Ян Павал I (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Ян Павал I (сьвецкае імя Альбіна Лучані, па-італьянску Albino Luciani) (17 кастрычніка 1912 – 28 верасьня 1978) — Рымскі папа з 26 жніўня 1978 году да дня сваёй сьмерці. Прабыў папаю ўсяго 33 дні.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў месцы Канале д'Агорда ў правінцыі Бэлуна на поўначы Італіі.
7 ліпеня 1935 году атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У 1958 годзе пастаўлены біскупам гораду Віторыа Вэнета. Удзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. 15 сьнежня 1969 году папа Павал VI прызначыў яго патрыярхам Вэнэцыі, а 5 сакавіка 1973 году ўзьвёў да годнасьці кардынала.
На канклаве 1978 году Альбіна Лучані быў абраны папай, але ў хуткім часе памёр, прабыўшы біскупам Рыму ўсяго 33 дні. Ян Павал I быў першым папаю за доўгія гады, які адмовіўся каранавацца тыяраю.
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
У ВікіСховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: