Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Міхал Эльвіра Андрыёлі - Вікіпэдыя

Міхал Эльвіра Андрыёлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Міхал Эльвіра Андрыёлі
Павялічыць
Міхал Эльвіра Андрыёлі

Андрыёлі, Міхал Эльвіра (2 лістапада 183623 жніўня 1895) — мастак, удзельнік вызваленчага руху на Беларусі і ў Літве.

Нарадзіўся ў Вільні ў сям'і настаўніка маляваньня, які паходзіў з Італіі. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у бацькі. Паводле жаданьня бацькоў паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага унівэрсытэта. Аднак прафэсія мэдыка яго не надта вабіла, і ў хуткім часе, пакінуўшы унівэрсытэт, ён паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідзтва.

Пасьпяхова скончыўшы вучылішча, у 1857 годзе паехаў удасканальваць майстэрства ў Італію, вучыўся ў Рыме ў акадэміі сьв. Лукаша.

Вярнуўся на радзіму, працаваў у Вільні. Тут ён зьвязаўся з рэвалюцыйнымі коламі, прымкнуў да «чырвоных», удзельнічаў у паўстаньні 1863-1864 гадоў. Пасьля паразы паўстаньня быў арыштаваны, але з турмы ўцёк. Жыў у Парыжы і Лёндане. Там стварыў шмат графічных работ і ілюстрацый, у якіх паказаў падзеі 1863 году, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Жывучы ў выгнаньні, мастак вельмі сумаваў па роднай зямлі, якая была крыніцай яго творчага натхненьня.

Ілюстрацыя да паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча
Павялічыць
Ілюстрацыя да паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча

У 1866 годзе Андрыёлі вярнуўся на радзіму, але быў схоплены царскімі жандарамі і сасланы ў Сыбір. Жыў у Вятцы, дзе стаў настаўнікам будучых расейскіх мастакоў Віктара і Апалінарыя Васьняцовых. У 1871 годзе Андрыёлі вярнуўся са ссылкі, але яму было забаронена жыць у Беларусі, і мастак пасяліўся ў Варшаве. Там працягваў мастацкую адукацыю ў школе Герсана, ілюстраваў часопіс «Кłоsу» («Каласы») і «Тygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). У 18831886 гадах працаваў у Парыжы. Толькі ў канцы жыцьця яму пашчасьціла на нейкі час вярнуцца на радзіму.

У сваіх жывапісных і графічных работах Андрыёлі часта зьвяртаўся да тых далёкіх часоў беларускай гісторыі, калі Вялікае княства Літоўскае яшчэ захоўвала сваю незалежнасьць. У 1880-я гады ён стварыў цыкл гістарычных ілюстрацый і эскізаў. Сярод іх «Сьмерць Кейстута», «Сутычка ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэнне ліцьвінаў», «Сьмерць Людзьвіка Нарбута каля Дубічаў», ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, да твораў Я.Ходзькі, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі, Ю.Славацкага, Ю.Крашэўскага і іншых. Творы Андрыёлі, выкананыя пад уплывам рамантызму, вызначаюцца тэхнічнай лёгкасьцю, дакладнасьцю ў адлюстраваньні гістарычных падзей, багацьцем фантазіі. У многіх зь іх Андрыёлі пасьпяхова выкарыстоўваў фальклёрны я матывы.


Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

[рэдагаваць] Спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com