Касьцёл (будынак)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Касьцёл – у Касьцёлах хрысціянскіх акрэсьленьне будынку прызначанага для сакральных мэтаў: служэньня набажэнстваў, спраўляньня сакрамантаў, маленьня і г.д. Пачаткі касьцельнага будаўніцтва сягаюць IV ст., раней існавалі адно хатнія касьцёлы.
У акце кансэкрцыі, спраўляным біскупaм, касьцёл актрымлівае імя патрона сьвятыні – у Каталіцкім касьцеле гэта часьцей за ўсё імя сьвятога альбо Маці Божай, а ў іншых касьцёлах Езусам Хрыстусам, Духам Сьвятым ці Сьвятой Тройцай.
У Каталіцкім касьцеле паводле значнасьці адрозьніваюцца наступныя касьцёлы: базыліка, катэдра, калегіята, парафіяльны касьцёл, фара, дапаможны касьцёл i кляштарны касьцёл. Натомест у Касьцеле Эвангеліцка-Аўгсбурскім адрозьніваецца касьцёлы парафіяльныя і філіяльныя.
Сьвятыні іншых рэлігій: царква, мячэт, ступа, сынагога.