Цецярук
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Цецяру́к палявы́ (па-лацінску: Lyrurus tetrix ці Tetrao tetrix) — птушка сямейства цецеруковых атраду курападобных.
Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер'і і Палессі. Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы (“касачы”) чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеннем дрэў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляванне дазволенае толькі на самцоў у час такавання.
Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаванне аналагічныя глушцу.
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
У ВікіСховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме:
«Цецярук»