Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1771: бітва пад Сталавічамі. Трохтысячнае войска Вялікага Княства на чале зь вялікім гетманам Міхалам Казімірам Агінскім атрымала паразу, а пераможцам выйшаў расейскі вайскаводзец Аляксандар Сувораў.
- 1943: фашысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Літве было забіта 200 тысяч габрэеў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.
- 480 да н.э.: Эўрыпід, грэцкі драматург
- 63 да н.э.: Гай Юлій Цэзар Актавіян Аўгуст, рымскі імпэратар
- 1890: нямецкі генэрал-фэльдмаршал Фрыдрых Паўлюс
- 1901: Яраслаў Сэйфэрт, чэскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 году
- 1916: Альда Мора, італьянскі палітык
- 1918: беларускі драматург Аркадзь Маўзон
- 1930: Рэй Чарльз, амэрыканскі музыка і сьпявак
- 1938: Ромі Шнайдэр, аўстрыйская акторка
- 1943: Хуліё Іглесіяс, гішпанскі сьпявак
- 1949: амэрыканскі сьпявак Брус Спрынгстын
- 1835: Вінчэнца Беліні, італьянскі опэрны кампазытар
- 1870: Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік
- 1889: Уілкі Колінз, ангельскі пісьменьнік
- 1896: Івар Осэн, нарвэскі лінгвіст, паэт; стварыў сучасную нарвэскую мову (нюношк)
- 1935: беларускі палітык Леанард Заяц (памірае ў савецкай турме)
- 1939: Зыгмунд Фройд, аўстрыйскі псыхіятр, бацька псыхааналіз псыхааналізу
- 1941: Ціхан Бумажкоў, герой вайны, стварыў партызанскі атрад на Палесьсі
- 1973: Пабла Нэруда, чылійскі паэт
- 1987: Боб Фос, амэрыканскі рэжысэр і актор
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).