Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гаяо Міядзакі - Вікіпэдыя

Гаяо Міядзакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Гаяо Міядзакі.
Гаяо Міядзакі.

Гаяо Міядзакі (宮崎 駿, Miyazaki Hayao, нар. 5 студзеня 1941 г. у Токіё) - адзін з найбольш вядомых стваральнікаў анімэ, японскіх мультфільмаў, а таксама стваральнік некаторых коміксаў манґа.

Хаця Міядзакі быў збольшага невядомы шырокаму колу гледачоў на захадзе да 1999 г., калі Miramax выпусьціла яго стужку "Прынцэса Мананоке", яго фільмы былі заўсёды вельмі папулярнымі ў Японіі і Ўсходняй Азіі. Мультфільм "Унесеныя духамі" - рэкардзмэн усіх часоў па касавых зборах у Японіі; "Прынцэса Мононоке" мела гэты тытул раней, да выхаду фільму "Titanic".

Фільмы Міядзакі прысьвечаныя тэмам, як адносіны чалавека да прыроды і тэхналёгій, мір. Галоўныя героі фільмаў часта - самастойныя, моцныя дзяўчынкі ці маладыя жанчыны; антыгероі - трохі гратэскныя злодзеі з адмоўнымі маральнымі характарыстыкамі.


Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Гаяо Міядзакі, другі з чатырох братоў, нарадзіўся ў мястэчку Акебона-цё, частцы такійскай акругі Бункё-ку. У часе Другое Сусьветнае вайны яго бацька Кацудзі Міядзакі быў дырэктарам належачага яго дзядзьку заводу, які вырабляў дэталі для баявых самалётаў Zero. З тых часоў Гаяо моцна захапляецца авіяцыяй, палёт, фантастычныя лётаючыя апараты прысутнічаюць амаль у кожнай яго стужцы.

У дзяцінстве Міядзакі даводзілася часта пераяжджаць, часткова таму, што яго маці праходзіла лекаваньне на сьпінны тубэркулёз з 1947 па 1955. У міядзакіевам фільме "Мой сусед Тоторо" паказваецца сям'я, дзе маці пакутуе на падобную хваробу.

Прыкладна ў 1956 Міядзакі паступіў у школу Тотаёма. На трэцім годзе навучаньня, ён пабачыў фільм "Гакудзя Дэн", які лічыцца адным зь першых паўнамэтражных каляровых анімэ, і вельмі зацікавіўся анімацыяй.

Пасьля вышэйшае школы, Міядзакі наведваў Унівэрсытэт Ґакусюін, які скончыў у 1963 г. у спэцыялізацыях "паліталёгія" і "эканоміка".

У красавіку 1963 г., Міядзакі уладкаваўся на працу у анімацыйную студыю Toei Animation, працуе ў складзе каманды мастакоў над мультфільмам "Вартавы пёс Гаў-гаў" (Wanwan Chushingura). У 1964 г. Міядзакі робіцца галоўным сакратаром прафэсійнага зьвязу ў сваёй кампаніі.

У кастрычніку 1965 г. Гаяо Міядзакі ажаніўся з сваёй калежанкай Акемі Ота, ад якой ён мае двух сыноў, Ґоро і Кеісуке. Ґоро сам стаўся стваральнікам анімэ, а Кейсуке - мастаком па дрэве.

[рэдагаваць] Творчасьць

Упершыню Міядзакі быў сур'ёзна заўважаны, працуючы ў камандзе над фільмам "Прыгоды Ґулівэра на Месяцы" (Garibā no Uchuu Ryokou) (1965 г.). Яму падалося, што першапачатковы сцэнар канцу фільму быў не задавальняючы, і прапанаваў уласную ідэю, якая была прынятая і ў выніку сталася канчаткам фільму.

Праз тры гады Міядзакі граў важную ролю ў якасьці галоўнага аніматара і мастака пры стварэньні мультфільму "Голс, князь Сонца" (1968), вядомы анімацыйны фільм рэжысэра Ісао Такагата, зь якім ён супрацоўнічаў наступныя тры дзесяцігодзьдзя.

Першым фільмам Міядзакі ў якасьці рэжысэра быў "Замак Кагліостра" (1979), лёгкі прыгодніцкі фільм па матывах вядомага японскага сэрыялу "Люпэн трэці".

Наступны яго фільм быў "Наўсіка з Даліны вятроў" (1984) (Kaze no Tani no Naushika), эпічны прыгодніцкі фільм, які ўключае шмат характарных аспэктаў, якія зноў зьяўляюцца ў наступных яго анімэ: заклапочанасьць праблемамі экалёгіі, захапленьне лётніцтвам, адсутнасьць аскрава выражанага "клясычнага" злодзея. Сюжэт быў узяты па матывах аднайменнай мангі, якую Міядзакі стварыў два гады раней. Пасьля посьпеху "Наўсікі", Міядзакі разам зь Ісао Такагата заснавалі анімацыйную кінакампанію Studio Ghibli, празь якую ён у наступным рабіў большасьць сваіх фільмаў.

Міядзакі працягнуў заваёўваць папулярнасьць сваімі першымі трыма фільмамі, выпушчанымі празь Ghibli. "Нябескі замак Ляпута" (1986) распавядае пра прыгоды двух дзяцей, якія шукаюць чароўную лётаючую выспу. "Мой сусед Тоторо" (1988) (Tonari no Totoro) распавядае пра прыгоды дзьвюх маленькіх дзяўчынак і магічную істоту Тоторо. "Служба дастаўкі Кікі" (1989) - гэта гісторыя дзяўчынкі-вядзьмаркі зь маленькага мястэчка, якая выпраўляецца ў вялікі горад.

Фільм "Порка Роса" (1992) быў пэўным адхіленьнем ад міядзакіеўскіх традыцый, бо галоўным героям быў дарослы мужчына, лётчык-антыфашыст у выглядзе сьвіньні. Фільм яўляе сабой лёгкую прыгодніцкую гісторыю, якая адбываецца ў выдуманым сьвеце, які нагадвае Італію 1920-х гадоў, дзе ў небе ваююць паляўнічыя на скарбы, авіятары, піраты. Фільм прысьвечаны праблеме выбару паміж эгаізмам і доўгам. Многія бачаць фільм як пэўны абстрактны аўтапартрэт самога Міядзакі, як яго зашыфраваную аўтабіяграфію.

Наступны фільм Гаяо Міядзакі, "Прынцэса Мононоке" (Mononoke Hime), які выйшаў у 1997, вяртаецца да экалягічных і палітычных праблемаў, узьнятых у "Наўсіке". Фільм распавядае пра барацьбу лясных багоў зь людзьмі, якія хочуць плюндраваць лес дзеля сваёй прамысловасьці. Стужка сталася на той момант гістарычным рэкардзмэнам па касавых зборах у Японіі і выйграла прыз Японскай кінаакадэміі як лепшы фільм году. Пасьля стварэньня "Прынцэсы Мононоке" Міядзакі заявіў пра свой зыход і што гэта быў яго апошні фільм.

Ён вернуўся пасьля таго, як правёў вакацыі з дачкамі свайго сябра, адна зь якіх дала яму натхненьне на стварэньне "Унесеных духамі" (Sen to Chihiro no Kamikakushi, "Унясеньне духамі Сэн і Чыгіро"), гісторыі дзяўчынкі, якая вымушаная выжываць у дзіўным сьвеце, населеным зданямі, працуючы ў іхай лазьні, пасьля таго, як яе бацькі ператварыліся ў сьвіней. Фільм, які выйшаў у Японіі ў ліпені 2001 г., пабіў папярэдні рэкорд касавых збораў, які належаў "Titanic" Кэмэрона. Стужка атрымала шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прыз Японскай кінаакадэміі як найлепшы фільм (2001), Першы прыз Бэрлінскага кінафэстывалю (2002) і прыз Амэрыканскай кінаакадэміі як найлепшы анімацыйны фільм (2002), стаўшы, такім чынам, першым мультвільмам анімэ, які атрымаў "Оскара". У 2005 г. Міядзакі атрымаў узнагароду Вэнэцыянскага кінафэстывалю за асабісты ўнёсак.

У ліпені 2004 Міядзакі скончыў працу над фільмам "Хадзячы замак Гаўла", анімэ-адаптацыяй аднйменнай фантастычнай навэлі Даяны Ўін Джонз, дзеля чаго яго папрасілі вернуцца з пэнсіі зноў з-за немагчымасьці першапачатковага рэжысэра карціны Мамору Госода працаваць над ёй. Прэм'ера фільму адбылася на Вэнэцыянскім кінафэстывалі 2004 г. За першыя два дні "Хадзячы замак Гаўла" сабраў у Японіі ¥1.4 міліярдаў, працягваючы пабіваць рэкорды касавых збораў фільмаў Міядзакі.


[рэдагаваць] Фільмаграфія

[рэдагаваць] Рэжысэр і сцэнарыст

  • Конан, хлопчык з будучыні - (未来少年コナン Mirai Shounen Konan), 1978 (тэлесэрыял)
  • Замак Кагліостра (Люпэн трэці) - (ルパン三世カリオストロの城 Rupan Sansei: Kariosutoro no Shiro), 1979
  • Наўсіка з Даліны вятроў - (風の谷のナウシカ Kaze no Tani no Naushika), 1984
  • Нябескі замак Ляпута (天空の城ラピュタ Tenkuu no Shiro Rapyuta), 1986
  • Мой сусед Тоторо - (となりのトトロ Tonari no Totoro), 1988
  • Служба дастаўкі Кікі - (魔女の宅急便 Majo no Takkyuubin), 1989
  • Порка Роса - (紅の豚 Kurenai no Buta), 1992
  • On Your Mark, 1995 (кароткамэтражны музычны кліп)
  • Ваўчыная Князёўна - (もののけ姫 Mononoke Hime), 1997
  • Сэн, альбо Ціхіра выкрадзеная духамі (Унесеныя духамі) - (千と千尋の神隠し Sen to Chihiro no Kamikakushi), 2001
  • Блукаючы замак Гаўла - (ハウルの動く城 Hauru no Ugoku Shiro), 2004

[рэдагаваць] Сцэнарыст

  • Панда Копанда - (Panda Kopanda), 1972
  • Панда Копанда і Цырк дажджлівага дня (Panda Kopanda: Amefuri Saakasu no Maki), 1973
  • Шэпт сэрца - (耳をすませば; Mimi o Sumaseba), 1995


[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com