Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1463: Джаваньні Піка дэля Мірандола, італьянскі філёзаф
- 1786: Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма
- 1837: Расалія дэ Кастра, гішпанская пісьменьніца і паэтка
- 1910: Васіль Сыдар-Шэлест, украінскі вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў УПА
- 1932: Мішэль Легран, францускі кампазітар, піяніст, актор
- 1935: Рыгор Барадулін, беларускі паэт
- 1955: Ален Прост, францускі аўтагоншчык
- 1955: Стывэн Джобс, які заснаваў кампанію «Apple Computer»
- 1760: Мацей Догель, беларускі гісторык
- 2001: Клёд Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр, стваральнік тэорыі інфармацыі
- у Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Аўлас. Як піша этнограф Уладзімер Васілевіч, «Аўласа народ лічыў апекуном свойскай жывёлы, а ягоны дзень, адпаведна, каровіным ці конскім сьвятам». На конях у гэты дзень не працавалі.
- Дзень незалежнасьці Эстоніі
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).