Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Канстанцкі сабор - Вікіпэдыя

Канстанцкі сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Канстанцкі сабо́р 1414-1418 гадоў — сабор каталіцкай царквы (афіцыйна — 16-ты ўсяленскі) ў паўднёванямецкім горадзе Канстанц, скліканы з мэтай пакласці канец яе расколу.

Зьмест

[рэдагаваць] Агульная інфармацыя

На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя “ерасі” — паслядоўнікаў Яна Гуса ў Чэхіі, Дж. Уікліфа ў Англіі і г.д., барацьба з якімі з ініцыятывы германскага імператара Жыгімонта (Сігізмунда) і антыпапы Яна XXIII выйшла на першы план у дзейнасці Канстанцкага сабору. У 1415 годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да серыі гусіцкіх войнаў у Цэнтральнай Еўропе. У 1417 годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа Марцін V. На шостай сэссіі сабору было абвешчана вяршынства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя.

З пункту гледжання каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам, гэта два розных паслядоўных біскупскіх сабрання. Першае зь іх, сабранае імператарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршынства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжання пачынаецца з яго афіцыйнага аб'яўлення сапраўдным Папам Рыгорам XII. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам даўшы дарогу выбарам новага Папы.

[рэдагаваць] Удзел ВКЛ

Канстанцкі сабор быў і буйнейшым дыпламатычным кангрэсам, на якім вырашаліся важнейшыя міжнародныя пытанні, перш за ўсё звязаныя з прэтэнзіямі імператара Сігізмунда на палітычную гегемонію ў Еўропе. Актыўны ўдзел у працы Канстанцкага сабору прымала ВКЛ, аўтарытэт якога пасля Вялікай вайны 1409-1411 гадоў значна ўзрос. Вялікі князь Вітаўт некалькі раз накіроўваў у Канстанц свае дэлегацыі. Так, у 1415 годзе падольскі стараста Гедыгольд прапаноўваў перавесці Тэўтонскі Ордэн, які згубіў фармальныя падставы для сваёй дзейнасці ў Прыбалтыцы пасля хрышчэння Жмудзі ў 1413 годзе, бліжэй да Асманскай імперыі — у Паўночнае Прычарнамор'е ці на Кіпр і абвяргаў абвінавачванні ў патаемным супрацоўніцтве Вітаўта з асманамі.

[рэдагаваць] 1416 – 1417

У 1416 годзе значная ўвага была ўдзеленая Канстанцкім саборам спрэчкам паміж ВКЛ і Ордэнам за Жмудзь: 13 лютага разглядалася скарга (Proposіcіo Samaytarum) ахрышчаных жмудзінаў на ўціск з боку крыжакоў, якія працягвалі свае рабаўнічыя наезды, апрацаваная польскім юрыстам Паўлам Уладковічам, прафесарам Кракаўскай акадэміі. 17 чэрвеня 1416 году сабор прыняў кампраміснае рашэнне па справе Жмудзі, паводле якога ў адміністрацыйным дачыненні яна падпарадкоўвалася імператару Сігізмунду (гэта значыла фактычна Ордэну), а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам (было вырашана стварыць асобную дыяцэзію). 11 жніўня 1416 году львоўскі арцыбіскуп Ян Жэшоўскі і віленскі біскуп Пётр Ястрэмбец былі прызначаныя дэлегатамі Канстанцкага сабору, якія мусілі здзейсніць гэтыя рашэнні на месцы, працягнуць хрышчэнне жмудзінаў, арганізаваць дыяцэзію і пачаць пабудову кафедральнага касцёлу. У 1417 годзе на Канстанцкім саборы прысутнічаў “герцаг Павел з сапраўднай Русі, падначалены герцагу Вітаўту” і гэтак далей.

[рэдагаваць] 1418

Асабліва прадстаўнічая дэлегацыя на чале з кіеўскім мітрапалітам Цамблакам была накіраваная ў Канстанц у 1418 годзе. У яе ўваходзілі праваслаўныя епіскапы з розных епархій ВКЛ і Малдовы, а таксама свецкія прадстаўнікі Кіева, Смаленска, Вялікага Ноўгарада і іншых гарадоў. Яе мэтай было заключэнне ўніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі на тэрыторыі ВКЛ, а таксама прызнанне сюзэрэнітэта Вітаўта над Малдовай і Вялікі Ноўгарадам. (У выніку гэтых захадаў Марцін V прызначыў яго генеральным вікарыем Ноўгарада). У лютым 1418 Цамблак прысягнуў Марціну V ад імя праваслаўнай царквы ВКЛ. Спроба ўніі, аднак, засталася нерэалізаванай з-за супраціўлення праваслаўнага духавенства ВКЛ і пазіцыі канстантынопальскага патрыярхату.

[рэдагаваць] “Хроніка Канстанцскага сабору”

Каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі Беларусі і ВКЛ з'яуляецца “Хроніка Канстанцскага сабору” баварца Ульрыха фон Рыхенталя, у якой, у прыватнасці, неаднакратна згадваецца Белая Русь. Так, апісваючы ўрачысты ўезд дэлегацыі Цамблака 19 лютага 1418 году, храніст занатаваў: “У суботу, на 19 дзень месяца лютага, прыехаў высакародны пан Георг, арцыбіскуп Кіеўскі, з краіны Белай Русі, са Смаленска”. Пазбаўлены Вітаўтам улады апошні нашчадак вялікага смаленскага княжання Фёдар Юр'евіч, у 14041412 гадах служылы князь Вялікага Ноўгарада, фігуруе ў хроніцы як “Фёдар, герцаг Белай Русі і гаспадар Смаленска”. Яшчэ ў адным месцы Рыхенталь вылучае тры “катэгорыі” рускіх: сапраўдныя рускія, чырвоныя рускія, белыя рускія; краіна і горад Вялікі Ноўгарад, якія ёсць хрысціянскімі”. Хроніка Рыхенталя пацвярджае разуменне Белай Русі як сіноніму Вялікага Ноўгарада, характэрнае перш за ўсё для нямецкамоўнай літаратуры XIIIXVI стагоддзяў. У дададзеным да хронікі гербоўніку змешчаныя каляровыя выявы гербоў Фёдара і Вітаўта.


Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

[рэдагаваць] Літаратура

  • Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882.
  • Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
  • Chodynicki K. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Warszawa, 1934.
  • Грабарь В.Э. Вселенские соборы западно-христианской церкви и светские конгрессы XV в. // Средние века. Вып. 2, 1946.
  • Ulrich Richental. Das Konzil zu Konstanz. Faksimileausgabe. Starnberg — Konstanz — Stuttgart, 1964.
  • Begunov Ju. “Weisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980.
  • Blaszczyk Gr. Diecezja zmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznan, 1993.
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com