Цюрых
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Цюрых | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Плошча | 91,88 км² | ||||||
Насельніцтва - з прыгарадамі |
366.145 1.080.728 |
||||||
Тэлефонны код | +41 44 | ||||||
Паштовы індэкс | 8000 – 8099 |
Цю́рых (па-нямецку: Zürich праслухаць?) — горад на паўночным усходзе Швайцарыі, адміністрацыйны цэнтар кантона Цюрых, на рацэ Лімат і Цюрыхскім возеры.
Першапачаткова быў рымскім умацаваньнем, як горад упершыню згадваецца ў 929 годзе. Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтар Швайцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эр-лікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае галоўную долю прадукцыі швэйцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасьці. Заводы канцэрну “Броўн, Бовэры” вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталяваньня. Звыш 80% прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсьць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасьці. Міжнародны аэрапорт. Цюрых — знакаміты культурны цэнтар Швайцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Эўропе опэрны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музэй Швайцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя касьцюмы, мастацтва), карцінная галерэя “Кунстхаўз”, музэй Усходу. Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (XII – XV стагодзьдзі) і Фраўмюнстэр (XIII – XIV стагодзьдзі), ратуша (XVII стагодзьдзе), барочныя дамы гільдыяў (XVII – XVIII стагодзьдзі). У горадзе дзейнічае ўнівэрсытэт. У Цюрыху працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швайцарцы, так і іншаземцы. Тут жылі або былі Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Гюго, Рыхард Вагнэр, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альбэрт Айнштайн.