Арабская ліга
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ара́бская лі́га (па-арабску جامعة الدول العربية, Dżamea Al-Dul Al-Arabija; па-ангельску League of Arab States, Arab League) – міжнародная арганізацыя ўтвораная 22 сакавіка 1945 года ў Каіры краінамі зьвязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй. Утварэньне лігі было зацверджана падпісаньнем 7 краінамі Александрыйскага пратакола. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны і Палестынская аўтаномія. Штаб-кватэра Арабскай лігі гэта Каір (з 1979 да 1990 гэты быў Туніс).
[рэдагаваць] Удзельнікі
Па даце ўступленьня:
- Краіны –заснавальніцы:
- Пазьнейшыя ўдзельнікі:
- Лівія (28 сакавіка 1953 г, выйшла ў 2002 годзе)
- Судан (19 студзеня 1956 г)
- Марока (1 кастрычніка 1958 г)
- Туніс (1 кастрычніка 1958 г)
- Кувэйт (20 ліпеня 1961 г)
- Альжыр (16 жніўня 1962 г)
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (6 чэрвеня 1971 г)
- Бахрэйн (11 верасьня 1971 г)
- Катар (11 верасьня 1971 г)
- Аман (29 верасьня 1971 г)
- Маўрытанія (26 лістапада 1973 г)
- Самалі (14 лютага 1974 г)
- Палестынская аўтаномія (9 верасьня 1976 г)
- Джыбуці (4 верасьня 1977 г)
- Каморскія выспы (20 лістапада 1993 г)
[рэдагаваць] Мэты дзейнасці
Арабская ліга ўзьнікла з мэтай паляпшэньня супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах пасьля Другой Сусьветнай вайны паміж арабскімі краінамі. Так сама мэтай было павялічэньня палітычнай вагі (у той час дамініруючую ролю меў Эгіпет), і супрацьдзеяньне сіянісцкаму руху.
[рэдагаваць] Органы кіраваньня
- Савет Лігі
- Савет сумеснай абароны – утвораны ў 1950 годзе, пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
- Эканамічны савет – утвораны ў 1950 годзе пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
- Галоўны сэкрэтарыят – на чале яго стаіць генэральны сакратар