Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Фальклендзкія выспы - Вікіпэдыя

Фальклендзкія выспы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Falkland Islands
Сьцяг Фальклендзкіх выспаў Герб Фальклендзкіх выспаў
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Desire the right
Месцазнаходжаньне Фальклендзкіх выспаў
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Порт-Стэнлі
Найбуйнейшы горад Порт-Стэнлі
Урад
Кароль
Губэрнатар
Замежная тэрыторыя ЗК
Лізавета II
Говард Пэрк
Плошча
 - Агульная
 - % вады
163 месца ў сьвеце
12.173 км2
0
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
225 месца ў сьвеце
3060
0,24/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
222 месца ў сьвеце
$ 75 мільёнаў
$ 25.000
Валюта Фалклендзкі фунт (FKP)
Часавы пас
 - улетку
(UTC-4)
(UTC-3)
Незалежнасьць
14 чэрвеня 1982 году
Дзяржаўны гімн God Save the Queen
Аўтамабільны знак
Дамэн верхняга ўзроўню .fk
Тэлефонны код +500
Мапа Фальклендзкіх выспаў

Фальклендзкія выспы ці Мальвінскія выспы (па-ангельску: Falkland Islands, па-гішанску: Islas Malvinas) - архіпэляг у паўднёва-заходняй частцы Атлянтычнага акіяну, недалёка ад аргентынскага ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі. Адміністрацыйны цэнтар - Порт-Стэнлі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Сьцвярджаецца, што выспы былі адкрытыя ў 1591-1592 гадох ангельскім мараплаўцам Джонам Дэйвісам, які камандаваў караблём у экспэдыцыі ангельскага карсара Кавэндыша, аднак на права быць першаадкрывальнікамі архіпэляга прэтэндуюць таксама гішпанцы. Пасьля выспы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У 1763-1765 гадох выспы дасьледаваў францускі мараплавец Люі Антуан дэ Бугенвіль (Bougainville). Працяглы час выспы былі незаселеныя.

[рэдагаваць] Першая сусьветная вайна

Падчас Першай сусьветнай вайны у раёне архіпэляга 8 снежня 1914 году адбыўся бой паміж нямецкай крэйсэрскай эскадрай пад камандаваньнем віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпээ і вялікабрытанскай эскадрай (віцэ-адмірал Ф. Д. Стэрдзі). Нямецкае камандаваньне спрабавала актывізаваць дзеяньні свайго флёту на марскіх камунікацыях Вялікабрытаніі ў Атлянтычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Віцэ-адмірал фон Шпээ кіраваў паходам эскадры (2 панцаранёсных і 3 лёгкіх крэйсэра, 2 транспарты і шпітальнае судна) да берагоў Паўднёвай Амэрыкі, дзе 1 лістапада 1914 году ў баі ля мыса Каранэль разьбіў вялікабрытанскую эскадру крэйсэраў.

Выканаўшы задачу па адцягненьні значных сілаў флёту Вялікабрытаніі, нямецкая эскадра атрымала загад прарывацца ў Нямеччыну. Ня ведаючы дыслякацыі вялікабрытанскіх караблёў, Шпээ вырашыў нанесьці ўдар па ваенна-марской базе Вялікабрытаніі ў Порт-Стэнлі на Фальклендзкіх выспах, дзе знаходзіліся 1 лінейны карабель, 2 лінейных, 3 панцаранёсных і 2 лёгкіх крэйсэры). Сустрэўшы нечакана моцны супраціў, Шпээ спрабаваў сыйсьці, але вялікабрытанскія караблі нагналі яго. Шпээ загадаў лёгкім крэйсэрам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць вялікабрытанскія панцаранёсныя і лёгкія крэйсэры, а лінейныя крэйсэры ўступілі ў бой з нямецкімі панцаранёснымі крэйсэрамі і патапілі іх. Былі знішчаныя таксама 2 лёгкія нямецкія крэйсэры і транспарты. Толькі крэйсэру "Дрэздэн" і шпітальнаму судну ўдалося сыйсці. У выніку перамогі вялікабрытанскае камандаваньне вызвалілася ад неабходнасьці вылучаць значныя сілы на другарадныя тэатры вайсковых дзеяньняў, а нямецкае камандаваньне страціла моцную крэйсэрскую эскадру. Сам Шпээ загінуў на флягманскім крэйсэры "Шарнхорст".

[рэдагаваць] Канфлікт 1982 году

У 1982 годзе вакол выспаў успыхнуў вялікабрытана-аргентынскі канфлікт. Аргентына атрымала паразу, але працягвае аспрэчваць як назоў выспаў, так і іх тэрытарыяльную прыналежнасьць.

[рэдагаваць] Палітыка

Зараз зьяўляюцца замежнай тэрыторыяй Злучанага Каралеўства, але прыналежнасьць выспаў аспрэчваецца Аргентынай. Разглядаецца таксама пытаньне аб незалежнасьці гэтае тэрыторыі (разам з Паўднёвай Георгіяй). На выспах разьмешчаная вялібрытанская ваенна-паветраная база Маўнт Плезант.

[рэдагаваць] Геаграфія

Складаецца з двух буйных (Заходні і Ўсходні Фалкленд) і каля 200 дробных выспаў і скал. Плошча 12.200 км2. Вышыня да 706 м. Берагі вельмі складанага абрысу. Клімат акіянічны, прахалодны (сярэдняя месячная тэмпэратура ад 2,5 да 10 °С) і раўнамерна вільготны (у год 600-700 мм ападкаў) з моцнымі вятрамі і частай смугой. Акіянічныя зёлкавыя лугі, верасовыя пусткі, тарфяныя балоты. Шмат марскіх птушак.

Архіпэляг уваходзіць у так званую Патагонскую (ці Магеланаву) заагеаграфічную вобласьць Сусьветнага акіяну. Патагонская вобласьць знаходзіцца пад уплывам магутных халодных плыняў. Адна зь іх - Фалклендзкая (Мальвінская) - плыве ад Фалклендзіх выспаў да затокі Ля-Плята. Хуткасць плыні - 1-2 км/г. Сярэдняя тэмпэратура вады ўзімку ад 4 да 10 °С, улетку ад 8 да 15 °С. Нясе вялікую колькасьць айсбэргаў, хоць паблізу выспаў айсбэргі сустракаюцца рэдка.

[рэдагаваць] Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі архіпэляга - авечкагадоўля, здабыча марскога зьвера.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва - 2.500 (1996).

[рэдагаваць] Рэлігія

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com