштару было абранае мейсца, дзе калісьці ў пушчы быў знойдзены драўляны крыж з выяваю Езуса Хрыста. З гэтай прычыны кляштар быў асьвянцоны ў гонар сьвятога Крыжа.

Уязная брама
Павялічыць
Уязная брама

Некаторыя дасьледчыкі выказваюць думку, што архітэктарам быў італьянскі майстар Джаваньні Батыста Джысьлені, які цягам 40 гадоў працаваў у Рэчы Паспалітай, але гэтая тэорыя не пацверджана дакументальна. Асноўным фундатарам выступіў Казімер Леў Сапега (сын вядомага дзяржаўнага дзеяча Льва Сапегі), які пазьней быў пахаваны ў падземным крыпце кляштарнага касьцёлу. Усяго ў крыпце касцёла захоўваліся астанкі 15 членаў роду Сапегаў і 42 іншых сьвецкіх асоб.

Касьцёл кляштару быў асьвянцоны ў 1666 годзе. Працы па ўпрыгожаньню касьцёла працягваліся да 18 стагодзьдзя, у выніку ён стаўся адным з найпрыгажэйшых у Рэйнскай правінцыі картускага ордэну, да якога належала Беларусь.

Кляштарны комплекс уключаў у сябе каменныя касьцёл, жылыя корпусы, бібліятэку, шпіталь, трапэзную, аптэку, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў.

[рэдагаваць] Эканамічная дзейнасьць

Гаспадарчыя памяшканьні
Павялічыць
Гаспадарчыя памяшканьні

За час свайго амаль дзьвюхсотгадовага існаваньня кляштар стаў уладальнікам вялікай зямельнай маёмасьці, стаўшы, па сутнасьці, буйным фэўдальным уладаньнем. Крыніцамі прыбытку кляштару былі апэрацыі зь зямлёй, падарункі магнатаў і шляхты узамен за права быць пахаванымі ў крыпце кляштарнага касьцёлу.

Кляштар займаўся крэдытаваньнем, актыўна ўдзельнічаў у мясцовым гандлю і рамёствах. Бярозаўскі кляштар манапалізаваў у рэгіёне гандаль сольлю, гарэлкай, віном, півам, мёдам і хлебам. Уласнасьцю кляштару былі 2 цагляных заводы, 2 лесапілкі, скураны завод, 5 млынаў, 8 вінакурняў, 7 корчмаў.

Па колькасьці манахаў кляштар быў невялікім (усяго 14–16 манахаў), але меў ва ўладаньні каля дзьвюх з паловай тысяч сялянаў.

[рэдагаваць] Загібеньне

Кляштарны шпіталь
Павялічыць
Кляштарны шпіталь

Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі колькасьць манахаў у кляштары скарацілася да 6 чалавекаў, багацьці кляштару пачалі разрабавацца. Пасьля закрыцьця картускіх кляштараў у Польшчы Бярозаўскі кляштар застаўся апошнім дзеючым кляштарам ордэну на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Расейскія ўлады намагаліся ліквідацыі кляштару. У 1823 г. манахаў абвінавацілі ўва ўдзеле ў паўстаньні Тадэвуша Касьцюшкі за 30 гадоў перад гэтым, але не змаглі знайсьці дастаткова пацьверджаньняў гэтаму.

Пасьля паўстаньня 1830–1831 гг. расейскія ўлады зачынілі кляштар. Кляшторная маёмасьць была перададзеная кадэцкаму корпусу ў Полацку. Горад Бяроза-Картуская быў перайменаваны ў Бярозу-Казённую.

[рэдагаваць] Пасьля закрыцьця кляштару

Расейскія казармы, пабудаваныя з кляштарнай цэглы
Павялічыць
Расейскія казармы, пабудаваныя з кляштарнай цэглы

Памяшканьні былога кляштару сталі выкарыстоўвацца расейцамі ў якасьці казармаў. Кляшторная інфраструктура — батанічны сад, пруд — прыходзілі ў заняпад.

Пасьля наступнага нацыянальна-вызваленчага паўстаньня расейцы пачалі разьбіраць муры і будынкі кляштару, будаваць зь іх казармы.

У 1930-х гадох былыя расейскія казармы былі пераўтвораныя польскімі ўладамі ў канцэнтрацыйны лягер для камуністаў, украінскіх нацыяналістаў і ваеннапалонных. Пасьля ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР, у мурах кляштару была разьмешчаная вайсковая частка.

[рэдагаваць] Сучасны стан

Павялічыць

У пачатку 1990-х гадоў кляштар быў унесены ў сьпіс гісторыка-архітэктурных каштоўнасьцяў Беларусі. Існаваў праект аднаўленьня кляштару, аднак палітыка дэнацыяналізацыі, што пачала праводзіцца пры прэзыдэнце Лукашэнку, прыпыніла рэалізацыю ўсіх падобных праектаў.

Неўзабаве рэстаўрацыйныя працы ўсёж маюць пачацца.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com