Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Францішак Скарына - Вікіпэдыя

Францішак Скарына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Францішак Скарына. 1517
Павялічыць
Францішак Скарына. 1517

Скары́на, Франці́шак (Скары́на, Францы́ск) (каля 1490 – каля 1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, вучоны, мысліцель-гуманіст, асьветнік і культурны дзеяч, перакладчык, пісьменьнік, мастак-графік эпохі Адраджэньня.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў другой палове 1480-х гадоў у Полацку ў сям'і купца Лукі Скарыны. З 1504 году вучыцца ў Кракаўскім унівэрсытэце, у 1506 годзе атрымвае вучоную ступень бакалаўра вольных мастацтваў, на пачатку 1510-х гадоў — званьне ліцэнцыята мэдыцыны ды ступень доктара вольных мастацтваў. 5 лістапада 1512 году Савет дактароў мэдыцынскай калегіі Падуанскага унівэрсытэту дапусьціў Скарыну без аплаты да іспытаў на ступень доктара мэдыцыны, якія Скарына пасьпяхова вытрымаў 6 і 9 лістапада.

Каля 1517 году Скарына засноўвае ў Празе друкарню, у якой 6 жніўня 1517 году выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». Усяго на працягу 1517-19 гадоў Скарына пераклаў і выдаў 20 кніг Бібліі. Да кожнай кнігі ён пісаў прадмову, у якой распавядаў пра гісторыю стварэньня кнігі, разважаў аб яе зьмесьце. На пачатку 1520 году ён пераязджае ў Вільню й там засноўвае першую на тэрыторыі Беларусі друкарню ў доме Якуба Бабіча. У ёй каля 1522 году Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу», а ў сакавіку 1525«Апостал».

У другой палове 1520-х гадоў Скарына ажаніўся з удавою члена Віленскага магістрата Юрыя Адверніка — Маргарытай. У ліпені 1529 году ў Пазнані памёр брат Францішка Скарыны Іван, які прыехаў туды гандляваць скурамі; Скарына едзе ў Познань і дамагаецца вяртаньня сродкаў, укладзеных яго жонкай у справу брата. У 1530 годзе Скарына пэўны час служыць у Кёнігсбэргу ў гэрцага Альбрэхта Старэйшага, пазьней вяртаецца ў Вільню. 5 лютага 1532 году крэдыторы Івана Скарыны дамагліся арышту Францішка за даўгі нябожчыка, але 24 траўня пляменьнік Скарыны Раман дамагаецца ў караля Жыгімонта I загаду аб вызваленьні Францішка. 21 лістапада таго ж году кароль спэцыяльнай граматай вызваляе Скарыну з-пад улады суда, ваяводаў, кашталянаў і стараст. Каля 1535 году Францішак Скарына пераехаў у Прагу, дзе служыў лекарам і вучоным-садоўнікам пры каралеўскім двары і каля 1551 году памёр.

[рэдагаваць] Кнігі

  • У Празе выйшлі (па парадку выданьня): «Псалтыр», «Кніга Ёва», «Прытчы Саламона», «Кніга Ісуса Сірахава», «Эклезіяст», «Песьня песьняў», «Кніга прамудрасьці», «Кнігі царстваў», «Кніга Ісуса Навіна», «Юдыф», «Кніга Судзьдзяў», «Быцьцё», «Зыход», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Кніга прарока Данііла».
  • У Вільні: «Малая падарожная кніжыца», «Апостал».

Мова, на якой Скарына друкаваў свае кнігі, заснаваная на царкоўнаславянскай, аднак зь вялікай колькасьцю ўласнабеларускіх словаў, і такім чынам больш зразумелая тагачаснаму насельніцтву Вялікага Княства Літоўскага. Свае пераклады біблейскіх тэкстаў Скарына рабіў на падставе дзьвюх крыніц: царкоўнаславянскага тэксту ды чэскай Бібліі 1506 году. Менавіта з-за асаблівасьцяў чэскага перакладу, якія перайшлі й у скарынаўскія кнігі, апошнія былі адвергнутыя Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com