Гісторыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гісто́рыя (ад грэцкага ιστορία — расказ пра мінулае, пра пазнанае).
1) У шырокім сэнсе працэс разьвіцьця прыроды і грамадзтва.
2) Комплекс грамадзкіх навук, што вывучае мінулае чалавецтва. Падзяляецца па глябальнай праблематыцы на сусьветную гісторыю і гісторыю асобных краін і народаў (напр. Гісторыя Беларусі). Па перыядызацыі: на гісторыю першабытнага ладу, старажытнага сьвету, сярэднявечча, новага часу, найноўшага часу, сучаснасьці. Па галінах досьледаў: ваенная гісторыя, палітычная гісторыя, эканамічная гісторыя ды інш. Гісторыя розных бакоў культуры, навукі і тэхнікі вывучаецца гістарычнымі разьдзеламі адпаведных навук (Гісторыя тэатра, Гісторыя матэматыкі ды інш.). Гісторыя можа зьяўляецца складоваю часткаю групы гуманітарных навук, што вывучае пэўны рэгіён (напр. Афрыканістыка), народ (Сіналёгія) ці групу народаў (Славяназнаўства).
[рэдагаваць] Зьвязаныя артыкулы
- Археалёгія
- Гістарыяграфія
- Гістарыясофія
- Спэцыяльныя гістарычныя навукі
- Этналёгія